Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

К

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

  КАВАЛЕНЯ Аляксандр Дзмiтрыевiч [21.2(5.3).1895, в. Кашанцы Гродзенскага пав., Гродзенскай губ., цяпер Бераставiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 27.8.1937, Мiнск, НКВД], археолаг. У 1915 скончыў Свiслацкую настаўнiцкую семiнарыю, у 1929 БДУ. Яшчэ ў студэнцкiя гады праводзiў раскопкi ў Тураве (1927). З 1932 навуковы супрацоўнiк секцыi археалогii Iнстытута гiсторыi БелАН. Даследаваў унiкальныя помнiкi - стаянкi палеалiту (Бердыж, Юравiчы), гарадзiшчы жалезнага веку (Банцараўшчына). Збiраў матэрыялы для археалагiчнай карты Беларусi. Арыштаваны ў 1937; паводле пастановы пазасудовага органа ад 25.8.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 16.10.1958.
  Тв.: Археалагiчныя разведкi ў Магiлёўскай, Бабруйскай i Мiнскiх акругах // Запiскi аддзела гуманiтарных навук БАН. Кн. 11. Працы археалагiчнай камiсii, т. 2. Мн., 1930; Матэрыялы з дагiсторыi Тураўшчыны // Там жа (разам з С. Шутавым); Археалагiчныя росшукi ў вярхоўях рэк Друцi, Усяж-Бук i Лукомкi // Працы секцыi археалогii БАН. Мн., 1932. Т. 3.
  Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 3.
  
  КАВАЛЕЎСКI Восiп (Юзаф) Мiхайлавiч [28.12.1800(9.1.1801), мяст. Вялiкая Бераставiца Гродзенскага пав., цяпер цэнтр Бераставiцкага р-на Гродзенскай вобл. - 9(21).10.1878, Варшава], фiлолаг, гiсторык, арыенталiст. Паходзiў з сям'i унiяцкага святара. У 1808-17 вучыўся ў Свiслацкай гiмназii, удзельнiчаў у тайнай арганiзацыi 'Таварыства аматараў навукi i айчыннай славеснасцi'. У 1821 скончыў Вiленскi ун-т (ф-т лiтаратуры i вольных мастацтваў). Выкладаў польскую, лацiнскую i грэчаскую мовы ў Вiленскай гiмназii. Удзельнiчаў у тайных таварыствах фiламатаў i фiларэтаў, за што быў арыштаваны царскiмi ўладамi ў 1823. У 1825 высланы ў Казань, дзе ва ун-це вывучаў усх. мовы. У 1827 выехаў у Iркуцк, дзе ўдасканальваў веданне мангольскай мовы. У 1829 накiраваўся ў падарожжа па Манголii i Кiтаi. У 1833 вярнуўся ў Казанскi ун-т, дзе быў прызначаны спачатку ад'юнктам, а потым прафесарам. Прывёз вельмi багатую калекцыю матэрыялаў i рукапiсаў на мангольскай, тыбецкай, кiтайскай, маньчжурѓскай мовах. У 1835 выдаў 'Кароткую граматыку мангольскай кнiжнай мовы'; у 1836-37 'Мангольскую хрэстаматыю' (т. 1-2); у 1844-49 'Мангольска-руска-французскi слоўнiк' (т. 1-3), за якi атрымаў ад Пецярбургскай АН Дзямiдаўскую прэмiю. У 1847 абраны акадэмiкам Пецярбургскай АН. Выступаў у друку з артыкуламi на фiлалагiчныя тэмы, перакладаў на польскую мову антычную класiку. У 1855-60 рэктар Казанскага ун-та. З 1862 прафесар i дэкан гiсторыка-фiлалагiчнага ф-та Варшаўскага ун-та.
  Лiт.: Kotwicz W. Józef Kowalewski - orientalista (1801-1878). Wrocław, 1948; Фролов Е. Вильнюсский период жизни и деятельности О.М.Ковалевского // Учёные записки Вильнюсского университета. Серия историко-филологическая. 1958, т. 4; Шамов Г.Ф. Профессор О.М.Ковалевский: Очерк жизни и научной деятельности. Казань, 1983; Мiхнюк У.М., Шалькевiч В.Ф. Усходазнаўца Восiп Кавалеўскi // Весцi АН БССР. Серыя грамадскiх навук. 1985, ? 5; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  КАВАЛIК Сяргей Пiлiпавiч [13(25).10.1846, маёнтак Свадкавiчы Чэрыкаўскага пав. Магiлёўѓскай губ., цяпер Крычаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 26.4.1926, Мiнск], народнiк, публiцыст. У 1860-х г. вольны слухач у Пецярбургскiм (з 1864) i Кiеўскiм (з 1868) ун-тах. З 1869 кандыдат матэматыкi. У 1873 выязджаў у Цюрых (Швейцарыя), дзе суѓстракаўся з лiдэрамi расiйскага народнiцтва i анархiзма М.Бакунiным, П.Лаўровым, П.Ткачовым. Пасля вяртання ў 1874 у Расiю заснаваў 10 народнiцкiх гурткоў у Пецярбургу, Харкаве, Самары, Саратаве i iнш. Арыштаваны ў лiп. 1874 разам з М.Судзiлоўскiм у Самарскай губ. Зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасцi. На працэсе '193-х' асуджаны на 10 гадоў катаргi; высланы ў Якуцiю. У 1898 некалькi месяцаў жыў у маёнтку Блонь Iгуменскага пав. ў Бонч-Асмалоўскiх. Публiкаваўся ў час. 'Былое' (1906). З 1915 працаваў пры Земскiм саюзе ў Мiнску. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 нам. старшынi Мiнскай гарадской думы, старшыня Мiнскага губернскага зямельнага камiтэта. Па палiт. поглядах быў блiзкi да эсэраў. У 1920-22 працаваў у Народным камiсарыяце сацыяльнай апекi БССР. З 1922 выкладаў вышэйшую матэматыку ў Мiнскiм палiтэхнiкуме. Старшыня Мiнскага аддзялення Таварыства палiткатаржан i ссыльнапасяленцаў. Публiкаваўся ў час. 'Каторга и ссылка'. Пiсаў успамiны.
  Тв.: Революционное движение семидесятых годов и процесс 193-х. М., 1928; Автобиография // Народны камiсарыят сацыяльнай апекi БССР. Мн., 1924.
  Лiт.: Бонч-Осмоловская М. Сергей Ковалик в Минске // Неман. 1969. ? 9; БЭ, т 7.
  
  КАВАЛЬ Васiль [сапр.: Кавалёў Васiль Пятровiч; крыптанiмы: В.К.; В.К-ль; 4(17).8.1907, в. Сава Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Горацкi р-н Магiлёўскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], празаiк. У 1925 скончыў агульнаадукацыйныя курсы пры Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii; увосень 1925 паступiў у Магiлёўскi педтэхѓнiкум. Тады ж быў прыняты ў лiтаб'яднанне 'Маладняк'. Пачаў друкавацца ў 1926 у час. 'Аршанскi маладняк'. У 1926-29 (з перапынкам) вучыўся на лiтаратурна-лiнгвiстычным аддзяленнi педагагiчнага ф-та БДУ, але кiнуў вучобу i пайшоў на творчую працу. Пасля другога расколу 'Маладняка' ў 1928 абраны членам Цэнтральнага Бюро аб'яднання i ўведзены ў рэдакцыйную групу час. 'Маладняк', дзе застаўся пасля ўтварэння БелѓАПП. У 1931 актыўны ўдзельнiк Беларускага лiтаратурнага аб'яднання Чырвонай Армii i Флоту. У 1932-34 служыў у войску, быў ваенным журналiстам газ. 'Красноармейская правда' ў Смаленску. Арыштаваны 2.11.1936; прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: Выбр. тв. Мн., 1932; Выбр.: Аповесцi i апавяданнi. Мн., 1959; Следапыты; Санька-сiгналiст. Мн., 1961.
  Лiт.: Пальчэўскi А. Васiль Каваль // Пальчэўскi А. Выбр. тв. Т. 2. Мн., 1975; Казека Я. Васiль Каваль // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984; Грамадчанка Т. Васiль Каваль // Беларускiя пiсьменнiкi i лiтаратурны працэс 20-30-х гг. Мн., 1985; БП, т. 3; ЭГБ, т. 3.
  
  КАВАЛЬСКI Уладзiмiр Антонавiч [21.12 (па дакументах 21.10).1912, в. Варонеж Соснiцкага пав. Чарнiгаўскай губ., цяпер Карукаўскi р-н Чарнiгаўскай вобл., Украiна - 29.12.1937, Мiнск, НКВД], паэт, драматург; пiсаў на польскай мове. З двухгадовага ўзросту выхоўваўся ў Кiеве. У трынаццаць гадоў пачаў працаваць рабочым на заводах i шахтах. З 1929 вучыўся ў польскай тэатральнай студыi Вышэйшага музычна-драматычнага iнстытута ў Кiеве. У 1930 пераехаў у Мiнск. Працаваў загадчыкам польскага сектара Камiтэта радыёвяшчання пры СНК БССР. Публiкавацца пачаў з 1930 у мiнскiм польскамоўным час. 'Orka'. Супрацоўѓнiчаў з польскiмi газетамi i часопiсамi, якiя выходзiлi ў Кiеве, Маскве; з украiнскiм друкам. Член СП Беларусi з 1934. Адзiн з арганiзатараў i кiраўнiѓкоў польскай секцыi СП БССР. Аўтар п'ес для польскiх тэатраў Беларусi i Украiны. Паэтычныя творы К. перакладалiся на бел., грузiнскую, лiтоўскую, рускую мовы. Арыштаваны ў лiст. 1937. Тыраж апошняга зборнiка К. 'Вершы пра Грузiю' быў канфiскаваны. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ў 1979.
  Тв.: Chłopi w Marchat. Mińsk, 1930; Dwa poematy. Mińsk, 1934; Poezje. Mińsk, 1934; Droga na północ: Poezje. Mińsk, 1930; Rodzina Worońców: Sztuka sceniczna w ośmiu obrazach z prołogiem. Mińsk, 1936.
  Лiт.: Гапава В. Непражытае жыццё: Да 75-годдзя з дня нараджэння i да 50-годдзя з дня смерцi Уладзiмiра Кавальѓскага // ЛiМ. 1987, 25 снеж.; БП, т. 3.
  
  КАВЫЛЬ Мiхась [сапр.: Лешчанка Язэп Каѓзiмiравiч; iншыя псеўданiмы: В'юрок; Я. Ляшчына; Я.Маёвы; нар. 1.11.1915, в. Покрашава Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл.], паэт, крытык, празаiк, рэдактар. Лiтаратурнай творчасцю пачаў займацца рана - першы верш быў апублiкаваны ў 1929. У 1930 паступiў на пазашкольнае аддзяленне МБПТ. Супрацоўнiчаў з час. 'Вясна' i 'Маладняк'. Быў членам лiтаб'яднання 'Маладняк'. 23.2.1933, на апошнiм курсе тэхнiкума, арыштаваны па справе 'Беларускай народнай Грамады'. Праз паўгода асуджаны на 3 гады зняволення; накiраваны на Далёкi Усход (4-е аддзяленне Дальлага). Пасля вызвалення вярнуўся дадому, але неўзабаве з'ехаў (ад праследвання НКВД) у Варонеж; паступiў на рабфак медiнстытута, потым на лiтаратурны ф-т педiнстытута. Настаўнiчаў. З пачаткам вайны мабiлiзаваны. У маi 1942 трапiў у палон да румынскiх войскаў. Вызвалены ў 1943, вярнуўся ў Мiнск, скончыў курсы прапагандыстаў. Друкаваўся ў газ. 'Ранiца'. З восенi 1944 у Германii, потым у Бельгii. У 1950 выѓехаў у ЗША. Публiкаваўся ў выданнях бел. эмiѓграцыi 'Беларуская думка', 'Конаднi', 'Шыпшына', 'Бацькаўшчына', 'Беларус'. Рэдагаваў час. 'Беларуская думка'. Жыве ў Саўт Рыверы (штат Нью Джэрсi, ЗША).
  Тв.: Мiжагнёўе: Выбр. тв. Ню Ёрк, 1990; Ростань: Вершы. Рэгенсбург, 1947; Пад зорамi белымi: Зб. вершаў. Нью-Йорк, 1954; Першая рана: Зб. вершаў. Манчэстэр, 1960; Цяжкiя думкi: Зб. вершаў. (Нью-Йорк), 1961; Казённы дом i далёкая дарога /// Запiсы. 1992. ? 20.
  Лiт.: Савiк Л. Калi ў сэрцы збудую храм // Паклiѓканыя. Лiтаратура беларускага замежжа. Мн., 2001; Маракоў Л. На прыступках у пекла. Маладосць. 2001. ? 3.
  
  КАГАН Сара Рувiмаўна [3.7.1895, мяст. Максiмавiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Клiчаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 1941, Мiнск, гета], паэтэса, празаiк; пiсала на iдыш, бел. i рускай мовах. Пасля таго, як выйшла замуж, пераехала ў Бабруйск. Загадвала гарадской бiблiятэкай, была рабкарам газеты на яўрэйскай мове 'Октобэр' (у гэтай жа газеце ў 1929 надрукаваны першы яе верш). У 1935 разам з сям'ёй пераехала ў Мiнск. Працавала ў бiблiятэчным калектары, вучылася на вячэрнiм аддзяленнi фiлфака МВПI. З 1932 публiкавалася ў час. 'Штэрн', у бел. прэсе. Член СП Беларусi з 1934. Лепшыя апавяданнi К. пераклаў на бел. мову З.Бядуля, у 1940 выйшлi ў зборнiку 'Апавяданнi'. Загiнула ў мiнскiм гета ў першыя месяцы вайны.
  Тв.: Нашы людзi: [Вершы]. Мн., 1940.
  Лiт.: БП, т. 3.
  
  КАГАНЕЦ Карусь [сапр.: Кастравiцкi Казiмiр Рафаiл Карлавiч; iншыя псеўданiмы i крыптанiм: K.Kahaniec; Будзiмiр; К.Шашаль; К.Качанец; К.К.; 29.1(10.2).1868, Табольск, Расiя - 20.5.1918, в. Прымагiлле Мiнскага пав., цяпер в. Юцкi Дзяржынскага р-на Мiнскай вобл.], празаiк, паэт, драматург, мастак, грамадскi дзеяч. Сын удзельнiка паўстання 1863-64, сасланага ў Сiбiр. У 1874 сям'i дазволена вярнуцца ў Беларусь, жылi ў в. Засулле каля Стоўбцаў i в. Прымагiлле каля Койданава. Вучыўся ў Мiнскiм гарадскiм вучылiшчы, у 1890-х г. у Маскоўскiм вучылiшчы жывапiсу, скульптуры i дойлiдства. Лiтаратурную дзейнасць пачаў у 1893. У 1890 - пачатку 1900 г. публiкаваў апрацоўкi народных паданняў у газ. 'Минский листок' i 'Северо-Западный край'. У 1902-03 удзельнiчаў у стварэннi БСГ, распрацоўцы яе праграмы. Падрыхтаваў праект газ. 'Палессе' (1904). У сак. 1905 удзельнiчаў у I сялянскiм з'ездзе Беларусi. Арыштаваны 19.12.1905 з групай агiтатараў у Койданаўскай воласцi. Да 16.5.1906 знаходзiўся ў Мiнскай турме. 2.4.1910 асуджаны Вiленскай судовай палатай на год зняволення, змешчаны ў Мiнскую турму. Супрацоўнiчаў з газ. 'Наша нiва'. Апрацаваў кiрылiчны варыянт першага бел. падручнiка новага часу 'Беларускi лемантар, або Першая навука чытання' (СПб., 1906, выд. ананiмна). Пры жыццi асобным выданнем выйшаў вадэвiль 'Модны шляхцюк' (СПб., 1910), якi карыстаўся вялiкай папулярнасцю i быў адным з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару (ставiўся ў 1910 трупай I.Буйнiцкага, у 1918 - Першым беларускiм таварыствам драмы i камедыi, у 1928 - БДТ-2). У пачатку 1912 атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскiм пав., дзе i праслужыў апошнiя 6 гадоў жыцця. Частка рукаѓпiснай спадчыны К. пасля яго смерцi трапiла да Я.Лёсiка, якi апублiкаваў яе ў 'Беларусi' (1919) i 'Вольным сцягу' (1921). Пахаваны ў в. Навасёлкi ля Койданава (Дзяржынска). У 1988 на магiле паѓстаўлены помнiк.
  Тв.: Творы. Мн., 1979.
  Лiт.: Бiч М. Ад родных нiў: Грамадска-палiтычныя погляды Каруся Каганца // Полымя. 1988, ? 3; Германовiч I. Карусь Каганец як мовазнавец // Веснiк БДУ. Серыя 4. 1974, ?3; Каспяровiч М. Карусь Каганец // Маладняк. 1928, ? 10; Скалабан В. Па слядах Сяргея Мглiнскага // Мастацтва Беларусi. 1986, ? 11; Станкевiч Л.I. Рукапiсы Каруся Каганца ў Дзяржаўнай бiблiятэцы БССР iмя У.I.Ленiна // Кнiжная культура Беларусi. Мн., 1991; БП, т. 3; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  КАЗАК Аляксей Захаравiч [11.2.1886, в. Бучацiна Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 1.9.1938, Мiнск, НКВД], краязнавец, публiцыст. У 1925-30 працаваў нам. старшынi Цэнтральнага бюро краязнаўства Iнбелкульта i БелАН. Потым настаўнiчаў. Арыштаваны 11.12.1937. 28.5.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 10.9.1959.
  Тв.: Краязнаўства ў БССР к дзесяцiгоддзю Кастрычнiцкай рэвалюцыi // Наш край. 1927, ? 10; Вынiкi II Усебеларускай краязнаўчай канферэнцыi // Наш край. 1929, ? 2.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  КАЗАКЕВIЧ Ян Станiслаў [Kozakiewicz Jan Stanisław; 1802, Дзiсенскi пав. Мiнскай губ. - 1848, Томск, Сiбiр], фiламат, юрыст, публiцыст. Вучыўся ў Вiленскiм ун-це, дзе ўдзельнiчаў у патрыятычных арганiзацыях. З 27.1.1820 член 'Саюза сяброў'; хутка стаў яго старшынёй. З 1820 таксама ў Таварыстве фiларэтаў, дзе ўзначальваў 'Лiловую групу' (студэнтаў-юрыстаў), потым узначалiў яшчэ адну юрыдычную групу - 'белых'. Распрацаваў праграму пашырэння дзейнасцi Таварыства праз далучэнне ксяндзоў i дзейнасць студэнтаў на вакацыях. З гэтай мэтаю 24.3.1821 увайшоў у склад спецыяльнага камiтэта, створанага дзеля збiрання статыстычных даных па краю. Аўтар многiх рэфератаў, гiсторыка-юрыдычных i статыстычных даследаванняў. Калi ў 1822 з 'Саюза сяброў' вылучылася новая арганiзацыя фiладэльфiстаў, увайшоў туды i хутка ўзначалiў яе. Арыштаваны ў 1823 пасля выкрыцця вiленскiх маладзёжных арганiзацый. Дзякуючы намаганням сваякоў пазбег выѓгнання, але застаўся пад наглядам палiцыi. Удзельнiчаў у паўстаннi 1830-31. Пасля паражэння паўстання выехаў у Францыю. У 1832 жыў у Страсбургу. Потым вярнуўся ў родны край, дамогся рэабiлiтацыi. Распачаў адвакацкую практыку, стаў адным з найвядомейшых вiленскiх адвакатаў. Быў запрошаны на пасаду адваката Радзiвiлаўскай камiсii. У 1834 стаў сакратаром тайнага таварыства - Лiтоўскага Камiтэта. У 1836 пазнаёмiўся ў Мiнску з Ш.Канарскiм, наладзiў сувязь памiж iм i Лiтоўскiм Камiтэтам. Захоўваў шыфры i iншыя дакументы арганiзацыi. Арыштаваны ў 1838. Прыгавораны да бестэрмiновай ссылкi. Вывезены ў Томск, дзе працаваў на здабычы золата. З 1844 у канцылярыi томскага губернатара.
  Лiт.: Janik M. Dzieje рolaków na Syberii. Kraków, 1928; PSB, z. 63.
  
  КАЗЛОЎ Мiкалай Сямёнавiч [17.5.1907, Цвер, Расiя - 4.4.1993, Мiнск], хiмiк-арганiк. У 1928 скончыў Цверскi педагагiчны iнстытут, у 1932 - аспiрантуру пры Маскоўскiм ун-це. У 1933-38 дырэктар Iнстытута хiмii БелАН, адначасова загадчык кафедры арганiчнай хiмii БДУ. Прафесар (1933), доктар хiмiчных навук (1935). Арыштаваны 24.7.1938. 19.2.1940 пастановай Асобай нарады прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Адбыў у лагерах i ссылцы 8 гадоў. У 1946-67 загадчык кафедры хiмii Пермѓскага педагагiчнага i Пермскага сельскагаспадарчага iнстытутаў. Рэабiлiтаваны 20.1.1956. Заслужаны дзеяч навукi i тэхнiкi РСФСР (1965). Акадэмiк АН Беларусi (1966). У 1967-72 дырэктар Iнстытута фiзiка-арганiчнай хiмii АН БССР. З 1973 загадчык лабараторыi гэтага iнстытута, з 1988 - дарадца пры дырэктары iнстытута. Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi (1984).
  Тв.: Химия промышленных нефтей Белоруссии. Мн., 1972 (у сааўтарстве).
  Лiт.: Н.С.Козлов // Весцi АН БССР. Серыя хiмiчных навук. 1987, ? 3; Возвращенные имена; БЭ, т 7.
  
  КАЗЛОЎ Фёдар Пiлiпавiч [16(28).2.1898, в. Слабодка Магiлёўскага пав., цяпер у межах г. п. Круглае Магiлёўскай вобл. - 1941 ?], гiсторык. У 1917 скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю, у 1918 вучыўся ў Петраградскiм горным iнстытуце. З 1919 на савецкай рабоце i ва ўстановах адукацыi ў Магiлёве i Гомелi. З 1925 у Маскве; у 1929 скончыў Iнстытут чырвонай прафесуры, загадчык кабiнета 1-га Iнтэрнацыянала, выкладчык Iнстытута Маркса-Энгельса-Ленiна. З 1932 загадчык кафедры Усеѓагульнай гiсторыi Iнстытута чырвонай прафесуры. Доктар гiстарычных навук (1936). Аўтар падручнiкаў, прац па гiсторыi ЗША, рэвалюцыйнага руху. Арыштаваны ў 1937. Абставiны смерцi невядомыя.
  Тв.: Первый Интернационал. М., 1933; США в период довоенного империализма и после мировой войны. М., 1936.
  Лiт.: ЭГБ, т. 4.
  
  КАЗЛОЎСКI Уладзiслаў [псеўданiм: Уладыѓслаў Казлоўшчык; 29.6.1896, в. Залессе Сакольѓскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 13.11.1943, Мiнск], палiт. дзеяч, публiцыст, паэт. Вучыўся ў Вiленскай каталiцкай духоўнай семiнарыi (1916-19), дзе далучыўся да бел. нацыянальнага руху. Скончыў настаўнiцкiя курсы пры Цэнтральнай беларускай радзе Вiленшчыны i Гродзеншчыны. Арганiзоўваў школы ў Сакольскiм пав., кааператыўны рух у Iгуменскiм пав. У маi 1920 Беларускай вайсковай камiсiяй накiраваны ў школу падхарунжых у Варшаве. Пасля яе сканчэння прызначаны iнструктарам 1-га батальёна бел. стральцоў; эвакуiраваны з Мiнска ў Лодзь. З 1921 служыў у польскiм войску. У 1930 звольнiўся ў запас у званнi паручнiка, пераехаў у Вiльню, распачаў грамадска-палiт. i лiтаратурную дзейнасць. Арганiзаваў гiмнастычнае таварыства 'Гайсак'. Адзiн з лiдэраў крайне правага крыла бел. палiт. руху; разам з Ф.Акiнчыцам у лiст. 1933 заснаваў актыў Беларускай нацыянал-сацыялiстычнай партыi (БНПС); у 1933-37 рэдактар-выдавец яе органа час. 'Новы шлях'. Польскiя ўлады неаднаразова канфiскоўвалi тыраж асобных нумароў часопiса, па прычыне чаго К. судзiўся з уладамi. У 1939-40 сакратар Беларускай групы дапамогi пацярпелым ад вайны пры Лiтоўскiм Чырвоным Крыжы. У 1941 хацеў аднавiць дзейнасць БНПС, але не атрымаў на гэта дазвол нямецкiх уладаў. Пераехаў у Мiнск, быў рэдактарам 'Беларускай газэты'. Адзiн са стваральнiкаў i кiраўнiкоў Беларускай народнай самапомачы. Застрэлены савецкiмi падпольшчыкамi ў памяшканнi рэдакцыi. Пахаваны на Кальварыйскiх могiлках, але месца пахавання невядома.
  Тв.: Фiзiчнае выхаванне грамадзянства. Вiльня, 1927; Аб фiзiчным выхаваннi ў беларусаў. Вiльня, 1928; Беларускiя народныя песнi з Сакольскага павету. Вiльня, 1930; Плач Беларускай Старонкi Маткi па дзетках сваiх рэнегатах. Вiльня, 1930; Путы кахання. Вiльня, 1932; Шляхам змагання. Вiльня, 1935; Казюк на кiрмашы: Вершаванае апавяданне з Казюковага кiрмашу ў Вiльнi. Вiльня, 1940; Аўтабiяграфiя // Новы шлях. 1937, 15 чэрв.
  Лiт.: Чыгрын С. 'Прыйдзе той час - да сваiх я вярнуся...' // Нiва (Беласток). 1995. 22 студз.; БП, т. 6; ЭГБ, т. 4.
  
  КАЛIНОЎСКI Кастусь [Вiкенцiй Канстанцiн Сямёнавiч; псеўданiмы: Вiтажэнец; Хамовiч; Jaśko haspadar z pad Wilni; 21.1(2.2).1838, в. Мастаўляны Гродзенскага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 22.3.1864, Вiльня], адзiн з лiдэраў паўстання 1863-64, публiцыст, паэт. У 1852 скончыў Свiслацкае павятовае вучылiшча, у 1860 юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та, кандыдат права. Вярнуўся ў Беларусь у пачатку 1861. У 1861-62 стварыў у Гродне i Гродзенскай губ. шэраг нелегальных рэвалюцыйных арганiзацый. Адзiн са стваральнiкаў восенню 1861 'Камiтэта руху' - арганiзацыйнага цэнтра 'чырвоных'. З кастр. 1862 старшыня Лiтоўскага правiнцыяльнага камiтэта (ЛПК). Разам з В.Урублеўскiм i Ф.Ражанскiм заснаваў нелегальную друкарню i наладзiў выпуск першай бел. рэвалюцыйна-дэмакратычнай газ. 'Мужыцкая праўда', большасць матэрыялаў для якой пiсаў сам. У пачатку студз. 1863 на польскай мове выдаў першы нумар газ. 'Chorągiew swobody', якая была афiцыйным органам ЛПК. Магчыма, выдаваў газ. 'Głos z Litwy'. 1.2.1863 узначалiў Часовы правiнѓцыяльны ўрад Лiтвы i Беларусi. У сак. 1863 адхiлены 'белымi' ад кiраўнiцтва; накiраваны на пасаду паўстанцкага камiсара Гродзенскага ваяв. Са снеж. 1863 старшыня Выканаўчага аддзела Лiтвы. Арыштаваны 9.2.1864. У турме напiсаў i перадаў на волю сваё палiт. завяшчанне - 'Лiсты з-пад шыбенiцы'. Паводле рашэння ваенна-палявога суда павешаны на Лукiшскай плошчы. Iмя К. было забыта амаль да пачатку ХХ ст., калi да яго спадчыны звярнулiся браты Луцкевiчы i iнш. Вобраз К. шырока адлюстраваны ў лiтаратуры i мастацтве. У г. п. Свiслач яму пастаўлены помнiк.
  Тв.: Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. Мн., 1988; За нашую вольнасць: Творы, дакументы. Мн., 1999; У кн.: Беларуская лiтаратура ХIХ ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1988; Паўстанне на Беларусi 1863 г.: 'Мужыцкая праўда' i лiсты 'з-пад шыбенiцы': Тэксты i каментарыi. Нью-Ёрк, 1980; К.Калiноўскi. За нашую вольнасць. Творы, дакументы. Мн., 1999.
  Лiт.: Stankiewič A. Kastuś Kalinouski. 'Mužyckaja prauda' i ideja niezaležnaści Biełarusi. Wilnia, 1933; Смiрноў А. Кастусь Калiноўскi ў паўстаннi 1863 года. Мн., 1959; Смирнов А.Ф. Кастусь Калиновский. Мн., 1963; Кiсялёў Г. Сейбiты вечнага. Мн., 1963; Яго ж. З думай пра Беларусь. Мн., 1966; Яго ж. Радаводнае дрэва. Мн., 1994; Kordowicz W. Konstanty Kalinowski: Rewolucyjna demokracja polska w powstaniu styczniowym na Litwie i Białorusi. Warszawa, 1955; Шалькевич В. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. Мн., 1988; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4; АЗБ.
  
  КАЛIНОЎСКI Уладзiмiр Сямёнавiч [18.6.1889, Ваўкавыск - 1940 ?, Старабельск ? Варашылаўградскай вобл., цяпер Луганская вобл., Украiна], грамадска-палiт. дзеяч, публiцыст, гiсторык. У 1910 скончыў Гродзенскую гiмназiю, у 1914 юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та. Праслухаў поўны курс Археалагiчнага iнстытута i Усх. акадэмii ў Петраградзе. Працаваў у Пецярбургскiм судовым ведамстве. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi у Народным камiсарыяце харчавання. У лiп. 1921 як рэпатрыянт выехаў у Зах. Беларусь. У лiст. 1922 абраны ў польскi сейм, уваходзiў у Беларускi пасольскi клуб. У чэрв. 1923 польскiм судом паѓзбаўлены дэпутацкага мандата i польскага грамаѓдзянства. Арыштаваны ў лiп. 1923, высланы з Польшчы. Са снеж. 1923 у Мiнску. У лют. 1924 - лiп. 1925 кiраўнiк справамi i юрысконсульт Беларускага сельскагаспадарчага iнстытута. У 1925-27 на розных пасадах у ЦВК БССР. З 1.10.1927 да 1.9.1929 дацэнт кафедры гiсторыi польскай культуры педагагiчнага ф-та БДУ. Супрацоўнiчаў у час. 'Полымя', 'Савецкае будаўнiцтва', газ. 'Савецкая Беларусь', 'Звязда'. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: Зямельная палiтыка ў Польшчы // Полымя. 1925, ? 5; Палiтычныя партыi i аб'яднаннi ў сучаснай Польшчы // Тамсама. 1926, ? 2, 4-5; Краткий обзор экономического и финансового положения Польши // Савецкае будаўнiцтва. 1926, ? 1; Торговые договоры Польши // Тамсама. 1926, ? 4.
  Лiт.: ЭГБ, т. 4.
  
  КАЛIНОЎСКI Юзаф Андрэевiч [1.9.1835, Вiльня - 15.11.1907, кляштар у мяст. Чэрна каля Кракава, Польшча], удзельнiк паўстання 1863-64, каталiцкi рэлiгiйны дзеяч, мемуарыст. У 1856 скончыў Мiкалаеўскую ваенна-iнжынерную акадэмiю ў Пецярбургу. У 1859-60 працаваў тапографам на будаўнiцтве чыгункi Адэса - Курск. У 1860-63 служыў iнжынер-капiтанам у Брэсцкай крэпасцi. У маi 1863 выйшаў у адстаўку i пераехаў у Вiльню. З чэрв. 1863 узначалiў ваенную секцыю Выканаўчага аддзела Лiтвы. Арыштаваны 13.3.1864; асуѓджаны на смерць. Прысуд быў заменены на 10-гадовую катаргу. Накiраваны ва Усолле Iркуцкай губ. Праз 5 гадоў катарга заменена на вольнае пасяленне ў Iркуцку i Пярмi. Удзельнiчаў у навуковых даследаваннях Сiбiры. У 1873 вярнуўся на Радзiму; стаў выхавальнiкам сына князя У.Чартарыйѓскага Аўгуста, пераехаў у Парыж. У 1877 у Грац (Аўстрыя). Даўняе захапленне каталiцкай духоўнай лiтаратурай паўплывала на тое, што К. ўступiў у Ордэн кармелiтаў босых, прыняў манаскае iмя Рафал. У 1880 накiраваны ў кляштар у мяст. Чэрна, дзе стаў прыёрам. З 1899 генеральны вiкарый кармелiтаў босых у Галiцыi. Напiсаў успамiны пра паўстанне 1863-64; аўтар рэлiгiйна-фiласофскiх трактатаў. Кананiзаваны каталiцкай царквой 17.11.1991.
  Тв.: Wspomnienia, 1835-1837. Lublin, 1965; Споведзь / Падрыхтаваў да друку В. Шалькевiч // Хрысцiянская думка. 1994, ? 2.
  Лiт.: ЭГБ, т. 4; АЗБ.
  
  КАЛМАНСОН Гiлель Майсеевiч [псеўданiм: Перакацi-Поле; 1868, Магiлёў - 1937, Масква, НКВД], паэт, публiцыст; пiсаў на рускай мове. Жыў у Кiеве (уступiў там у 1884 у рэвалюцыйны гурток), Чарнiгаве, Адэсе. З 1895 у Магiлёве, ствараў тут сацыял-дэмакратычныя гурткi. З 1903 член РСДРП. У 1907 апублiкаваў першы вершаваны зборнiк 'Песни босяка'. У.Бонч-Бруевiч адабраў некаторыя вершы К. для складзенага iм зборнiка 'Избранные произведения русской поэзии' (3-е выданне, 1908). У 1917-22 быў на партыйнай i савецкай рабоце ў Магiлёве, Самары, Гомелi. Напiсаў i апублiкаваў успамiны. З 1922 жыў у Масѓкве. Арыштаваны i расстраляны ў 1937. Рэабiлiтаваны пасмяротна.
  Тв.: Свобода: Элегия в прозе. Киев, 1915; Плакучая акация: Сказка-притча. Киев, 1915; Красная Армия: Стихи. Самара, 1919; Первые шаги: (Из воспоминаний) // Известия Гомельского губернского комитета РКП(б). 1921, ? 7-8.
  
  КАЛУБОВIЧ Аўген Тодаравiч [псеўданiмы i крыптанiм: А.Верасень; Аўген Каханоўскi; А.Ясенскi; А.К.; 5.3.1912, мяст. Цiхiнiчы Рагачоўѓскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Рагачоўскi р-н Гомельскай вобл. - 25.5.1987, Клiўленд, ЗША), пiсьменнiк, гiсторык, грамадскi i палiт. дзеяч. У 1930 скончыў педтэхнiкум у мяст. Бабчын Хойнiцкага р-на. Арыштаваны 30.5.1930 за прыналежнасць да тайнай арганiзацыi альтруiстаў. Прыгавораны да 3 гадоў канцлагераў. Пакаранне адбываў у Вiшарскiх лагерах, Дальлагу, Бамлагу. У Беларусь вярнуўся ў 1933. Настаўнiчаў у Хойнiцкiм р-не; быў звольнены, адноўлены на рабоце з дапамогай А.Чарвякова. У 1934-35 выкладаў бел. мову i лiтаратуру ў Мiнску. У 1939 скончыў МВПI, працаваў кансультантам-метадыстам Наркамасветы БССР. З пачаткам вайны мабiлiзаваны ў армiю; трапiў пад Масквой у акружэнне; вярнуўся ў Мiнск. Супрацоўнiчаў з нямецкiмi ўладамi; уваходзiў у Беларускую раду даверу (1943), Беларускую цэнтральную раду (1944). Удзельнiк 2-га Усебеларускага кангрэса. З 1944 у Германii. З 1945 у зах. зоне акупацыi Германii; выкладаў у Беларускай гiмназii iмя Я.Купалы. Пасля аднаўлення ў снеж. 1947 Рады БНР увайшоў у яе склад. Быў прэм'ер-мiнiстрам Ураду БНР. З 1950 у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Йорку, потым у Клiўлендзе. Выдаваў 'Бюлетэнь' Злучанага беларускага камiтэта ў Клiўлендзе. У 1953 арганiзаваў выданне бюлетэня 'Абежнiк Цэнтральнага Камiтэту Аб'яднання беларускiх нацыянал-дэмакратаў'. Напiсаў успамiны пра палiт. рэпрэсii 1930-х г. у Беларусi. Укладальнiк, рэдактар i адзiн з аўтараў зборнiка 'Янка Купала i Якуб Колас. 1882-1982: Вянок успамiнаў пра iх' (1982).
  Тв.: Крокi гiсторыi: Даследаваннi, артыкулы, успамiны. Беласток; Вiльня; Менск, 1993; На крыжовай дарозе: Творы з эмiграцыi. Мн., 1994; Паэтычная стылiстыка. Б.м. [Германiя], 1947; Пясняр свабоды й красы: (У 30-я ўгодкi сьмерцi М. Багдановiча). Б.м. [Германiя], 1947; Мова ў гiсторыi беларускага пiсьменства. Т. 1. Мюнхен; Лондан, 1974-1975. Т. 2. Клiўленд, 1978; 'Айцы БССР' i iхны лёс. Клiўлэнд, 1982, 2-е выд.: Клiўлэнд, 1985.
  Лiт.: Другi Усебеларускi кангрэс. Пад рэд. праф. Р.Астроўскага. 1954; Каханоўская I. Сын верны мацi-Беларусi. // Беларускi свет. 1888, ? 20; Калубович Н. Когда мы были молодыми... // Нёман. 1994, ? 1. Ёрш С. Закон генаў. Калубовiчы// Наша Нiва. 2003, 21 сак.
  
  КАЛЮГА Лукаш [сапр.: Вашына Канстанцiн Пятровiч; 27.9.1909, в. Скварцы Мiнскага пав., цяпер Дзяржынскi р-н Мiнскай вобл. - 5.10.1937, Чэлябiнская вобл., НКВД), празаiк, перакладчык. Яшчэ ў школе захапляўся вельмi пашыранай у 1920-я г. краязнаўчай працай, запiсваў народныя песнi i iншыя фальклорныя творы сваёй мясцовасцi, асаблiва - словы i звароты народнае мовы. Сабраныя матэрыялы адсылаў у Мiнск у Iнбелкульт, дзе яны атрымалi высокую ацэнку, як лепшыя з прысланых. У 1925 скончыў сямiгодку. У 1926 паступiў у Магiлёўскi педтэхнiкум, але вучыцца не стаў, вярнуўся дадому. У чэрв. 1927 К.Чорны змясцiў у час. 'Чырвоны сейбiт' першае апавяданне К. 'Вясна' (творы К., надрукаваныя пад псеўданiмам Кастуся Палявецкага, не знойдзены). З 1928 - студэнт МБПТ. Адначасова з вучобай рэдагаваў i перакладаў розныя тэксты для Белдзяржѓвыдавецтва, шмат пiсаў. У 1928 у час. 'Узвышша' на працягу ўсяго года друкавалася першая аповесць К. 'Нi госць, нi гаспадар', пасля якой пачынаючага пiсьменнiка прыкмецiў М.Гарэцкi. З мая 1929 - сябра лiтаратурнага аб'яднання 'Узвышша'. У 1931 выключаны з тэхнiкума як 'узвышанскi лазутчык i пачынаючы нацдэм'. Са студз. i да сярэдзiны 1932 К. працаваў сакратаром час. 'Книга массам', якi выдаваўся пры Белдзяржвыдавецтве, потым стыльрэдактарам (да канца 1932) у радыёцэнтры. Арыштаваны ДПУ БССР 23.2.1933 па справе 'Беларускай народнай Грамады'. Асуѓджаны на 5 гадоў ссылкi. Высланы ў Iрбiт (цяпер Краснаярскi край). У ссылцы працягваў пiсаць; частка рукапiсаў той пары захавалася (у iх лiку незавершаны раман 'Пустадомкi', апубл. 1990; аповесцi 'Дзе косцi мелюць', 'Зоры Вам Вядомага горада', 'Утрапенне', апубл. 1989). Зноў арыштаваны 6.11.1935. Расстраляны паводле прысуда Чэлябiнскага суда. Рэабiлiтаваны ў 1956.
  Тв.: Нi госць нi гаспадар. Мн., 1974; Творы. Мн., 1992.
  Лiт.: Драздова З.У. Творчасць А.Мрыя i Л.Калюгi: Стылявыя асаблiвасцi. Мн., 1997; Грахоўскi С. Лукаш Калюга: (Успамiны) // Грахоўскi С. Так i было. Мн., 1986; Скрыган Я. Каляровы аловак // Скрыган Я. Некалькi хвiлiн чужога жыцця: Лiтаратурныя ўспамiны, сустрэчы, шляхi. Мн., 1979; Янкоўскi Ф. Чытаючы Кастуся Вашыну: Старонкi з дзённiка // Вобраз-81. Мн., 1981; Маракоў Л. Падстрэлены на ўзлёце // ЛiМ. 1999. 24 вер. (? 38).
  
  КАМЯНЕЦКI Гiрш Мордухавiч [15.12.1895, в. Чарняўка Сенненскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Крупскi р-н Мiнскай вобл. - 25.4.1957, Барысаў], паэт; пiсаў на iдыш. Вучыўся ў хедары i ешыбоце. Удзельнiчаў у грамадзянскай вайне ў Расii - з 1919 да 1921 быў у Чырвонай Армii. Пасля дэмабiлiзацыi працаваў у цырульнi. Паводле ўспамiнаў, вершы пачаў пiсаць i друкаваць з 1924. У 1928-30 вучыўся на лiтаратурна-лiнгвiстычным аддзяленнi педагагiчнага ф-та БДУ. Першая кнiга паэзii 'Простай дарогай' выйшла ў 1933. Член СП Беларусi з 1934. У 1937-41 адказны сакратар яўрэйскай секцыi СП БССР. Падчас вайны жыў у Бугуруслане Чкалаўскай вобл., працаваў цырульнiкам. Вярнуўшыся ў Беларусь, у 1948-49 быў рэдактарам мастацкай лiтаратуры Дзяржвыдавецтва БССР. Перакладаў прозу i паэзiю з бел. i рускай моў. У сваю чаргу паэзiю К. перакладалi на бел. i рускую мовы. Арыштаваны 23.6.1949 у рамках кампанii барацьбы супраць 'касмапалiтаў'. Асуѓджаны на зняволенне ў лагерах; накiраваны ў Iркуцкую вобл. Вызвалены ў 1956. Вярнуўся iнвалiдам. Рэабiлiтаваны i адноўлены ў правах члена СП БССР у 1956. Пахаваны на гарадскiх могiлках Барысава.
  Тв.: Выбр. вершы. Мн., 1960; Дороже хлеба. Мн., 1973.
  Лiт.: Рэлес Р. Голас сцiплы, шчыры // ЛiМ. 1975, 25 снеж.; БП, т. 3.
  
  КАНДЫБОВIЧ Сымон Сцяпанавiч [псеўданiм: Кабыш; 21.7.1891, в. Старыца Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 27.9.1972, Мюнхен, Германiя], палiт. дзеяч, гiсторык. Атрымаў вышэйшую адукацыю; настаўнiчаў. У 1932-37 кiраўнiк справамi i ўпаўнаважаны Камiтэта нарыхтовак СНК БССР. Арыштаваны НКВД БССР у 1940. Застаўся на акупаванай немцамi тэрыторыi. У снеж. 1943 увайшоў у склад Беларускай цэнтральнай рады, са студз. 1944 кiраўнiк яе фiнансавага аддзела. У чэрв. 1944 удзельнiчаў у 2-м Усебеларускiм кангрэсе (Мiнск). Выехаў у Германiю. Працаваў у Беларускiм нацыянальным камiтэце. З 1954 пастаянна жыў у Мюнхене: супрацоўнiк Iнстытута па вывучэннi СССР, супрацоўнiк бел. рэдакцыi радыё 'Свабода'. Публiкаваўся ў 'Запiсах' Беларускага iнстытута навукi i мастацтва (Нью-Йорк), выданнях Iнстытута па вывучэннi СССР.
  Тв.: Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000.
  Лiт.: ЭГБ, т. 4.
  
  КАНЧАР Яўсей Сцяпанавiч [крыптанiмы: К.Е.; Н.П.; 20.9(2.10).1882, в. Сяўкi Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Лоеўскi р-н Гомельскай вобл. - 16.5.1979, Ленiнград], грамадскi i палiт. дзеяч, гiсторык, даследчык эканамiчнай геаграфii, публiцыст. У 1902 скончыў Мар'iнагорскае земляробчае вучылiшча. З 1902 жыў у Тыфлiсе. Арыштоўваўся ў 1906 за ўдзел у рэвалюцыйным руху. У 1908 быў апраўданы судом. У 1910-14 вучыўся на Вышэйшых сельскагаспадарчых курсах (Агранамiчны iнстытут) у Пецярбургу. Далучыўся да кааператыўнага руху; аўтар дапаможнiка 'Руководство по сельской кооперации' (1913). З сак. 1917 член Беларускага нацыянальнага камiтэта, але ў крас. выйшаў з яго. З лiст. 1917 старшыня Беларускага абл. камiтэта пры Усерасiйскiм савеце сялянскiх дэпутатаў, адзiн з арганiзатараў 1-га Усебеларускага з'езда 1917. З лют. 1918 працаваў у Беларускiм нацыянальным камiсарыяце ў Петраградзе. З 1922 на выкладчыцкай рабоце (Петраградская сельскагаспадарчая акадэмiя, Ленiнградскi дзяржаўны ун-т, Закаўказскi полiтэхнiчны iнстытут). З 1929 узначальваў Беларускае навуковае таварыства ў Ленiнградзе. Арыштаваны ў лiст. 1938, вызвалены ў крас. 1939. Перажыў блакаду ў Ленiнградзе. Рукапiсы многiх прац загiнулi: 'Эканамiчная геаграфiя БССР' (1923), 'З гiсторыi грамадзянскай вайны ў Беларусi ў 1917-1920 гг.', 'Беларускiя арганiзацыi'. Асабiсты архiў К. захоўваецца ў Нацыянальным архiве Рэспублiкi Беларусь.
  Тв.: Аграрный вопрос и политические партии в России. Ч. 1. Пг., 1917; Классовая, национальная и религиозная борьба в Белоруссии. М., 1918 (беларускi пераклад: Вiльня, 1921); Из истории общественных, национальных и революционных движений белорусов. Ч. 2. История возникновения и деятельность организаций. Вып. 1. Белорусский областной комитет. I Всебелорусский съезд. М., 1918 (Тое ж: Нёман. 1993, ? 1); Белорусский вопрос. Пг., 1919.
  Лiт.: Скалабан В. Першыя крокi рэспублiкi // Крынiца. 1988, ? 12; ЭГБ, т. 4.
  
  КАПУЦКI Андрэй Рыгоравiч [псеўданiмы: Я.Пралеска; Язэп Пралеска; партыйныя псеўданiмы: Лёкса; Хвастоў; 2.5.1897, Маладзечна - 17.5.1934, Мiнск, НКВД], грамадскi i палiт. дзеяч, празаiк, паэт, журналiст. Скончыў Маладзечанскую настаўнiцкую семiнарыю, у 1916 прызваны ў войска. У 1917 жыў у Петраградзе. З 1918 у Маладзечне. У перыяд нямецкай i польскай акупацыi займаўся падпольнай дзейнасцю. Адзiн з заснавальѓнiкаў i кiраўнiкоў Беларускай рэвалюцыйнай арганiзацыi (1922), разам з якой у снеж. 1923 уступiў у КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскiмi ўладамi - у 1919-22, 4.10.1925 (апошнi раз прасядзеў у турме без суда 14 месяцаў). У лiп. 1927 нелегальна перайшоў польска-савецкую мяжу. Жыў у Мiнску, працаваў у рэдакцыi газ. 'Звязда', час. 'Полымя рэвалюцыi'. У сак. 1928 разам з С.Клiнцэвiчам па даручэннi ЦК КПЗБ удзельнiчаў у забойстве ў Вiльнi М.Гурына-Маразоўскага. Зноў вярнуўся ў БССР. У 1931 скончыў Камунiстычны ун-т Беларусi. Працаваў у Гiстпарце пры ЦК КП(б)Б, загадчыкам сектара друку ЦК КП(б)Б, в. а. рэдактара газ. 'Савецкая Беларусь'. Як паэт публiкаваўся з 1929. Арыштаваны 29.9.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. 9.1.1934 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 16.8.1956. Iмем К. названа вулiца ў Маладзечне.
  Тв.: Паноў трэба знiшчаць гуртам: Апавяданнi з жыцця Заходняй Беларусi. Мн., 1932.
  Лiт.: Каханоўскi Г. Даследаванне пра заходнебеларускi тэатр // Полымя. 1971, ? 2; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4.
  
  КАРАВАЙЧЫК Павел Гiляравiч [псеўданiмы i крыптанiмы: П.Каравай; П.Любецкi; Павал Любецкi; Павел Любэцкi; Павел Любецкi; Paulus; П.К.; П.Л.; К.П.; Л.П.; 3(15).6.1896, мяст. Любча Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер г. п. Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. - 21.11.1937, Чэбаксары, Чувашыя], крытык, публiцыст, паэт, медык. Пачатковую адукацыю атрымаў у Наваѓгрудку. У 1911 паступiў у Мiнскую гiмназiю, скончыў яе з залатым медалём у 1916 у Маскве, куды гiмназiя была эвакуiравана падчас 1-й сусветнай вайны. Вярнуўся ў Мiнск, супрацоўнiчаў з Таварыствам дапамогi ахвярам вайны. У 1917 - у рэдакцыi газ. 'Вольная Беларусь', дзе пачаў друкаваць свае творы. Паступiў у Ваенна-медыцынскую акадэмiю ў Петраградзе. Супрацоўнiчаў з Белнацкамам i час. 'Чырвоны шлях', з Наркаматам нацыянальнасцей РСФСР. На пачатку 1919 загадваў выдавецкiм аддзелам Белнацкама i рэдагаваў газ. 'Дзяннiца'. У 1919 перавёўся на 3 курс медыцынскага ф-та Маскоўскага ун-та, але быў прызваны ў Чырвоную Армiю, у якой служыў да 1921. У 1921-23 чытаў лекцыi па бел. лiтаратуры на настаўнiцкiх курсах у Бабруйску i Мiнску. З 1922 у Мiнску, паѓступiў на 3 курс медыцынскага ф-та БДУ, якi скончыў у 1925. З восенi 1922 да канца 1926 загадчык аддзела замежнага друку газ. 'Савецкая Беларусь'. У крас. 1926 удзельнiчаў у заснаваннi Медыцынѓскай секцыi Iнбелкульта; член-карэспандэнт Iнбелкульта з 1926. Аўтар даследавання бел. фальклору, сааўтар падручнiка 'Выпiсы з беларускае лiтаратуры' (Ч. 1, Мн., 1926). У 1926-30 працаваў у клiнiцы нервовых хвароб медыцынскага ф-та БДУ. Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкi ў Чэбаксары Чувашскай АССР. 29.7.1937 быў арыштаваны зноў. Прысуджаны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны па абодвух справах у 1957 i 1959.
  Лiт.: Скалабан В. Будынак новы мы будуем...: (Вершы Паўла Каравайчыка) // Дзень паэзii - 82. Мн., 1982; БП, т. 3.
  
  КАРАВАЦКI Францiшак Казiмiравiч [псеўданiмы i крыптанiмы: Кравацкi; Лявон; EFER; Los; Franciszek; Kazimierowicz; 14.5.1907, фальварак Каладзянка Свянцянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - 1988, Бельгiя], паэт, журналiст; пiсаў на бел. i польскай мовах. З 1925 член Незалежнай сялянскай партыi. З 1926 член КПЗБ. За падпольную дзейнасць арыштаваны польскiмi ўладамi ў 1927; зняволены ў пастаўскай турме. У зняволеннi напiсаў верш 'Мы iшлi ў цяжкiм змаганнi', якi стаў рэвалюцыйнай песняй. Зноў арыштаваны i зняволены ў 1929. Выѓзвалены ў 1936 па амнiстыi. Пасля вызвалення ў падпольным Краёвым сакратарыяце ЦК КПЗБ у Варшаве. Падчас 2-й сусветнай вайны супрацоўнiѓчаў з рухам польскага Супрацiўлення. З 1943 у падполлi ў Варшаве. Арыштаваны пасля вайны; 5 гадоў знаходзiўся ў савецкiх лагерах. Пасля рэабiлiтацыi з 1952 працаваў у вiленскай польскай газ. 'Czerwony sztandar'. З 1957 у Польшчы. Потым выехаў на Захад. Большасць твораў К. засталася ў рукапiсах. Некаторыя творы запiсаны ў 1950-х г. як народныя песнi, у тым лiку 'Нарачанка' пра адстойванне нарачанскiмi рыбакамi сваiх правоў (апублiкаваны ананiмна ў зборнiку 'Сцягi i паходнi'. Мн., 1965).
  Тв.: Памятные годы // Люди Нарочанского края. Мн., 1975; Важная пляцоўка // Беларускi каляндар. Беласток, 1980.
  Лiт.: Калеснiк У. Зорны спеў. Мн., 1975. С. 192-203; Яго ж. Лёсам пазнанае. Мн., 1982. С. 269-283; Саламевiч I. Iскра з вогнiшча // ЛiМ. 1966, 9 снеж.; БП, т. 3.
  
  КАРАНЕЎСКI Язэп Пятровiч [30.12.1887 (11.1.1888), Заслаўе - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч, педагог, публiцыст. У 1909 скончыў Маладзечанскую настаўнiцкую семiнарыю, у 1914 Вiленскi настаўнiцкi iнстытут. З 1915 выкладаў у Мiнскiм настаўнiцкiм iнстытуце. У 1915-17 член культурна-асветнiцкага гуртка 'Наш край', з мая 1917 - арганiзацыi 'Маладая Беларусь'. З 1916 у эвакуацыi ў Яраслаўлi. У маi 1918 вёў перамовы з урадам БНР па пытаннi рээвакуацыi Мiнскага настаўнiцкага iнстытута. У 1919-20 школьны iнспектар i выкладчык геаѓграфii Мiнскай беларускай гiмназii. У 1920 нам. старшынi Беларускай камунiстычнай арганiзацыi; са жн. 1920 член КП(б)Б, загадчык аддзела ў Наркамаце асветы БССР. Правадзейны член Iнбелкульта з 1924. Быў дырэктарам МБПТ. Публiкаваўся ў перыядычным друку па праблемах адукацыi. З 1926 намеснiк старшынi Iнбелкульта. У 1929-31 рэктар БДУ. З 1932 у Маскве, нам. дырэктара Iнстытута чырвонай прафесуры. Арыштаваны i 15.6.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: Да пачатку вучэбнага года // Асвета. 1924, ? 3; Паслякастрычнiцкi перыяд // Беларусь: Нарысы гiсторыi, эканомiкi, культурнага i рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924; Iнстытут беларускае культуры (Iнбелкульт) // Наш край. 1927, ? 10.
  Лiт.: ЭГБ, т. 4.
  
  КАРДАШ Фёдар [нар. 5.1.1932, в. Харашкi Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.], журналiст. У 1955 скончыў ф-т журналiстыкi БДУ. Працаваў у раённай газеце адказным сакратаром. Падрыхтаваў рукапiсны лiст з крытыкай калгаснай сiстэмы, ананiмна паслаў яго тагачаснаму першаму сакратару ЦК КПСС М.Хрушчову. Канкрэтныя факты ў лiсце (прозвiшчы, назвы калгасаў, лiчбы i iнш.), а таксама почырк дазволiлi КДБ хутка выявiць аўтара. У пачатку восенi 1956 быў арыштаваны ў студэнцкiм iнтэрнаце ў Мiнску. 16.10.1956 асуджаны 'за антысавецкую агiтацыю i прапаганду' на два гады зняволення. Пакаранне адбываў у лагерах Мардовii. Па залiках за звышпланавае выкананне заданняў знаходжанне ў лагеры скарацiлi яму амаль на год, i 23.10.1957 ён быў выпушчаны на волю. Першыя месяцы пасля вяртання ў Беларусь прайшлi ў пошуках работы, затым удалося ўладкавацца школьным настаўнiкам, а прыкладна праз 3 гады з дапамогай вядомага журналiста i лiтаратара Яраслава Пархуты, якi выкарыстаў часовую адсутнасць галоўнага рэдактара пружанскай раённай газеты, атрымаў работу журналiста. Пазней, да пенсii, працаваў у лiдскай газеце. Жыве ў Лiдзе.
  Тв.: Братазабойства // Народная воля. 2002, 26 верас.
  Лiт.: Чарняўскi М. Фёдар Кардаш // Дэмакратычная апазыцыя.
  
  КАРОЛЬ Усевалад [18.10.1919, в. Старое Сяло, Мiншчына - кастр. 1984, Баранавiчы], лекар, бел. грамадскi i культурны дзеяч, публiцыст. Скончыў медыцынскi ф-т Вiленскага ун-та. Быў апошнiм кiраўнiком Беларускага студэнцкага саюза, якi спынiў сваё iснаванне ў 1940. Друкаваўся ў вiленскай бел. прэсе. Падчас нямецкай акупацыi працаваў у Баранавiчах лекарам. Прымаў удзел у нацыянальным падпольным руху, кiраваў Баранавiцкiм камiтэтам падпольнай Беларускай незалежнiцкай партыi. Кiраўнiцтва БНП планавала пераправiць яго, як паўнамоцнага прадстаўнiка, у Лондан праз Швецыю, што зрабiць не ўдалося. У 1944 арыштаваны, праходзiў па справе кiраўнiкоў БНП. Атрымаў 10 гадоў канцлагераў. Пасля вяртання на Бацькаўшчыну жыў у Баранавiчах, трымаў сувязь са старымi сябрамi.
  Лiт.: Антысавецкiя рухi; Ёрш С. Вяртаньне БНП: Асобы i дакумэнты Беларускай Незалежнiцкай Партыi. Менск; Слонiм, 1998; Катковiч А., Катковiч-Клентак В. Успамiны. Беласток, 1999.
  
  КАРУЗА Павел [25.2.1906, мяст. Ваўкалата Дзiсенскага пав. Вiленскай губ. - 20.2.1988, Вiльня], фалькларыст, этнамузыколаг, кампаѓзiтар, грамадскi дзеяч. У 1928 скончыў Вiленскую кансерваторыю па класу тэорыi i кампазiцыi. З 1925 удзельнiк грамадска-палiт. i культурнага жыцця ў Зах. Беларусi. У 1927 старшыня ЦК Беларускай хрысцiянска-дэмакратычнай партыi (БХД) i галоўны рэдактар перыядычнага органа БХД газ. 'Biełaruskaja krynica'. Як рэдактар газеты неаднаразова прыцягваўся польскай адмiнiѓстрацыяй да судовай адказнасцi. Пад уплывам фалькларыста i кампазiтара А.Грыѓневiча пачаў збiраць бел. мелас, апрацоўкi якога плённа выкарыстоўваў у выканаўчай практыцы як дырыжор хору Беларускага iнстытута гаспадаркi i культуры. У 1928 ад БХД i Беларускага сялянскага саюза абраны выбарѓшчыкамi Свянцянскага пав. ў сейм Польшчы. Пасля разгону сейма Ю.Пiлсудскiм летам 1930 стаў беспрацоўным. У 1934 праз абяцаннi наѓдрукаваць яго аўтарскiя творы i фальклорныя зборы падманным шляхам вывезены цераз Гдыню ў Мiнск. Арыштаваны i сасланы на Салаўкi. Вярнуўся ў Беларусь у 1947 пасля 13-гадовага зняволення. У 1947-48 працаваў у Доме творчасцi ў Маладзечне. У 1949 паўторна арыштаваны i высланы ў Сiбiр. Вызвалены ў 1955, рэабiлiтаваны ў 1957. Вярнуўся ў Вiльню. Працаваў як дырыжор i кампазiтар ў Дзяржаўным ансамблi польскай песнi i танца Лiтоўскай ССР. Супрацоўнiчаў з фалькларыстамi IМЭФ АН БССР, друкаваўся ў час. 'Мастацтва Беларусi', газ. 'ЛiМ'. Падрыхтаваў да выдання музычныя запiсы бел. фальклору А.Грыневiча. Напiсаў 'Камеpную сiмфонiю', пабудаваную на бел. меласе, песнi на тэксты Я.Купалы, Я.Коласа, Н.Гiлевiча i iншых бел. паэтаў.
  
  КАСПЯРОВIЧ Мiкалай Iванавiч [псеўданiмы i крыптанiмы: Васiль Гаручы; А.Стаход; М.Волмар; М.Смалярскi; К.Менскi; Мiкас; Слуцкер; К.М.; К-ч; М.I.К.; М.I.К-ч; М.К.; М.К-ч; 9(22).5.1900, в. Iзабалёва Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - 26.12.1937, Новасiбiрск, НКВД], крытык, лiтаратуразнавец, краяѓзнавец, лексiкограф, мастацтвазнавец. У 1917 скончыў Iгуменскае вучылiшча, здаў экзамены пры Бабруйскай мужчынскай гiмназii на званне народнага настаўнiка (у 1917-21 працаваў у Iгуменскiм пав.). Вучыўся ў МВПI (1918-20). У 1921 скончыў Мiнскi iнстытут народнай асветы. У 1921-22 вучыўся ў БДУ. Быў членам арганiзацыi 'Маладая Беларусь', партыi бел. эсэраў. З 1921 iнструктар Наркамасветы БССР; з 1922 iнспектар Слуцкага, з 1924 - Вiцебскага аддзелаў народнай асветы. З 1926 навуковы сакратар Цэнтральнага бюро краяѓзнаўства пры Iнбелкульце, сакратар краязнаўчага час. 'Наш край'. Адзiн з вядучых бел. краяѓзнаўцаў. Аўтар значных лексiкаграфiчных прац 'Беларуска-расiйскi слоўнiчак' (Вiцебск, 1925), 'Вiцебскi краёвы слоўнiк' (Вiцебск, 1926-27). Арыштаваны ДПУ БССР 29.6.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Па пастанове АДПУ СССР ад 10.4.1931 зняволены ў лагерах тэрмiнам на 5 гадоў (Асiнкi Кемераўскай вобл.). Пасля вызвалення ў 1935 жыў у Новасiбiрску, выкладаў рускую мову i лiтаратуру ў тэхнiкуме сувязi. Паўторна арыштаваны 28.8.1937; па пастанове ад 17.12.1937 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэѓабiлiтаваны 19.9.1960, па другiм - 14.2.1958.
  Тв.: Беларуская архiтэктура. Вiцебск, 1925; Вывучэнне культурнага стану краю. Мн., 1927; Матэрыялы для вывучэння вiцебскай краёвай лiтаратуры i мастацтва. Мн., 1927; Краязнаўства: (Нарысы). Мн., 1929.
  Лiт.: Лiсаў А.Г., Падлiпскi А.М. Краязнавец Мiкалай Каспяровiч. Вiцебск, 2000; Германовiч I.К. Беларускiя мовазнаўцы. Мн., 1985; Яго ж. М.I.Каспяровiч як мовазнавец // Веснiк БДУ. Серыя 4. 1975, ? 3; Яго ж. Жыццё праляцела знiчкай // ЛiМ. 1980, 22 жн.; Булахов М. Восточнославянские языковеды. Т. 2. Мн., 1977; Возвращенные имена; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4.
  
  КАЎЦЭВIЧ Мiхаiл Дзмiтрыевiч [25.7.1899, мяст. Любча Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - 27.10.1937, Мiнск, НКВД], электратэхнiк. У 1922 эмiграваў з Зах. Беларусi ў Чэхаславакiю. У 1928 скончыў Пражскi электрамеханiчны iнстытут; у 1928-30 аспiрант гэтага iнстытута. У 1930 пераѓехаў у БССР, атрымаў савецкае грамадзянства. З 1931 старшы навуковы супрацоўнiк Фiзiка-тэхнiчѓнага iнстытута БелАН, з 1932 вучоны сакратар iнстытута. Кандыдат тэхнiчных навук (1932). У 1931-32 член бюро палiтэмiгрантаў пры ЦК Мiжнароднай арганiзацыi дапамогi барацьбiтам рэвалюцыi (МОПР) БССР. У вер. 1927 у Празе паѓзнаёмiўся з Я.Купалам. Пасля пераезду ў БССР бываў у доме Я.Купалы ў Мiнску. Арыштаваны 25.8.1937. 25.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 20.7.1957.
  Лiт.: Возвращенные имена; Каўцэвiчы // Янка Купала: Энцыклапедычны даведнiк. Мн., 1986.
  
  КАХАНОВIЧ Мiхаiл Сiлуянавiч [крыптанiм: M. K-č; 27.9.1882, в. Вялiкiя Лукi Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 17.5.1934, Мiнск, НКВД], палiт. дзеяч, педагог, рэдактар, публiцыст. У 1910 скончыў Харкаўскi ун-т. З лета 1915 жыў у Магiлёве, працаваў выкладчыкам Магiлёўскага рэальнага вучылiшча. Член Беларускага нацыянальнага камiтэта. У 1917 рэдактар газ. 'Могилевские известия'. Летам 1918 выехаў у Вiльню; з 1919 кiраўнiк школьнага адѓдзела Цэнтральнай Беларускай рады Вiленшчыны i Гродзеншчыны. У 1919-22 дырэктар Вiленскай беларускай гiмназii. Выступаў з публiцыстычнымi артыкуламi ў 'Беларускай крынiцы', 'Беларускiм жыццi', 'Беларускiх ведамасцях' i iнш. Аўтар успамiнаў пра I.Луцкевiча (апублiкаваны ў зборнiку: 'Памяцi Iвана Луцкевiча. У першыя ўгодкi смерцi яго', 1920). У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма, член Беларускага пасольскага клуба. Прытрымѓлiваўся прынцыпу беспартыйнасцi. З 1925 у БССР. Працаваў у рэдакцыях газ. 'Савецкая Беларусь' i час. 'Савецкае будаўнiцтва'; у выдавецтвах; займаўся перакладамi. Арыштаваны ДПУ БССР 11.8.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. 9.1.1934 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 16.8.1956.
  Тв.: Здрада ў Вiльнi: (Да 10-х угодкаў Вiленскай беларускай гiмназii) // Асвета. 1929, ? 4.
  Лiт.: ЭГБ, т. 4.
  
  КАШЫРА Юрый Фадзеевiч [4.4.1904, в. Александрова Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - 18.2.1943, в. Росiца, Верхнядзвiнскi р-н Вiцебскай вобл.], рыма-каталiцкi святар, манах-марыянiн, грамадскi i культурны дзеяч. Паходзiў з праваслаўнай сям'i. У 1922 прыняў каталiцтва. З 1925 уступiў у навiцыят Друйскага кляштара марыянаў. Пазней скончыў мясцовую гiмназiю пры кляштары. У 1930 прыняў манаства i быў накiраваны на далейшую вучобу ў Рым ва Усх. папскi iнстытут. На працягу 1936 - суперыёр Беларускага дома марыянаў у Вiльнi. Пазней выкладаў Закон Божы ў Друйскай гiмназii. Прыхiльнiк Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi. У чэрв. 1938 разам з iншымi бел. святарамi i клерыкамi дэпартаваны польскiмi ўладамi з Друi ў Польшчу. 20.6.1939 у Вiльнi пасвечаны ў святары. У лiп. 1942 вярнуўся ў Друю. Потым вёў душпастырскую дзейнасць ў в. Росiца. Спалены разам з вернiкамi (католiкамi i праваслаўнымi) падчас нямецкай карнай аперацыi (адхiлiў прапанову аб асабiстым выратаваннi). Кананiзаваны Ватыканам.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; ЭГБ, т. 4.
  
  КЕПЕЛЬ Юрый [? - 1944], журналiст. Рэдактар-выдавец лiтаратурна-мастацкага час. 'Крыгалом', якi выдаваўся ў лют. 1933 у Вiльнi. Адразу пасля выхаду 1-га нумару выданне было забаронена польскiмi ўладамi. Арыштаваны савецкiмi ўладамi. Загiнуў у 1944.
  
  КЕРНАЖЫЦКI Канстанцiн Iванавiч [25.9(8.10).1902, в. Выдранка Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Краснапольскi р-н Магiлёўскай вобл. - 28.2.1942, Канск Краснаярскага края, ГУЛАГ], гiсторык. У 1926 скончыў БДУ. З 1930 працаваў у Iнстытуце гiсторыi БелАН, адначасова выкладаў у БДУ. Кандыдат гiстарычных навук (1934), дацэнт. Даследаваў аграрную гiсторыю Беларусi XVIII - пачатку XX ст. Адзiн з уклаѓдальнiкаў зборнiка дакументаў 'Гiсторыя Беларусi ў дакументах i матэрыялах' (т. 1. Мн., 1936). Арыштаваны 11.12.1937. 14.5.1939 асуджаны на 8 гадоў зняволення ў лагерах. Памёр у лагерным шпiталi. Рэабiлiтаваны 5.6.1958.
  Тв.: Аграрная рэформа ў Бабруйскiм старостве i эканамiчнае становiшча яго насельнiцтва з XVII да паловы XIX ст. Мн., 1931; Да гiсторыi аграрнага руху на Беларусi перад iмперыялiстычнай вайной. Мн., 1932; Гаспадарка прыгоннiкаў на Беларусi ў канцы XVIII i першай палове XIX ст.: (Да праблемы разлажэння феадалiзму ў Беларусi). Мн., 1935.
  Лiт.: Токарев Н. 'Его работы сохраняют свою научную ценность' // Навiны Беларускай Акадэмii навук. 1992, 25 верас.; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.
  
  КIЙКО Мiкалай Фёдаравiч [жн. 1902, в. Гарадзея Нясвiжскага пав. Мiнскай губ. - ?], музейны работнiк. У 1930-35 быў навуковым супрацоўнiкам Музея рэвалюцыi. Арыштаваны 2.12.1935 па абвiнавачваннi ў контррэвалюцыйнай дзейнасцi. Асуджаны 1.7.1936 на 3 гады зняволення. Пакаранне адбываў ва Ухтпечлагу (Варкута i Чыб'ю Комi АССР). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 30.5.1989.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Гужалоўскi А. Музеi Беларусi (1918-1941 гг.). Мн., 2002.
  
  КIПЕЛЬ Яўхiм Яўсеевiч [крыптанiмы: К-ль; Я.К-ль; 25.12.1895(7.1.1896), в. Байлюкi Бабруйѓскага пав. Мiнскай губ., цяпер Глускi р-н Магiлёўскай вобл. - 27.7.1969, ЗША], грамадскi i палiт. дзеяч, педагог, публiцыст. З 1915 удзельнiк 1-й сусветнай вайны, скончыў 2-ю Кiеўскую ваенную школу прапаршчыкаў. З 1918 у Чырвонай Армii. З 1921 у Мiнску, член Навукова-тэрмiналагiчнай камiсii пры Наркамасвеце БССР. Вучыўся ў БДУ (скончыў у 1926), у 1922-27 выкладаў бел. мову i прыродазнаўства ў школах Мiнска. З 1926 сакратар аддзела прыроды i народнай гаспадаркi Iнбелкульта, адначасова лектар на педкурсах у Мiнску. Са студз. 1928 аспiрант БДУ, у кастр. 1929 выключаны па iдэалагiчных матывах. З сак. 1930 выѓкладчык Мiнскiх педкурсаў пры педтэхнiкуме. Арыштаваны ДПУ БССР 28.6.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'; паводле пастановы Калегii АДПУ СССР ад 10.3.1931 высланы ў Налiнск Вяцкай вобл. на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў Арле ў снеж. 1935; асуджаны на 5 гадоў лагераў. Вызвалены ў снеж. 1940. Пасля вызвалення настаўнiчаў у Саратаве. У пачатку 1942 мабiлiзаваны ў Чырвоную Армiю. З чэрв. 1942 у Мiнску. Супрацоўнiчаў з нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi. Працаваў у Iнспекцыi беларускiх школ, Беларускай народнай самапомачы. Рэдагаваў газ. 'Голас вёскi'. З 1944 кiраўнiк навуковага аддзела БЦР. На 2-м Усебеларускiм кангрэсе абраны яго старшынёй. З сярэдзiны 1944 у Германii. Падрыхтаваў да друку кнiгу ўспамiнаў пра савецкiя лагеры 'З iхняга раю'. З 1950 у ЗША, з 1951 уваходзiў у Беларускi кангрэсавы камiтэт Амерыкi, стварыў Аб'яднанне беларускiх вязняў савецкiх лагераў. Публiкаваўся ў бел. эмiгранцкай прэсе. Успамiны К. захоўваюцца ў архiве Беларускага iнстытута навукi i мастацтва (БIНiМ) у Нью-Йорку. Рэабiлiтаваны 10.6.1988.
  Тв.: Шляхi да паляпшэння чалавечага роду // Полымя. 1927, ? 2; Як нас вучылi // Запiсы БIНIМ. 1977. Т. 15; Эпiзоды. Нью Ёрк, 1998.
  Лiт.: Ляхоўскi У. Пра Яўхiма Кiпеля // Спадчына. 1995, ? 3; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.
  
  КIРЖНIЦ Абрам Давыдавiч [3(15).8.1887, Бабруйск - 15.4.1940], бiблiёграф, гiсторык, журналiст. Вучыўся ў камерцыйным вучылiшчы; працаваў прыватным настаўнiкам. У 1910 уступiў у Бунд. Удзельнiк 1-га Усерасiйскага з'езда па бiблiятэчнай справе (1911). За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова арыштоўваўся; у 1915 высланы ў Сiбiр. Супрацоўнiчаў з iркуцкай газ. 'Сибирь'; даѓследаваў перыядычны друк Сiбiры. У перыяд грамадзянскай вайны ў Расii выехаў у Харбiн (Кiтай), займаўся журналiстыкай. З 1924 у Маскве, загадчык аддзела бiблiяграфii газ. 'Дер Эмес'. Удзельнiчаў у падрыхтоўцы 'Сибирской советской энциѓклопедии'. Складальнiк кнiг 'Еврейский рабочий' (т. 4, ч. 1, 1927) i 'Еврейское рабочее движение: Обзор, материалы и дакументы' (1928). Даследаваў яўрэйскую прэсу Беларусi i СССР; гiсторыю Бунда. Пiсаў успамiны. Арыштаваны ў 1938. Выѓзвалены ў пачатку 1940.
  Тв.: У порога Китая. М., 1924; В годы империалистичеѓской войны: Очерк рабочего движения России. М., 1924; Ленский расстрел. М., 1925; Еврейская пресса в Советском Союзе (1917-1927). Мн., 1928; Еврейская пресса в Белоруссии (1917-1927). Мн., 1929; Еврейская пресса в бывшей Российской империи (1823-1916). М., 1930; У няволi буржуазнага нацыяналiзму // Бальшавiк Беларусi. 1928, ? 3.
  Лiт.: Киржниц Д.А. Библиограф демократической печати // Советская библиография. 1987, ? 6; ЭГБ, т. 4.
  
  КIРКЕВIЧ Антон Паўлавiч [1871 - 1.11.1937, Мiнск, НКВД], праваслаўны святар, протаiерэй Мiнскай епархii, рэлiгiйны i грамадскi дзеяч. Скончыў духоўную праваслаўную семiнарыю. У 1926 служыў у Мiнскiм кафедральным саборы. Удзельнiк з'езда прадстаўнiкоў праваслаўнага духавенства i вернiкаў Мiнскай епархii 9-10.7.1927. Адзiн з iнiцыятараў стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 2-й палове 1930-х г. служыў у царкве св. Марыi Магдалiны ў Мiнску. 28.7.1937 арыштаваны НКВД. Прыгавораны да смяротнага пакарання i расстраляны.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии (1918-1951) / Составил священник Федор Кривонос. 1996.
  
  КIРКОР Адам Ганоры [псеўданiмы i крыптанiмы: A.K.; A.H.K.; J. ze Ś.; J. ze Śliwina; Jacek ze Śliwina; Jan ze Śliwina; K.A.H.; Sobarri; Tułacz Sobarri; Wydawca Albumu Wileńskiego; 1818, в. Слiвiна Мсцiслаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Манастыршчынскi р-н Смаленскай вобл., Расiя - 1886, Кракаў], гiсторык, этнограф, археолаг, пубѓлiцыст, выдавец. У 1832-34 вучыўся ў Магiлёўѓскай i Вiленскай гiмназiях (апошнюю скончыў экстэрнам у 1838). Паступiў на службу ў Вiленскую казённую палату, дзе працаваў да 1864. Адначасова займаўся лiтаратурнай i навуковай працай. У 1843 выдаваў альманах 'Radegast', у 1845-46 альманах 'Pamiętnik umysłowy'. У 1849 стаў членам Вiленскага статыстычнага камiтэта, у 1850-54 рэдагаваў 'Памятные книжки Виленской губернии'. Праводзiў актыўныя археалагiчныя раскопкi ў Беларусi i Лiтве, даследаваў каля 1000 курганоў. З 1855 член Вiленскай археалагiчнай камiсii, кiраўнiк Вiленскага музея старажытнасцяў, якому ахвяраваў свае калекцыi. У 1856 стаў членам-карэспандэнтам Iмператарскага археалагiчнага таварыства; з 1857 член Рускага геаграфiчнага таварыства. У 1857-58 выдаваў неперыядычны зборнiк 'Teka Wileńska', забаронены пасля публiкацыi лiста вядомага гiсторыка i палiт. эмiгранта I.Лялевеля. Публiкаваў 'Pismo zbiorowe Wileńskie' (1859, 1862). У 1859 заснаваў уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых i мастацкiх кнiг. З 1860 выдаваў i рэдагаваў газ. 'Кур'ер Вiленскi' (на польскай i рускай мовах). У 1863 прыцягваўся да следства ў сувязi з удзелам у паўстаннi яго жонкi А.Маеўскай, на варшаўскай кватэры якой хаваўся кiраўнiк паўстанцкага ўрада Р.Траўгут. К. страцiў магчымасць працаваць у Вiльнi; пераехаў у Пецярбург. Там разам з М.Юматавым у 1868-71 выдаваў газ. 'Новое время'. З 1872 у Кракаве выдаваў лiтаратурна-навуковыя альманахi 'Na dziś' (1872) i 'Teka Krakowska' (1884). З 1873 член Акадэмii ўмеласцi ў Кракаве.
  Тв.: Историко-статистические очерки Виленской губернии. Т. 1-2. Вильна, 1852-1853; Этнографический взгляд на Виленскую губернию // Этнографический сборник, издаваемый РГО. СПб, 1858. Вып. 3; Przechadzki po Wilnie i jego okolicach. Wilno, 1862 (2 wyd. 1859; 3 wyd. 1865); O literaturze pobratymczych narodów słowiańskich. Kraków, 1874; Живописная Россия. Т. 3. Ч. 1: Литовское Полесье. Ч. 2. Белорусское Полесье. СПб., 1882 (факсiмiльнае перавыд.: Мн., 1993).
  Лiт.: Янчук Н.А. К.Киркор: Краткий очерк жизни и деятельности. М., 1888; Зямкевiч Р. Адам Ганоры Кiркор. Вiльня, 1911; Brensztejn Michał. Adam Honory Kirkor. Wilno, 1864; Stolzman M. Czasopisma wileńskie Adama Honorego Kirkora. Kraków, 1973; Kirkor S. Przeszłość umiera dwa razy. Kraków, 1978; Цiшчанка I.К. Да народных вытокаў. Мн., 1986; PSB; SHP; БП, т. 3; АЗБ; ЭГБ, т. 4.
  
  КIСЛЯКОЎ Iван Андрэевiч [1895, мяст. Бобр Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Крупскi р-н Мiнскай вобл. - 1955, Амутнiнск Кiраўскай вобл., Расiя], вучоны-аграрнiк, грамадскi дзеяч, публiцыст. Паводле партыйнай прыналежнасцi - эсэр. У снеж. 1918 - сак. 1919 настаўнiчаў у мяст. Бобр, пасля працаваў аграномам у Сенненскiм пав. У 1923 скончыў Маскоўскi межавы iнстытут. З чэрв. 1923 у Наркамземе БССР, адначасова ў Iнбелкульце. З 1925 дацэнт, з 1929 прафесар Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii. Старшыня Навуковага таварыства па вывучэннi Беларусi (Горкi). Распрацоўваў пытаннi аграрнай палiтыкi ў БССР, быў прыхiльнiкам хутарской i аднаасобнай формаў вядзення сельскай гаспадаркi. Арыштаваны 27.6.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Пастановай Калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы на 5 гадоў у Амутнiнск. Пасля ссылкi жыў у Паўлаве-на-Ацэ, Вязьме. Мабiлiзаваны ў армiю ў 1941; праз год камiсаваны з-за хваробы. Жыў у Амутнiнску. Рэабiлiтаваны 19.9.1960.
  Тв.: Пасёлкi: Оптымум тэрыторыi i эфект землеўпарадкавання. Мн., 1928; Характеристика типов сельского хозяйства БССР и их эволюция // Перспективный план развития сельского и лесного хозяйства БССР на 1925/26-1929/30 г. Мн., 1927.
  Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.
  
  КIТ Барыс Уладзiмiравiч [нар. 6.4.1910, Санкт-Пецярбург], вучоны, грамадскi дзеяч, пубѓлiцыст. У 1918 вярнуўся з бацькамi на iх Радзiму ў в. Агароднiкi Навагрудскага пав. (цяпер Наваѓгрудскi р-н). У 1928 скончыў Навагрудскую беларускую гiмназiю, у 1933 фiзiка-матэматычны ф-т Вiленскага ун-та. З 1931 выкладчык матэматыкi ў Вiленскай беларускай гiмназii, з 1939 яе дырэктар. Двойчы арыштоўваўся польскiмi ўладамi. З восенi 1939 дырэктар Навагрудскай беларускай гiмназii, потым школьны iнспектар у Баранавiцкай вобл. З пачаткам нямецкай акупацыi нейкi час жыў на нелегальным становiшчы ў мяст. Лебедзева Малаѓдзечанскага р-на. У 1943 арганiзаваў настаўнiцкiя семiнарыi ў Маладзечне i Паставах. Заснаваў Адмiнiстрацыйна-гандлёвы iнстытут у Маладзечне. У 1944 гэтыя ўстановы былi закрыты нямецкiмi ўладамi, а К. арыштаваны. Ад расстрэлу выратавалi былыя вучнi. У канцы вайны выехаў у Германiю. У 1945-48 вывучаў медыцыну ў Мюнхенскiм ун-це i адначасова выкладаў матэматыку ў гiмнаѓзiях. З 1948 у ЗША. Браў актыўны ўдзел у жыццi бел. дыяспары. Быў фундатарам многiх эмiѓгранцкiх бел. выданняў. З 1950 удзельнiчаў у астранаўтычных праектах ЗША. Вынаходнiк формулы вадароднага палiва для касмiчных ракет. Аўтар першага ў гiсторыi падручнiка па ракетнай тэхнiцы i ракетным палiве (1960), адзiн з аўтараў кнiгi па гiсторыi савецкай касманаўтыкi (1964) i iнш. З 1972 у ФРГ, прафесар матэматыкi ў Еўрапейскiм аддзеле Мэрылендскага ун-та. Жыве ў Франкфурце-на-Майне. К. прысвечаны экспазiцыi ў Карэлiцкiм i Навагрудскiм гiсторыка-краязнаўчых музеях.
  Лiт.: Савiк Л. Вяртанне. Мн., 1993; Яе ж. Космас беларуса: Жыццяпiс Б. Кiта, асветнiка, вучонага, патрыёта. Мн., 1996 (2 выд.: 1998); Анiшчык А. Выбраныя Богам. Вiльнюс, 1999; Iнтэрв'ю В.Быкава з Б.Кiтам // Полымя. 2002, ? 3-4; ЭГБ, т. 4; Барыс Кiт. Юбiлейны альбом. Мн., 2001.
  
  КЛIМОВIЧ Адольф Юстынавiч [псеўданiмы: А.Коўзан; Apanas Kouzan; 5.5.1900, в. Клюѓшчанi Свянцянскага пав. Вiленскай губ., цяпер в. Клюшчанi Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. - 24.11.1970, Вiльня], грамадскi дзеяч, журналiст, выдавец. Скончыў Вiленскую беларускую гiмназiю. Адзiн з арганiзатараў час. 'Маладое жыццё'. Вучыўся ў Карлавым ун-це (Прага), якi скончыў у 1928. Падчас вучобы ў Празе кiраўнiк аддзела мiжнародных зносiн Аб'яднання беларускiх студэнцкiх арганiзацый. Публiкаваўся ў час. 'Студэнцкая думка'. У 1932-39 рэдагаваў гаспадарчы час. 'Самапомач'. Дзеяч Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi, у 1939-40 удзельнiчаў у выданнi газ. 'Беларуская крынiца'. Працаваў у Беларускiм iнстытуце гаспадаркi i культуры, адначасова выѓкладаў у Вiленскай беларускай настаўнiцкай семiнарыi. Падчас вайны працаваў у Беларускай Самапомачы ў Лiдзе. Арыштаваны МДБ БССР у 1952; 28.2.1953 ваенным трыбуналам Маскоўскай ваеннай акругi прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. У крас. 1953 расстрэл заменены 25 гадамi зняволення. Амнiставаны ў 1956; вярнуўся ў Вiльню. Склаў бiяграфiчны слоўнiк бел. культурных i палiт. дзеячаў (рукапiс у Цэнтральнай навуковай бiблiятэцы НАН Беларусi).
  Лiт.: Саламевiч. Слоўнiк псеўданiмаў, с. 183; Казлоўскi М. Нашчадак слаўных крывiчоў // Куфэрак Вiленшчыны. 2001. ? 2; ЭГБ, т. 4.
  
  КЛIМОВIЧ Рыгор Сяргеевiч [3.10.1924, аколiца Нова-Цярэшкавiчы Гомельскага р-на - 1.7.2000, Гомель], публiцыст, паэт, мемуарыст. Перад пачаткам вайны паступiў у Гомельскi iндустрыяльна-педагагiчны тэхнiкум. Не паспеў эвакуiравацца. У канцы 1942 перайшоў лiнiю фронта, шэсць месяцаў дабiраўся да Саратава, дзе размясцiўся яго тэхнiкум. На пачатку 1943 накiраваўся ў Маскву, дзе быў арыштаваны НКВД. З 1943 да 1947 знаходзiўся ў Свярдлоўскай калонii. У зняволеннi напiсаў некалькi дзесяткаў антысталiнскiх вершаў. Гэтыя вершы былi знойдзены, i ў якасцi пакарання ў 1947 К. накiроўваюць у Горлаг пад Нарыльскам - лагер строгага рэжыму. У 1950 паўторна асуджаны, атрымаў 10 гадоў лагераў. З 1950 да 1953 утрымлiваўся ў Нарыльскай турме. У 1953 яго зноў вяртаюць у Горлаг, дзе неўзабаве К. узначальвае паўстанне палiтвязняў, якое распачалося 25.5.1953 i працягвалася сорак дзён. З канца 1953 да 1956 утрымлiваўся ў турмах Уладзiмiра, Iркуцка i ў Азёрлагу. У гэты перыяд яго яшчэ раз судзяць за антысавецкую дзейнасць, але па амнiстыi ў 1956 вызваляюць. Упершыню iнфармацыя аб Нарыльскiм паўстаннi адкрыта прагучала ў 1991 у Кiеве на Сусветнай канферэнцыi ўкраiнскiх палiтзняволеных. Тады ж упершыню быў публiчна названы аўтар гiмна паўстанцаў 'Не страшны нам тиранства большевизма' - К. Сёння гiмн пераѓкладзены на польскую, нямецкую, лiтоўскую i ўкраiнскую мовы. З 1957 да канца 1980-х г., калi К. выйшаў на пенсiю, знаходзiўся пад наглядам КДБ. Вёў актыўную, наколькi гэта было магчыма, дзейнасць па падтрымцы сувязяў памiж ветэранамi ГУЛАГу, а таксама па распаўсюджваннi праўдзiвай iнфармацыi аб рэпрэсiях савецкага рэжыму. У 1986 падрыхтаваў рукапiс успамiнаў пад назвай 'Канец Горлага'. З пачатку 1990-х г. актывiзаваў грамадскую дзейнасць. Стаў пастаянным удзельнiкам форумаў, прысвечаных рэпрэсiям савецкага рэжыму, ладзiў публiчныя выступы, публiкаваўся ў сродках масавай iнфармацыi. У 1993 маскоўская студыя 'Лад' зняла пра К. дакументальны фiльм.
  Тв.: Конец Горлага. Мн., 1999; Паўстанне духу // ЛiМ. 1995. 2 чэрв.
  Лiт.: Квяткоўскi С. Рыгор Клiмовiч // Антысавецкiя рухi; Яго ж. Рыгор Клiмовiч: 'Я бачу новых змагароў' // Наша Нiва. 1998, 6 лiпеня; Фурсевiч I. Крывёю сэрца напiсана // Народная воля. 2000, 8 лют.; Пазьняк З., Старчанка У. Памяцi Рыгора Клiмовiча // Народная воля. 2000, 8 лiп.
  
  КЛIНЦЭВIЧ Сямён Аляксандравiч [крас. 1899, мяст. Трабы Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Iўеўскi р-н Гродзенскай вобл. - 7.10.1937, Мiнск, НКВД], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусi, публiцыст. У час 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Самары. Удзельнiк грамадзянскай вайны ў Расii, з 1918 у Чырвонай гвардыi. Увосень 1919 быў накiраваны на курсы ў Саратаўскую партшколу. Член РКП(б) з лiст. 1921. З чэрв. 1921 у Беларусi; працаваў у Слуцку ў партыйных i савецкiх органах. У канцы 1921 накiраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь. З 1923 член КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскiмi ўладамi. З мая 1924 жыў у БССР. Вучыўся ў Камунiстычным ун-це Беларусi. З канца 1926 працаваў у Заслаўскiм райвыканкаме. У чэрв. 1927 зноў накiраваны ў Зах. Беларусь. Па даручэннi ЦК КПЗБ 16.3.1928 разам з А.Капуцкiм забiў М.Гурына-Маразоўскага. Арыштаваны польскiмi ўладамi ў 1929; прыгавораны да пажыццёвай катаргi. З 15.9.1932 у БССР у вынiку абмену палiтвязнямi памiж Польшчай i СССР. Пiсаў успамiны. Прыцягваўся да допытаў у снеж. 1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. Арыштаваны 21.8.1937; 5.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 11.5.1957.
  Тв.: Як я расправiўся з правакатарам Гурыным // У суровыя гады падполля: Успамiны былых членаў КПЗБ. Мн., 1958; ЭГБ, т. 4.
  
  КЛIШЭВIЧ Уладзiмiр Сiдаравiч [крыптанiм: Ул.К.; 27.2(12.3).1914, в. Краснадворцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Салiгорскi р-н Мiнскай вобл. - 14.11.1978, Лос-Анджэлес, ЗША], паэт, публiцыст. Скончыў педагагiчныя курсы ў Слуцку. Настаўнiчаў. Публiкаваць вершы пачаў з 1931. У 1933-36 вучыўся ў МВПI, але скончыць яго не паспеў, бо 25.10.1936 быў арыштаваны i ў 1937 сасланы ў Верхнi Ат-Урах (Калыма). У жн. 1939 вернуты ў Мiнскую турму на даследаванне. У часы акупацыi жыў у Слуцку, рэдагаваў 'Газэту Случчыны'. Тады ж аднавiў па памяцi свае творы i публiкаваў iх у перыядычным друку. Падрыхтаваў з iншымi i выдаў зборнiк 'Песняры Случчыны' (Слуцк, 1943). У 1944 выехаў у Германiю; з 1948 жыў у ЗША. Рэдагаваў ратапрынтны час. 'Беларус у Амерыцы', выкладаў у каледжы ў штаце Iндыяна. У 1955 удзельнiчаў у выданнi эмiгранцкага зборнiка 'Ля чужых берагоў'. У паэме 'Васiль Калiна' паказаў перыяд калектывiзацыi, масавыя рэпрэсii ў Беларусi. Пераѓкладаў на бел. мову антычных, украiнскiх, нямецкiх i iншых аўтараў. Неаднаразова наведваў БССР, станоўча выказваўся ў друку пра парадкi ў БССР. Бел. эмiграцыя ў сувязi з гэтым наладзiла яму абструкцыю. К. збiраўся пераехаць у БССР, але раптоўная смерць перапынiла гэты намер.
  Тв.: Далячынь: Вершы. Саўт-Рывер, 1964; Васiль Калiна: Паэма. Лондан, 1965; Сняцца сны мне залатыя: (Вершы). Мн., 1973; [Вершы] // Туга па Радзiме. Мн., 1992.
  Лiт.: Сачанка Б. Сняцца сны...; Савiк Л. Веру ў народ мой смелы // Савiк Л. Паклiканыя. Лiтаратура беларускага замежжа. Мн., 2001; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4.
  
  КЛЯШТОРНЫ Тодар Тодаравiч [крыптанiм: Т.К.; 26.2(11.3).1903, в. Парэчча Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Лепельскi р-н Вiцебскай вобл. - 30.10.1937, Мiнск, НКВД], паэт, перакладчык. Пасля службы ў войску вучыўся на рабфаку ў Оршы. Першыя вершы апублiкаваў у 1925 у час. 'Аршанскi маладняк'. Першы зборнiк вершаў 'Кляновыя завеi' выйшаў у 1927. Аўтар паэмы 'Калi асядае муць', у якой адзiн з герояў сведчыў: 'Мы ходзiм пад месяцам i ГПУ'. Пасля выйшлi зборнiкi 'Светаценi' (1928), 'Ветразi' (1929), 'Палi загаманiлi' (1930), 'Праз шторм - на штурм' (1934). Тагачасная крытыка непрыхiльна сустрэла яго паэзiю; К. абвiнавачвалi ў багемнасцi i песiмiзме. Член лiтаб'яднанняў 'Маладняк', 'Узвышша', БелАПП. Перакладаў рускую паэзiю на бел. мову. На вершы К. напiсаны песнi I.Iвановым, М.Равенскiм. У 1931 скончыў БДУ. Працаваў на радыё, у рэдакцыях бел. газет i часопiсаў. Член СП Беларусi з 1934. Арыштаваны 3.11.1936; у 1937 расстраляны. Сям'я К. саѓслана ў Акмолiнскi лагер. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: Залатое вязьмо: Выбр. вершы. Мн., 1960; Выбр. вершы. Мн., 1970.
  Лiт.: Багдановiч I.Э. Авангард i традыцыя: Беларуская паэзiя на хвалi нацыянальнага адраджэння. Мн., 2001; Шушкевiч С. Права на песню // Шушкевiч С. Выбр. творы: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2.; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4.
  
  КНОРЫН (Кнорыньш) Вiльгельм Георгiевiч [17(29).8.1890, б. хутар Цыелi Цэсiскага пав. Лiфляндскай губ., цяпер Цэсiскi р-н, Латвiя - 29.7.1938, Масква, НКВД], савецкi дзяржаўны i партыйны дзеяч, публiцыст, рэдактар. У 1910 скончыў настаўнiцкую семiнарыю ў Валмiеры (Латвiя). З 1910 член Сацыял-дэмакратычнай партыi Латвii, пазней у РКП(б). У час 1-й сусветнай вайны ў дзеючай царскай армii. У 1917 удзельнiчаў у стварэннi савецкiх органаў улады на Зах. фронце. З мая 1917 сакратар Мiнскага Савета рабочых i салдацкiх дэпутатаў, член яго бальшавiцкай фракцыi. У 1918 старшыня Смаленскага губ. камiтэта РКП(б). У той перыяд процiдзейнiчаў спробам утварэння бел. дзяржаўнасцi, у тым лiку i савецкай. З 1919 кiраўнiк спраў Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусi. 31.7.1920 ад iмя КП(б)ЛiБ падпiсаў Дэкларацыю аб абвяшчэннi незалежнасцi ССРБ. Сакратар Цэнтральнага бюро КП(б)Б у 1920-22, 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б у 1927-28. У 1928-35 у выканкаме Камiнтэрна. З 1932 дырэктар Iнстытута чырвонай прафесуры (Масква), член рэдкалегii газ. 'Правда' (1932-34), галоўны рэдактар час. 'Коммунистический Интернационал' i 'Большевик' (1934-37). У 1935-37 нам. загадчыка аддзела прапаганды i агiтацыi ЦК ВКП(б). 28.7.1938 Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР асуджаны на расстрэл. Рэабiлiтаваны 30.11.1955. Iмем К. названа вулiца ў Мiнску.
  Тв.: Избранные статьи и речи. Мн., 1990.
  
  КОБЕЦ Рыгор Якаўлевiч [сапр.: Сандыга Мiхаiл Мусiевiч; iншыя псеўданiмы: Грыша Лахматы; Гриша Лохматый; Рыгор Лахматы; 12(24).7.1898, Елiсаветград, цяпер Кiраваград, Украiна - 9.9.1990, Мiнск], драматург, празаiк, сцэнарыст. З 1921 жыў у Мiнску. Працаваў у рэдакцыi газ. 'Рабочий'. З 1925 член рускай секцыi 'Маладняка' - 'Звенья', з 1929 - 'Маладняка'. Член СП БССР з 1935. У 1931-37 на кiнастудыi 'Савецкая Беларусь' у Ленiнградзе, пазней на студыi кiнахронiкi на Далёкiм Усходзе. Аўтар сцэнарыяў фiльмаў: 'Двойчы народжаны' (1933), 'Шукальнiкi шчасця' (1936), 'Дняпро ў агнi' (1937). У 1935 стаў заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусi. Арыштаваны 15.7.1938; высланы ў Хабараўск. Зноў арыштаваны 5.12.1941; пастановай Асобай нарады атрымаў 10 гадоў лагераў. Будаваў чыгункi Тайшэт-Лена, ад станцыi Наушка да Улан-Батара; потым знаходзiўся ў лагеры ў Заярску. З 1951 на пажыццёвым пасяленнi ў кiргiзскiх стэпах (с. Кара-Балты Фрунзенскай вобл.) без права пражывання ў сталiчных i абл. гарадах. У 1958 дазволена вярнуцца ў Мiнск; цалкам рэабiлiтаваны ў 1960. У 1967 па просьбе Кiраваградскага гiсторыка-краязнаўчага музея напiсаў успамiны (у тым лiку пра лагернае жыццё) 'Аўтабiяграфiя' (друкавалася ў Беларусi ў 1973 са скарачэннямi). Аўтабiяграфiчную тэму працягнуў у аповесцi 'Ноеў Каўчэг' (1964). Член Саюза кiнематаграфiстаў Беларусi з 1967. Пахаваны на Паўночных могiлках Мiнска.
  Тв.: Гута: П'еса ў 3 дзеях. Мн., 1970; Аўтабiяграфiя // Вытокi песнi. Мн., 1973; Ноеў Каўчэг: Старонкi з аповесцi // ЛiМ. 1988. 22 лiп.; Ноев Ковчег: Повесть // Нёман. 1989. ? 3; Письма из ссылки (1958-1960 гг.) // Нёман. 1998. ? 9.
  Лiт.: Азгур З. Гнеў i любоў // ЛiМ. 1969. 13 мая; БП, т. 3.
  
  КОЗЕЛ-ПАКЛЕЎСКI Ян [Iван Iванавiч; варыянты напiсання прозвiшча: Козел; Казела; падпольны псеўданiм: Скала; 1837, маёнтак Сэрвач Вiлейѓскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. - 7(19).5.1896, Бабруйск], адзiн з кiраўнiкоў паўстання 1863-64. Вучыўся ў Пецярбургу ў школе гвардзейскiх прапаршчыкаў i iнжынернай акадэмii. Належаў да рэвалюцыйнай афiцэрскай арганiзацыi. У 1859 выйшаў у адстаўку. Вучыўся ў Галоўнай вайсковай школе ў Парыжы. У 1861 вярнуўся на Радзiму; адзiн з заснавальнiкаў арганiзацыi 'чырвоных' у Мiнску. З восенi 1862 член Лiтоўскага правiнцыйнага камiтэта. З пачаткам паўстання па даручэннi К.Калiноўскага ездзiў у Пецярбург i Маскву дзеля ўзгаднення планаў сумеснага выступлення з З.Серакоўскiм i Л.Звяждоўскiм. З крас. 1863 паўстанцкi камендант Варшавы. З восенi 1863 ваенны начальнiк Аўгустоўскага i Гродзенскага ваяв. Са снеж. 1863 - начальнiк 3-га корпуса паўстанцкiх узброеных сiл. Пасля падаўлення паўстання эмiграваў у Францыю. Удзельнiчаў у франка-прускай вайне. Вярнуўся ў Расiю ў 1872. Быў арыштаваны, распачалося следства. Паказаннi К. ў Вiленскай следчай камiсii - важная гiстарычная крынiца аб паўстаннi (Цэнтральны дзяржаўны гiстарычны архiў Лiтвы. Ф. 432, спр. 1352-D). Сасланы ў Сярэднюю Азiю. З 1883 на Раѓдзiме. Памёр у Бабруйску.
  Лiт.: Gieysztor J. Pamiętniki z lat 1857-1865. T. 1. Wilno, 1913; Кiсялёў Г. Радаводнае дрэва. Мн., 1994; ЭГБ, т. 4.
  
  КОЛАС Якуб [сапр.: Мiцкевiч Канстанцiн Мiхайлавiч; iншыя псеўданiмы: Агарак; К.Адзiнокi; К.Альбуцкi; Андрэй 'сацыялiст'; К.Белорус; Тамаш Будава; Ганна Груд; Тарас Гушча; Дземяноў Гуз; Пятрусь Дзягель; Дзядзька Карусь; Дубовы Лiст; Ганна Крум; Кудесник; Карусь Лапаць; Левы; Лесавiк; Марцiн з-за рэчкi; Мiкалаевец; М.Мiцкевiч; Наднеманец; Народный учитель; Свой чалавек; Стары шут; Иван Торба; крыптанiмы: Т.Г.; К.; Я.К-с; К.М.; К.П-iй i iнш.; 22.10(3.11).1882, засценак Акiнчыцы Мiнскага пав., з 1971 у межах Стоўбцаў Мiнскай вобл. - 13.8.1956, Мiнск], паэт, празаiк, драматург, крытык, публiцыст, перакладчык, педагог, грамадскi дзеяч. Адзiн з заснавальнiѓкаў сучаснай бел. лiтаратуры i лiтаратурнай бел. мовы. За рэвалюцыйную прапаганду настаўнiк К. у 1906 быў пераведзены з Пiнкавiѓчаў Пiнскага пав. ў Верхменскае народнае вучылiшча Iгуменскага пав. За актыўны ўдзел у нелегальным настаўнiцкiм з'ездзе 9-10.7.1906 у в. Мiкалаеўшчына (цяпер Стаўбцоўскi р-н) пазбаўлены права працаваць у школе. Зiмой 1906-07 у леснiчоўцы Смалярня адкрыў нелегальную школу. У маi-чэрв. 1907 быў загадчыкам лiтаратурнага аддзела газ. 'Наша нiва', але паводле загаду палiцыi мусiў пакiнуць Вiльню. 15.9.1908 выязная камiсiя Вiленскай судовай палаты ў Мiнску асудзiла К. на 3 гады зняволення, якое ён адбываў у Мiнскай турме. У 1917 ад БСГ выстаўляўся кандыдатам у дэпутаты Устаноўчага сходу Расii. Ужо ў савецкi час у 1925 у К. быў праведзены вобыск, а потым i допыт у сувязi з т. зв. 'лiстападаўскай справай' на Случчыне. У 1930-я г. савецкая крытыка абвiнавацiла К. ў нацыянал-дэмакратызме, у прапагандзе iдэi бяскласавасцi бел. нацыi, знаходзiла ў яго творах iдэалiзацыю хутарской гаспадаркi i апяванне месiянскай ролi iнтэлiгенцыi. Сваякi К. былi рэпрэсаваны. У 1937 пагроза арышту навiсла над самiм К. Яго выклiкалi на допыты; 6.2.1938 у яго доме зноў правялi вобыск. У самы апошнi момант было прынята рашэнне не арыштоўваць К.
  Тв.: Зб. тв: У 14 т. Мн., 1972-1978.
  Лiт.: Адамовiч [Антон]. Якуб Колас у супрацiве саветызацыi. Мюнхен, 1955; З жыццяпiсу Якуба Коласа: Дакументы i матэрыялы. Укл. Кiсялёў Г. Мн., 1982; Мушынскi М. Якуб Колас: Летапiс жыцця i творчасцi. Мн., 1982; Якуб Колас: Бiблiяѓграфiчны паказальнiк. Мн., 1983; Скарулiс С. 'Лiстападаўская справа' i Якуб Колас // Полымя. 1992. ? 11; Мiцкевiч М. Якуб Колас: Жыццёвы шлях i творчасць // Маладосць. 1992. ? 11.
  
  КОНТАЎТ Мечыслаў [1908, мяст. Петрыкаў Мазырскага пав. Мiнскакй губ., цяпер горад Гомельскай вобл. - лiст. 1943, Мiншчына], бел. палiт. i культурны дзеяч. Перад 2-й сусветнай вайной жыў i вучыўся ў Варшаве, браў актыўны ўдзел у бел. культурным жыццi, арганiзоўваў бел. тэатральныя пастаўноўкi. Сябра Беларускага камiтэта ў Варшаве ў 1941. З канца 1941 займаў пасаду старшынi Менскага пав. Прымаў удзел у нацыянальным падполлi. Восенню 1943 разам з сям'ёй меркаваў вярнуцца ў Варшаву, але напярэдаднi ад'езду быў забiты савецкiмi партызанамi.
  Лiт.: Ёрш С. Вяртаньне БНП: Асобы i дакумэнты Беларускай Незалежнiцкай Партыi. Менск; Слонiм, 1998. С. 95.
  
  КОПАЦЬ (КОПЭЦЬ) Юзаф [16.5.1762, Пiнскi пав. - 1827, Варшава (?)], ваенны дзеяч, удзельнiк паўстання 1794, этнограф, падарожнiк. Сын пiнскага ротмiстра Станiслава К. i яго жонкi Ганны з Гаслаўскiх. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома. У 16 гадоў пайшоў на ваенную службу ў Пяцiгорскую брыгаду ВКЛ. Даслужыўся да паручнiка, перайшоў на службу ў расiйскую армiю. У чыне брыгадзiѓра змагаўся ў шэрагах паўстанцаў 1794. Вызначыўся мужнасцю i талентам стратэга. У бiтве пад Мацеёвiцамi быў паранены i трапiў у палон. Знаходзiўся ў турмах Кiева i Смаленска. Асуѓджаны як дэзерцiр расiйскай армii i сасланы на Камчатку, дзе знахоѓдзiўся каля 2 гадоў. Пасля ўступлення на трон Паўла I вызвалены, вярнуўся на Радзiму, жыў у Вiльнi, Нясвiжы, на Валынi. Пасля яго смерцi быў апублiкаваны на польскай мове галоўны твор К. 'Дзённiк падарожжа праз цэлую ўздоўж Азiю сушай да парта Ахоцка, акiянам праз Курыльскiя астравы да нiжняй Камчаткi i адтуль назад да таго ж порта на сабаках i аленях' (Вроцлаў, 1837). Паколькi ў кнiзе падрабязна апiсаны быт i звычаi камчадалаў, чукчаў, якутаў i iншых народаў Далёкага Усходу, яна мае навукова-этнаграфiчную каштоўнасць i таму некалькi разоў перавыдавалася (Берлiн, 1863; Парыж, 1867; Львоў, 1867), была перакладзена на французскую i рускую ('Исторический вестник'. 1896. Т. 66) мовы.
  Лiт.: PSB
  
  КОРЗАН Тадэвуш Сiльвестр [Korzon; 28.10(9.11).1839, Мiнск - 8.3.1918, Варшава], гiсторык, публiцыст. У 1855 скончыў Мiнскую гiмназiю, у 1859 Маскоўскi ун-т. Выкладаў гiсторыю ў Ковенѓскай гiмназii. У 1861 сакратар камiсii па сялянскiх справах. Арыштаваны ў 1861 за ўдзел у антыўрадавых манiфестацыях. Падчас вобыску ў яго быў знойдзены 'Праект неадкладнага надзялення сялян уласнасцю', аўтарства якога было памылкова прыпiсана К. У 1862 прыгавораны да смяротнага пакарання, потым замененага 5 гадамi высылкi ва Уфу i ў Арэнбург. Пасля вызвалення з 1857 жыў у Пётркуве, з 1869 у Варшаве. Працаваў выкладчыкам у розных навучальных установах i прыватным настаўнiкам. У 1897 стаў дырэктарам бiблiятэкi Замойскiх, атрымаў добрыя ўмовы для даследчай працы. Аўтар манаѓграфiй, падручнiкаў па ўсеагульнай гiсторыi, артыкулаў па тэорыi i методыцы гiстарычнага даследавання, гiстарыяграфii. У 1889-1901 член рэдкалегii i аўтар многiх артыкулаў 'Вялiкай унiверсальнай iлюстраванай энцыклапедыi'. Адзiн з iнiцыятараў стварэння ў 1905 час. 'Przegląd historyczny'; у 1907 - Таварыства аматараў гiсторыi.
  Тв.: Kościuszko: Biografia z dokumentów wysnuta. 2 wyd. Kraków, 1894; Dola i niedola Jana Sobieskiego. T. 1-3. Kraków, 1898; Mój pamiętnik przedhistoryczny. Kraków, 1912.
  Лiт.: Włodarczyk J. Tadeusz Korzon: Główne koncepcje historyczne i historiograficzne. Łódź, 1958; Bielecki M. Działalność Tadeusza Korzona w zakresie dziejów wojskowości // Studia z dziejów polskiej historiografii wojskowej. T. 1. Poznań, 1975; PSB; SHP; АЗБ; ЭГБ, т. 4.
  
  КОРЧЫК Павел [сапр.: Лагiновiч Iосiф Каятанавiч; iншыя псеўданiмы i крыптанiмы: Сямён Корчык; Павел; Сямён; Паўлючонак; Iосiф Янкоўскi; Iосiф Янушкевiч; Я.Л-вiч; П.К.; Я.Л.; 14(26).2.1891, в. Заўшыцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Салiгорскi р-н Мiнскай вобл. - 15.4.1940, Мiнск, НКВД], грамадскi i палiт. дзеяч, публiцыст. У 1907 скончыў Слуцкае гарадское вучылiшча. Да 1912 настаўнiчаў на Капыльшчыне. У 1910 увайшоў у групу прыхiльнiкаў БСГ. У 1912-17 служыў у армii, удзельнiк 1-й сусветнай вайны. Быў членам партыi БПС-Р. Удзельнiчаў у Слуцкiм паўстаннi 1920. З мая 1921 да 1922 працаваў у Вiльнi карэктарам у бел. перыядычных выданнях. Адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў Беларускай рэвалюцыйнай арганiзацыi (БРА), рэдактар-выдавец друкаванага органа БРА газ. 'Наш сцяг' ('Вольны сцяг'). Пасля аб'яднання 30.12.1923 БРА з КПЗБ кааптаваны ў склад ЦК КПЗБ. Арыштаваны польскiмi ўладамi ў лiп. 1924 у Стаўбцах, але неўзабаве вызвалены партызанамi, i пераехаў у БССР. З восенi 1924 працаваў у Бюро дапамогi КПЗБ пры ЦК КП(б)Б у Мiнску. З 1925 у Польшчы. У маi 1928 на пасяджэннi ЦК КПП у Берлiне арыштаваны нямецкай палiцыяй, высланы ў СССР. У сак. - жн. 1933 у Мiнску, кiраваў дзейнасцю Бюро ЦК КПЗБ. Са снеж. 1933 зноў на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусi. Публiкаваўся ў час. 'Бальшавiк' (орган ЦК КПЗБ), 'Nowy przegląd' (орган ЦК КПП), 'Бальшавiк Беларусi' (орган ЦК КП(б)Б), газ. 'Еднасць', 'Родная страха', 'Наша будучыня'. Арыштаваны НКВД 19.2.1936; 25.6.1936 асуджаны на 5 гадоў лагераў. Накiраваны ва Ухтапячлаг (Комi АССР). 15.3.1938 'тройкай' УНКВД па Архангельскай вобл. прыгавораны да расстрэлу. Па невядомых прычынах прысуд не выканалi. У 1938 вернуты ў Мiнск. 26.10.1939 Ваенным трыбуналам прыгавораны да расстрэлу. Памёр у турме. Рэабiлiтаваны 31.8.1955.
  Лiт.: Ладысеў У. I.К.Лагiновiч: Нарыс жыцця i палiтычнай дзейнасцi // Беларускi гiстарычны часопiс. 1996, ? 3-4; ЭГБ, т. 4.
  
  КОЎШ Аляксандр [1890, в. Рыдзялi Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскi р-н - 1943, мяст. Плешчанiцы Мiнскай вобл.], праваслаўны святар, публiцыст. Скончыў Свiслацкую настаўнiцкую семiнарыю; настаўнiчаў на Столiншчыне. Потым скончыў бухгалтарскiя курсы i працаваў у Люблiне ў аддзяленнi Расiйскага дзяржаўнага банка. З пачаткам 1-й сусветнай вайны эвакуiраваўся ў Разань, потым у Майкоп. Вярнуўся ў Зах. Беларусь у 1921. Пасвечаны ў святары ў Гродне; з 1925 у Вiльнi, настаяцель прыхода ў Шнiпiшках. Выѓкладаў Закон Божы ў Вiленскай беларускай гiмназii. Выступаў у друку па пытаннях царкоўнага i грамадскага жыцця, за беларусiзацыю царквы. Супрацоўнiчаў з БСРГ; у сувязi з яе забаронай у 1927 арыштаваны польскiмi ўладамi; апраўѓданы i вызвалены ў 1928. У 1928-29 рэдактар-выдавец царкоўна-грамадскага час. 'Беларуская зарнiца' i газ. 'Народная нiва' (з 5.1.1928). Кiраўнiк секцыi Чырвонага крыжа пры Беларускiм цэнтры. Быў пазбаўлены ўладамi месца настаяцеля Пятнiцкай царквы; адпраўлены святаром у в. Кастылi Вiлейскага пав. Вярнуўся ў Вiльню ў 1939, быў настаяцелем царквы св. Мiкалая. У 1941, з пачаткам вайны, прызначаны ў выдавецкую камiсiю пры мiнскiм архiрэi. Удзельнiчаў у выратаваннi яўрэяў, за што быў арыштаваны гестапа ў г.п. Плешчанiцы i там расстраляны. Паводле iншай версii, стаў ахвярай iнтрыг бел. палiт. груповак.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; ЭГБ, т. 4.
  
  КРАСIНСКI Мiкалай Фамiч [1891, Вiлейка Вiленскай губ., цяпер Мiнскай вобл. - 23.11.1938, НКВД], тэатральны дзеяч, удзельнiк хрысцiянскага руху. Паходзiў са шляхецкай сям'i. Скончыў 1-ю гiмназiю ў Вiльнi i юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та (1915). З 1920 жыў у Вiльнi. Працаваў настаўнiкам i iнспектарам у Вiленскай духоўнай праваслаўнай семiнарыi. Адначасова знаходзiўся на службе ў праваслаўнай духоўнай семiнарыi. У асяроддзi вiленскiх бел. дзеячаў празваны 'архiмандрытам'. У 1922-24 выкладаў у Вiленскай беларускай гiмназii. Адзiн з кiраўнiкоў i арганiзатараў 'Беларускай драматычнай майстроўнi', дзе ў 1922 паставiў спектаклi 'У зiмовы вечар' паводле Э.Ажэшкi i 'Лес шумiць' паводле У.Караленкi. У 1923 эмiграваў у БССР. Працаваў у Наркамаце асветы БССР. З 1925 нам. старшынi секцыi мастацтва i старшыня тэатральнай секцыi Iнбелкульта. У 1926-28 дырэктар БДТ-2; з 1928 - вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея. Пiсаў аб праблемах культуры ў Зах. Беларусi (у тым лiку ў зборнiку 'Беларускае мастацтва'). Арыштаваны ДПУ БССР 14.3.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. На 5 гадоў высланы ў Шадрынск. У 1935 пераехаў у Сарапул. Другi раз арыштаваны 12.6.1938. 'Тройкай' НКВД Туркменскай ССР 30.10.1938 прысуѓджаны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны ў 1960.
  Лiт.: Лабовiч А. Тэатр змагання. Мн., 1969; Гарбiнскi БРД.
  
  КРАСКОЎСКI Iван Iгнатавiч [псеўданiм: Кiй; 24.6.1880, в. Дубiчы Бельскага пав. Гродзенѓскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 23.8.1955, Брацiслава, Славакiя], палiт. дзеяч, публiцыст, педагог. Скончыў Пецярбургскi ун-т. Працаваў у Кiеве ў Зямельным саюзе. Член БСГ; БСДП. У вер. 1917 на з'ездзе народаў у Кiеве прадстаўляў бел. нацыянальныя арганiзацыi. Арыштаваны бальшавiкамi 18.12.1917. У 1918 уваходзiў у склад урада Украiнскай Народнай Рэспублiкi (УНР); быў паслом УНР у Грузii. У 1920 старшыня Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Вiльнi. З 1922 дырэктар Дзвiнскай дзяржаўнай беларускай гiмназii (Даўгаўпiлс, Латвiя). З лета 1925 у Мiнску, працаваў у БДУ, Iнбелкульце (потым БелАН). Старшыня сацыяльна-культурнай секцыi i член прэзiдыума Дзяржплана БССР. З 1930 у Дзяржплане СССР. У перыёдыцы быў змешчаны анонс яго кнiгi 'Гiсторыя Беларусi'. Арыштаваны АДПУ СССР 8.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Этапаваны для следства ў Мiнск. Пастановай Калегii АДПУ ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Самару. Зноў арыштаваны НКВД СССР 4.11.1937. Рашэннем ад 4.3.1940 тэрмiн папярэдняга зняволення залiчаны ў тэрмiн адбывання пакарання; вызвалены 19.3.1940. Пасля вайны выехаў у Чэхаславакiю да дачкi, якая працавала ў музеi ў Брацiславе. Рэабiлiтаваны 10.6.1988.
  Тв.: На порозi нового життя // Лiтературно-науковiй вiстнiк. К., 1919.
  Лiт.: Мiхнюк У. 'Невiнаватым ад нас не выйдзеш...' // Беларуская мiнуўшчына. 1995, ? 6; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.
  
  КРАЎЦОЎ Макар [сапр.: Косцевiч Макар Мацвеевiч; iншыя псеўданiмы i крыптанiмы: Дзын-Дзылiн; Звончык; Макар; Язэп Светазар; Picolo; Smreczyński; З-ык; К.М.; Кр.М.; М.К.; 6(18).8.1891, в. Баброўня Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскi р-н - сн. 1939, Беласток, НКВД], грамадскi i палiт. дзеяч, паэт, публiцыст, крытык, перакладчык. У 1910 скончыў Свiслацкую настаўнiцкую семiнарыю; настаўнiчаў на Гродзеншчыне. З 1915 у дзеючай армii; ад Паўднёва-Зах. фронту абраны дэлегатам 1-га Усебеларускага з'езда 1917. У 1917-19 у Мiнску падрыхтаваў да друку 'Беларускi лемантар'. У 1918 пачаў лiтаратурную дзейнасць. З 1918 член БПС-Р. Пасля ўтварэння ў 1919 Мiнiстэрства беларускiх спраў у Лiтоўскiм урадзе ствараў органы ўлады ў Сакольскiм пав. Гродзенскай губ. Са снеж. 1919 уваходзiў у склад Беларускай вайсковай камiсii. 30.10.1919 у газ. 'Беларусь' пад назвай 'Ваяцкi гiмн' апублiкаваў верш 'Мы выйдзем шчыльнымi радамi', якi быў пакладзены на музыку У.Тэраўскiм i стаў гiмнам БНР. Удзельѓнiчаў у Слуцкiм паўстаннi 1920, у Першай Усебеларускай палiтычнай канферэнцыi ў Празе (вер. 1921). З 1921 жыў у Вiльнi, займаўся лiтаратурнай i грамадскай дзейнасцю, настаўнiчаў. У крас. 1923 выдаў час. 'Саха', якi быў забаронены пасля 1-га нумара. У 1926 арыштаваны польскiмi ўладамi. У Вiльнi выйшлi перакладзеныя К. на бел. мову кнiгi М.Лермантава, А.Купрына, А.Талстога, М.Гогаля, М.Твэна i iнш. З кастр. 1939 працаваў у рэдакцыi газ. 'Вiленская праўда'. Арыштаваны ў кастр. 1939 разам з iншымi бел. палiт. дзеячамi. Загiнуў у зняволеннi.
  Лiт.: Цыхун А. Лёс Макара Краўцова // ЛiМ. 1992, 3 крас.; Гесь А. Макар Краўцоў пра Усебеларускi з'езд // Спадчына. 1996, ? 1; Лiс А. Лiтаратура Заходняй Беларусi // Беларуская лiтаратура ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4.
  
  КРАЧКОЎСКI Клiменцiй Станiслававiч [1905, в. Каселаны Холмскага пав., Польшча - 8.5.1939, ГУЛАГ], эканамiст. У 1920-я г. настаўнiк Радашковiцкай беларускай гiмназii iмя Ф.Скарыны. У 1926 нелегальна эмiграваў у СССР. Працаваў вучоным сакратаром Савета па вывучэннi выѓтворчых сiл пры БелАН. 31.10.1935 выключаны з КП(б)Б. Арыштаваны 3.11.1935. Пастановай Асобай нарады НКВД СССР ад 10.4.1936 прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волi. Памёр у зняволеннi. Рэабiлiтаваны 6.8.1957.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  КРАШЭЎСКI Люцыян [24.7.1820, мяст. Пружаны Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкай вобл. - 2.2.1892, Ганятычы Грубешаўскага пав., Польшча], мастак, фатограф. Брат польскага празаiка Ю.Краѓшэўскага. Вучыўся ў кляштарнай школе ў Лыскаве i Свiслацкай гiмназii. Скончыў прыродазнаўчы ф-т ун-та ў Дэрпце (Тарту). Пасля жыў у родавым маёнтку Доўгае на Пружаншчыне. Аказваў дапамогу ўдзельнiкам паўстання 1863, за што быў сасланы ў Кангур Пермскай губ. Вярнуўшыся на Радзiму, прадаў Доўгае. Жыў у Варшаве i ў маёнтку сваёй жонкi Стэфанii Ганятычах. Iлюстраваў творы свайго брата. Рабiў замалёўкi помнiкаў архiтэктуры i народных тыпаў на Гродзеншчыне. У ссылцы навучыўся фатаграфаваць, рабiў потым здымкi краявiдаў Гродзеншчыны.
  Лiт.: PSB.
  
  КРУК Кузьма [? - 1943], журналiст. Рэдактар газ. 'Народны звон' у Вiльнi (1931). Радны Вiльнi ад беларусаў. Забiты акаўцамi на Дзiсеншчыне.
  
  КРУКОЎСКI Аляксандр Iосiфавiч [23.2.1901, в. Зарэчча Любанскага р-на Мiнскай вобл. - 2.8.1945, ГУЛАГ], геолаг. Працаваў нам. дырэктара Iнстытута геалогii БелАН, старшым гiдрагеолагам Белвадгаса. Арыштаваны 8.12.1936. 30.11.1937 прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Памёр у зняволеннi. Рэабiлiтаваны 30.5.1956.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  КРУНЕВIЧ Павел (1825 (1827 ?) - 1871, Санкт-Пецярбург), публiцыст, лекар. За ўдзел у лiтоўска-бел. канспiратыўных арганiзацыях арыштаваны ў 1849 i сасланы ў салдаты. Падтрымлiваў сувязi з Т.Шаўчэнкам i З.Серакоўскiм.
  
  КРУШЫНА Рыгор [сапр.: Казак; iншыя псеўданiмы: Алесь Апавядальнiк; Кастусь Рамановiч; 20.11(3.12).1907, паводле iншых звестак 1908, в. Бязверхавiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 27.3.1979, ЗША], паэт, грамадскi дзеяч. Дзiцячыя гады правёў у Вiльнi. У 1914 сям'я выехала ў Разань. Пасля 1-й сусветнай вайны вярнуўся на Случчыну. У 1924 паступiў на Слуцкiя агульнаадукацыйныя курсы; быў актывiстам беларусазнаўчага гуртка. У 1925 паступiў у МБПТ. Арыштаваны разам з малодшым братам Мiколам у 1925 па справе Ю.Лiстапада; быў вызвалены. У 1927 паступiў у МВПI, стаў сябрам лiтаб'ѓяднання 'Маладняк'. Першы паэтычны зборнiк 'Разгон' (у сааўтарстве з С.Ракiтай, В.Палескiм) выдаў у 1930 у Гомелi. У 1931 у Мiнску выйшаў зборнiк яго вершаў 'Паэзiя чырвонаармейца'. У пачатку Вялiкай Айчыннай вайны застаўся ў Беларусi. Друкаваўся ў выданнях, якiя выходзiлi пад акупацыяй, - 'Беларуская газэта', 'Беларускi работнiк', 'Ранiца'. З 1944 жыў у Германii. У 1950-60-я г. працаваў у Мюнхене ў бел. рэдакцыi радыё 'Свабода'. Потым выехаў у ЗША. Адзiн з заснавальнiкаў у 1951 Беларускага iнстытута навукi i мастацтва ў Нью-Йорку. Рэдагаваў час. 'Конаднi'. Выдаў зборнiкi лiрыкi 'Лебедзь чорная' (1947), 'Выбраныя творы' (1957), 'Вячэрняя лiрыка' (1963), 'Хвiлiна роздуму' (1968), 'Вясна ўвосень' (1972), 'Дарогi' (1974), 'Сны i мары' (1975). Пiсаў паэмы, апавяданнi, крытычныя артыкулы; першы ў бел. паэзii развiваў палiндром, канцону i iншыя формы верша. Падрыхтаваны ў 1979 зборнiк 'Рэквiем' застаўся ў рукапiсе. К. стаў першым бел. пiсьменнiкам, якi ў час знаходжання ў ЗША быў прыняты ў сябры Мiжнароднага ПЭН-клуба.
  Лiт.: Акулiн Э. Рыгор Крушына // Родник. 1992, ? 5, 6; Рагойша В. Душа беларуса - крышталь... // Беларусь. 1993, ? 6; Скобла М. На акропалi казачных сноў: Нататкi пра Рыгора Крушыну // Роднае слова. 1993, ? 8; Савiк Л. I ты адтуль, мая вясна // Савiк Л. Паклiканыя. Лiтаратура беларускага замежжа. Мн., 2001.
  
  КРУШЫНСКI Тадэвуш [псеўданiм: Праўдзiч; сярэдзiна XVIII ст., Полаччына - 1-я палова XIX ст., Нерчынск ?], паэт. Працаваў аканомам у Лiдзе. Прыхiльнiк iдэй Французскай рэвалюцыi. Пiсаў на польскай мове. Распаўсюджваў свае антыцарскiя вершы ('Адказ цара Палену') ананiмна i пад псеўданiмам. Пагражаў здраднiкам пакараннем. Арыштаваны ў канцы XVIII ст. Атрымаў у Вiльнi 25 удараў нагайкай, на плячо кат паставiў яму кляймо распаленым жалезам. Закаваны ў кайданы i адпраўлены ў Нерчынск на капальнi. Вершы захавалiся ў перакладзе на рускую мову, зробленым пiсарам.
  Лiт.: Мальдзiс, На скрыжаваннi... С. 265-267.
  
  КРЫВIЧАНIН Леанiд [сапр.: Савёнак Леанiд Вiкенцевiч; iншы псеўданiм: Л.Свэн; 26.6.1897, в. Вялец Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Глыбоцкi р-н Вiцебскай вобл. - 21.2.1974, Памон, ЗША], пiсьменнiк, журналiст. У 1917 скончыў Маладзечанскую настаўнiцкую семiнарыю. Быў прызваны ў царскае войска, дзе знаходзiўся да снеж. 1917. Потым працаваў у Петраградзе. З 1922 у Мiнску. Друкаваўся з першай паловы 1920-х. Па прапанове У.Iгнатоўскага да 1929 працаваў у газ. 'Савецкая Беларусь'. У 1929 апублiкаваў зборнiк фельетонаў 'Чароўная iголка'. У 1930 выйшла брашура Дж.Эйтана 'Школа джэнтльменаў', пераѓкладзеная з рускай К. З лiп. 1931 працаваў у навукова-тэхнiчным выдавецтве. Арыштаваны ДПУ БССР 1.9.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. Паводле пастановы Калегii АДПУ ад 9.1.1934 асуджаны на 5 гадоў лагераў. Паѓсля вызвалення ў 1939 вярнуўся ў Беларусь; настаўѓнiчаў на Крычаўшчыне. Падчас нямецкай акупацыi заставаўся ў Беларусi. Быў супрацоўнiкам 'Беларускай газэты'. У 1944 пераехаў у Германiю. Пасля вайны працаваў дырэктарам Беларускай гiмназii ў лагерах для перамешчаных асоб. Удзельнiчаў у выданнi лiтаратурнага час. 'Сакавiк', газ. 'Бацькаўшчына' (Мюнхен). З 1950 у ЗША. Браў удзел у жыццi бел. эмiграцыi. Рэабiлiтаваны 16.8.1956.
  Тв.: Беларусiзацыя пад ?... Нью-Йорк, 1998.
  Лiт.: Пашкевiч А. Малавядомы сатырык з Глыбоччыны // ЛiМ. 2001. 29 чэрв.; Савiк Л. Творчасць Лявона Крывiчанiна. Запiсы БiНIМ, ?24. 2001.
  
  КРЫНЧЫК Павел Сцяпанавiч [5(17).9.1898, в. Едначы Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. - 22.9.1975, Слонiм], дзеяч вызваленчага руху ў Зах. Беларусi, публiцыст. У 1921 скончыў Екацярынаслаўскi палiѓтэхнiкум шляхоў зносiн. У 1920-я г. актыўны ўдзельнiк Таварыства беларускай школы; з 1927 вiцэ-старшыня Слонiмскай акруговай управы ТБШ, з мая 1929 член Галоўнай управы ТБШ. У 1928 быў абраны дэпутатам польскага сейма па спiсе бел. арганiзацый. Адзiн з арганiзатараў i член Галоўнага сакратарыята клуба 'Змаганне'. Уваходзiў у заходнебел. аргкамiтэт па падрыхтоўцы Еўрапейскага сялянскага кангрэса ў Берлiне. У жн. 1930 арыштаваны польскiмi ўладамi i асуджаны на 10 гадоў турмы. З вер. 1932 у вынiку абмену палiтвязнямi ў СССР. Працаваў на гаспадарчай рабоце. Арыштаваны НКВД БССР 26.11.1935. Паводле пастановы Асобай нарады НКВД СССР ад 1.4.1937 прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Рэабiлiтаваны 30.3.1956. Жыў у Слонiме. Аўтар успамiнаў.
  Тв.: Як мы змагалiся за ўдзел у Еўрапейскiм сялянскiм кангрэсе // У суровыя гады падполля. Мн., 1958.
  Лiт.: ЭГБ, т. 4.
  
  КРЭНЬ Платон Андрэевiч [псеўданiмы: Прохар Калавец, Шыпшына, Бiм-Бом, Бух-Бом; 4.4.1896, фальварак Ярашэва Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер в. Ярашоўка - 23.9.1962, в. Ярашоўка], паэт, мемуарыст. Вучыўся ў Келецкай мужчынскай гарадской гiмназii (Польшча), Клецкай настаўнiцкай школе (скончыў у 1913). У 1915 мабiлiзаваны ў войска. Накiраваны ў Пецяргофскую школу прапаршчыкаў, якую скончыў у 1916 з афiцэрскiм чынам. Служыў у Фiнляндыi ў 423-м пяхотным палку. Публiкаваў вершы ў газ. 'Финляндские известия'. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi ў Чырвонай Армii. У снеж. 1917 накiраваны на Дон. Там захварэў, трапiў у шпiталь. Потым перайшоў у Белую гвардыю генерала Каледзiѓна. З войскам адступiў у Крым i эвакуiраваўся ў Турцыю. У жн. 1921 вярнуўся ў Зах. Беларусь. Жыў на гаспадарцы ў роднай вёсцы. У 1920-я г. член БСРГ. Друкаваўся пад псеўданiмамi ў вiленскiх бел. выданнях, ладзiў у вёсцы бел. вечарыны i спектаклi. З прыходам Чырвонай Армii зiмой 1939-40 настаўнiчаў. Пiсаў у абл. газ. 'Звязда'. Звольнены са школы з запiсам 'кулак i белагварѓдзеец'. Занесены ў спiсы на дэпартацыю з Беларусi. Высылцы перашкодзiў пачатак Вялiкай Айчыннай вайны. Ратаваў савецкiх акружэнцаў. Перад альтэрнатывай вывазу ў Германiю на прымусовыя работы пайшоў працаваць у Баранавiцкую гарадскую ўправу. Публiкаваў фельетоны ў 'Баранавiцкай газэце'. Падтрымлiваў сувязi з партызанамi. Вясною 1943 па даносе арыштаваны СД. Вызвалены дзякуючы сваiм фельетонам, якiя спадабалiся начальству. Арыштаваны савецкай бяспекай у 1945. Асуджаны на 8 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў ва Унжлагу МУС Горкаўскай вобл. Пасля вызвалення (1953) вярнуўся ў Ярашоўку. Хварэў. Пачаў занатоўваць успамiны, выйшаў на магiстральную тэму сваёй творчасцi - ГУЛАГ. Пiсаў па-беларуску i па-руску. Частка рукапiсных твораў была выкрадзена з хаты. Лiтаратурная спадчына 1952-62 выдадзена пасмяротна.
  Тв.: Бывай, Ярашоўка. Успамiны, нарысы, вершы / Уклад. Iрына Крэнь. Мн., 1999; Грамадзянская вайна // Полымя. 1998. ? 5; Унжлаг // Полымя. 1999. ? 7, 8.
  
  КУЗМЕНКА Мiхаiл Сямёнавiч [8.11.1915, Гомель - 12.3.1986, Полацк], праваслаўны святар, гiсторык царквы, публiцыст. У 1935 скончыў Вiленѓскую духоўную семiнарыю; спяваў у хоры Р.Шырмы; вучыўся да 1939 на праваслаўным багаслоўскiм ф-це Варшаўскага ун-та. Пасля паступiў у Вiленскую кансерваторыю i да 1941 паспеў скончыць 2 курсы. У 1942 дыякан; у 1943 пасвечаны ў святары. У гады вайны ў Вiльнi; сакратар управы Свята-Духава манастыра; выкладчык i iнспектар Вiленскай духоўнай семiнарыi. З 1945 служыў у прыходах Вiленскай i Мiнскай епархiй. Арыштаваны ў 1951; асуджаны на 10 гадоў зняволення. Накiраваны ў лагер Iнты Комi АССР. 25.5.1956 вызвалены са зняццем судзiмасцi. З 1958 да 1970 служыў святаром Барысаглебскай царквы ў Магiлёве. Пасля настаяцель Спаса-Ефраѓсiннеўскага храма ў Полацку. Кандыдат багаслоўя (1971). Аўтар публiкацый па гiсторыi праваслаўнай царквы. Рэабiлiтаваны 28.11.1978.
  Лiт.: ЭГБ, т. 4.
  
  КУКАБАКА Мiхась [у зах. прэсе Mikhail Kukobaka; нар. 3.12.1936, Бабруйск], праваабаронца, публiцыст. Выхоўваўся ў дзiцячым прытулку, скончыў рамеснiцкае вучылiшча, накiраваны на работу ў Сiбiр. Пасля пераязджаў у розныя рэгiёны СССР. КДБ вызначыў, што ён шукае кантактаў з зах. карэспандэнтамi. 14.4.1970 арыштаваны. Падчас вобыску знайшлi яго 'Адкрыты лiст англiйскаму пiсьменнiку Айвару Мантэгю' ў абарону Анатоля Кузняцова, аўтара 'Бабьего яра'. Гэта быў адказ К. на паклёпнiцкую публiкацыю англiйскага лiтаратара ў газ. 'Комсомольская правда'. 4.11.1970 Судовая калегiя па крымiнальных справах Уладзiмiрскага абл. суда накiравала яго на прымусовае псiхiятрычнае лячэнне (у спецпсiхшпiталь у Сычэўцы Уладзiмiрскай вобл., праз 3 гады перавеѓдзены ва Уладзiмiрскi псiхiятрычны шпiталь). Выѓзвалены ў 1976. Жыў у Маскве, потым вярнуўся ў Бабруйск. Там у 1978 напiсаў свой знакамiты нарыс 'Скрадзеная Бацькаўшчына', прысвечаны планавай русiфiкацыi Беларусi. Запiсаў на магнiтную стужку тэкст гэтага нарыса, а таксама тэкст артыкула 'Абарона правоў чалавека i разрадка - непаѓдзельныя'. Стужка трапiла на Захад. Тэксты нарысаў зачытвалiся радыёстанцыямi 'Нямецкая хваля' i 'Свабода', перадрукоўвалiся эмiгранцкiмi выданнямi. Восенню 1976 i 1977 К. прымусова змяшчалi ў Магiлёўскi псiхiятрычны шпiталь з дыягназам 'шызафрэнiя i паранаiѓдальны сiндром'. У кастр. 1978 арыштаваны, а 20-21.6.1979 у Бабруйску над iм адбыўся суд. Асуджаны на 3 гады лагераў агульнага рэжыму паводле артыкула 186-1 КК БССР. Знаходзiўся ў Наваполацкiм лагеры. У зняволеннi працягваў займаць актыўную грамадзянскую пазiцыю - абараняў правы зняволеных, пiсаў скаргi ў пракуратуру, праводзiў галадоўкi пратэсту. Рэакцыя карных органаў была адпаведнай. У 1982 зноў паводле артыкула 186-1 КК БССР быў прыгавораны да 3-х гадоў лагераў. 7.3.1985 атрымаў чарговы прысуд - 6 гадоў пазбаўлення волi з высылкай на 4 гады з адбываннем пакарання ў папраўча-працоўным лагеры ўзмоцненага рэжыму. У iнфармаваннi грамадскасцi, ацэнцы становiшча К. шмат зрабiў акадэмiк А.Сахараў. На Захадзе была арганiѓзаваная грамадская кампанiя ў абарону К. - адпаведныя публiкацыi з'явiлiся ў 'Нью-Йорк Таймс', iнфармацыю распаўсюджвала радыё 'Свабода'. Бел. дыяспарай у ЗША быў створаны 'Камiтэт вязняў сумлення ў Беларусi'. 6.12.1988 напярэдаднi вiзiту ў ЗША М.Гарбачова ў 'Нью-Йорк Таймс' была апублiкавана нататка аглядальнiка Разенталя пад назвай 'Падарунак Гарбачова Нью-Йорку' - так было ацэнена вызваленне апошняга палiт. вязня з Пермскага лагера. У 1989 незалежная псiхiятрычная экспертыза ў Маскве засведчыла яго псiхiчнае здароўе. Жыве ў Маскве.
  Тв.: Украденная Родина // Время и Мы (Мюнхен). 1986, ? 3; КГБ - социальная чума: свидетельствует жертва советского гестапо // Содействие (Вiльнюс). 1990. ? 15.
  Лiт.: Mikhail Kukobaka. Byelorussian Worker, Imprisoned in the Soviet Union for Defending Human Rights // Amnesty International Campaign. London. June 1988; Susan Richards. Encounters in a changing Russia. Epics of Everyday Life. London, 1989. P. 282-286; Oн боролся за нас (судьба М.Кукобаки) // Ратуша (Магiлёў). 1990. ? 2; Улiцёнак А. Iншадумцы = Мыслящие иначе. Мн., 1991. С. 223-243; Дзярновiч А. Мiхась Кукабака // Дэмакратычная апазыцыя.
  
  КУЛАКОЎСКI Фелiкс [Kółakowski; Kułakowski; крыптанiм: D.F.K.; 1799, Мазырскi пав. Мiнскай губ. - 1831, Санкт-Пецярбург], паэт, фiлолаг. У 1818 (цi 1819) стаў студэнтам Вiленскага ун-та. Падчас вучобы жыў з гувернёрства. У 1820 залiѓчаны ў настаўнiцкую семiнарыю, што забяспечвала дзяржаўнай стыпендыяй. Лiчыўся адным з найбольш паспяховых слухачоў фiлалагiчнага ф-та. Атрымаў ступень кандыдата фiласофii. У Таварыстве фiларэтаў быў радцам Блакiтнага саюза; на курсах самаадукацыi выкладаў гiсторыю грэчаскай i лацiнскай лiтаратуры. Перакладаў камедыi Арыстафана. Яго любiлi за вясёлы характар. Пiсаў вершы, якiя дэкламаваў на сустрэчах фiларэтаў. Тэксты вершаў захоўваў С.Горскi, якi знiшчыў iх у 1840 перад пагрозаю рэпрэсiй. Пiсаў таксама песнi. Паводле ўспамiнаў Асташэўскага К. прыпiсваецца аўтарства папулярнай на Вiленшчыне 'шэйне-катрынкi' - куплетаў пра унiверсiтэцкую прафесуру. Пасля спынення дзейнасцi фiларэтаў належаў да паэтычнага гуртка 'Касталя'. Арыштаваны 23.10.1823 разам з iншымi фiларэтамi; зняволены ў базыльянскiх мурах у Вiльнi, дзе кантактаваў з А.Мiцкевiчам, пра што згадваецца ў 3-й частцы 'Дзядоў'. Прыгавораны да выгнання з Радзiмы. Выказаў жаданне вывучаць усх. мовы i быў накiраваны ў Казанскi ун-т. Прыняты ў Педагагiчны iнстытут пры ун-це, знаходзiўся пад адмiнiстрацыйным наглядам. З-за кепскага стану здароўя мусiў перапынiць вучобу. Просьбы аб дазволе вярнуцца на Радзiму не былi задаволены. У пачатку 1830 выехаў у Пецярбург, дзе i памёр. Паспеў падрыхтаваць да друку з уласным уступам лiсты Ю.Кавалеўскага з падарожжа па Сiбiры ('Tygodnik Petersburgski', 1830, ? 17 i 18).
  Тв.: Listy i wiersze Feliksa Kółakowskiego / Przyg. H. Łopaciński // Księga pamiątkowa na uczczenie setnej rocznicy urodzenia A. Mickiewicza. Warszawa, 1899. T. 1.
  Лiт.: Proces filaretów w Wilnie // Archiwum do Dziejów Literackich. Kraków, 1890; Z filareckiego świata / Wyd. H. Mościcki. Warszawa, 1924; PSB, z. 64.
  
  КУЛЬБАК Майсей Саламонавiч [13(25).3.1896, мяст. Смаргонь Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Гродзенскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], паэт, празаiк, драматург. Вучыўся ў Валожынскiм ешыбоце. У сувязi з пачаткам 1-й сусветнай вайны ў 1914 пераехаў у Мiнск. Экстэрнам здаў экзамен на званне народнага настаўнiка. Працаваў у школах i гiмназiях Смаргонi, Мiнска, Вiльнi. Пачаў публiкавацца з 1916. Прыхiльна сустрэў Кастрычнiцкую рэвалюцыю, якой прысвяцiў пафасную паэму 'Горад' (1919). У 1919 К. знаходзiўся ў Вiльнi, трапiў пад польскую ўладу. З 1920 да 1927 жыў у Вiльнi i Берлiне. Вярнуўся ў Мiнск у 1928. Працаваў у рэспублiканскiх газетах; у яўрэйскiм сектары БелАН. Член СП Беларусi з 1934. Перакладаў на iдыш творы Я.Коласа i Я.Купалы. Арыштаваны 11.9.1937. У кастр. 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 15.12.1956.
  Тв.:Выбр.. Мн., 1970; Зельманцы: Раман. Мн., 1960.
  Лiт.: Барскi А. Майсей Кульбак - прыгожая i трагiчная кветка беларускай зямлi // Нiва (Беласток). 1984. 15 студз.; Хведаровiч М. Шчыры сябра, самабытны пiсьменнiк: Да 70-годѓдзя з дня нараджэння М. Кульбака // ЛiМ. 1966. 22 сак.; Возвращенные имена; БП, т. 3.
  
  КУЛЬЧЫЦКI Стафан Iванавiч [1873 - 1.11.1937, Мiнск, НКВД], праваслаўны святар, протаiерэй Мiнскай епархii, рэлiгiйны i грамадскi дзеяч. Скончыў духоўную праваслаўную семiнарыю. Удзельѓнiк з'езда беларускага праваслаўнага духавенства ў Маскве ў 1917. Прадстаўляў бел. святарства Мiнскай епархii на Памесным саборы ў 1917-18. З крас. 1918 як прадстаўнiк Камiтэта Мiнскага беларускага прадстаўнiцтва ўвайшоў у склад Рады БНР. Працаваў у Камiсii па мiжнародных справах БНР. Абраны ў выканаўчы камiтэт Мiнскага беларускага прадстаўнiцтва. З 1926 служыў у Петрапаўлаўскай (Кацярынiнскай) царкве ў Мiнску. Удзельнiк з'езда прадстаўнiкоў праваслаўнага духавенства i вернiкаў Мiнскай епархii 9-10.7.1927. Адзiн з iнiцыятараў стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1930-я г. служыў у царкве св. Марыi Магдалiны ў Мiнску. 28.7.1937 арыштаваны НКВД. Прыгавораны да смяротнага пакарання i расстраляны.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии (1918-1951) / Составил священник Федор Кривонос. Киевиц, 1996; Юрэвiч Л. Вырваныя бачыны: Да гiсторыi Саюзу Беларускай Моладзi. Мн., 2001.
  
  КУЛЯШОЎ Фёдар Iванавiч [псеўданiмы: Хведар Вясёлы; К.Федоров; К.Фёдараў; 5(18).6.1913, в. Вялiкiя Стралкi Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Рагачоўскi р-н Гомельскай вобл. - 29.12.1993, Мiнск], лiтаратуразнавец, крытык, журналiст, педагог. У 1925-30 выхоўваўся ў дзiцячых дамах у Бабруйску i в. Пiрэвiчы. Пасля сканчэння ў 1931 СШ працаваў уласным карэспандэнтам газ. 'Савецкая Беларусь' па Рагачоўскiм р-не, адначасова ў рагачоўскай газ. 'Камунар'. У 1933 паступiў у Ленiнградскi педагагiчны iнстытут, якi скончыў у 1935. З восенi 1935 выкладаў рускую мову i лiтаратуру ў Кiраўску. Па некаторых звестках арыштоўваўся ў 1935. Зноў быў арыштаваны 26.4.1938, асуджаны на 5 гадоў зняволення; знаходзiўся ў Варкутлагу. Вызвалены 26.4.1943, высланы ў Мiяс Чэлябiнскай вобл., дзе працаваў настаўнiкам. У 1944-51 выкладаў у ВНУ Чэлябiнска, Кустаная, Кзыл-Арды. Лiтаратурна-крытычныя артыкулы публiкаваў з 1946. У 1949 абаранiў кандыдацкую дысертацыю. З 1951 у Мiнску, дзе да 1955 працаваў у БДУ i адначасова ў Iнстытуце лiтаратуры АН БССР. Член СП Беларусi з 1955. З 1955 да 1961 выкладаў у Паўднёва-Сахалiнскiм педiнстытуце; рэдагаваў 'Ученые записки' iнстытута. Са жн. 1961 зноў у Мiнску; працаваў у БДУ. Доктар фiлалагiчных навук (1964), прафесар (1965). У 1966-69 загадваў кафедрай рускай класiчнай лiтаратуры. З 1985 на пенсii. Даѓследаваў гiсторыю рускай лiтаратуры ХIХ - пачатку ХХ ст., сучасную бел. лiтаратуру.
  Тв.: Жизнь и творчество Льва Николаевича Толстого. Мн., 1953; Антон Павлович Чехов. Южно-Сахалинск, 1959; Мiхась Лынькоў. Мн., 1961; Мiхась Лынькоў: Семiнарый. Мн., 1963; Эцюды аб прозе. Мн., 1964; Iван Мележ. Мн., 1968; Лiтаратурныя партрэты: Лiтаратурна-крытычныя нарысы. Мн., 1983; Творческий путь А.И.Куприна: 1883-1907. Мн., 1983; Творческий путь А.И.Куприна: 1907-1938. Мн., 1987; У дарозе: Лiтаратурна-крытычныя артыкулы. Мн., 1988.
  Лiт.: Супрун А. Федор Иванович Кулешов // Веснiк БДУ. Серыя 4. 1983. ? 1; БП, т. 3.
  
  КУНIЦКI Сымон Фамiч [крыптанiм: С.К.; 28.2.1902, в. Гаранi Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - 14.10.1940, Калыма], крытык, лiтаратуразнавец. У 1925-28 вучыўся на рабфаку БДУ. Першае апавяданне надрукаваў у 1928 (газ. 'Чырвоная змена'). У 1929 выйшаў яго першы крытычны артыкул. У 1931 скончыў лiтаратурна-лiнгвiстычнае аддзяленне педагагiчнага ф-та БДУ. У 1931 залiчаны як крытык у БелАПП ад Мiнскай фiлii. У 1932-36 працаваў вучоным сакратаром Iнстытута мовы, лiтаратуры i мастацтва АН БССР. Арыштаваны 27.11.1936. 1.10.1937 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Памёр у зняволеннi. Рэабiлiтаваны 18.12.1954.
  Лiт.: Скрыган Я. На вячэры // Скрыган Я. Ранiшнiя росы. Мн., 1965; Яго ж. Незабыўныя рысы друга // ЛiМ. 1962. 11 снеж.; Возвращенные имена; БП, т. 3.
  
  КУПАЛА Янка [сапр.: Луцэвiч Iван Дамiнiкавiч; iншыя псеўданiмы i крыптанiмы: Адзiн з 'парнасѓнiкаў'; Вайдэльота; Здарэнец; Левы; Марка Бяздольны; Ня-Гутнiк; Стары Мiнчук; Янук з-пад Мiнска; Янук Купала; К.; I.К.; Я.К.; К-а; Л.; I.Л.; Л.I.; 25.6(7.7).1882, фальварак Вязынка Мiнскага пав., цяпер в. Вязынка Маладзечанскага р-на Мiнскай вобл. - 28.6.1942, Масква], паэт, драматург, публiцыст, перакладчык; класiк бел. лiтаратуры, адзiн з заснавальнiкаў новай бел. лiтаратуры i лiтаратурнай мовы. Народны паэт Беларусi (1925). Акадэмiк АН БССР (1928), АН УССР (1929). У 1921 на паэта быў накладзены хатнi арышт i канфiскаваны рукапiсы. У 1930 былi раскулачаны мацi i сястра паэта. К. выклiкалi на допыты ў ДПУ; яму iнкрымiнавалася лiдэрства ў 'Саюзе вызвалення Беларусi'. 20.11.1930 пасля 'гутарак' у ДПУ БССР К. зрабiў спробу самагубства, але быў выратаваны. У снеж. 1930 К. быў вымушаны апублiкаваць у 'Звяздзе' 'пакаянны' лiст, у якiм прызнаваўся ў памылках i 'шкодных поглядах'. У 1937 над паэтам чарговы раз навiсла пагроза арышту - яго iмя апынулася ў спiсе мяркуемых ахвяр. Арышту ўдалося пазбегнуць. Трагiчна загiнуў у Маскве (гасцiнiца 'Масѓква') пры нявысветленых абставiнах - упаў у лесвiчны пралёт з 10 паверха. Iснуе тры версii - няѓшчасны выпадак, самагубства, забойства. Быў пахаваны на Ваганькаўскiх могiлках у Маскве. У лiпенi 1962 урна з прахам К. перавезена ў Мiнск i перапахавана на Вайсковых могiлках.
  Тв.: Зб. тв. Т. 1-7. Мн., 1972-1976; Поўны зб. тв.: У 9 т. Т. 1-8. Мн., 1995-2002; Спадчына. Нью-Ёрк; Мюнхен, 1955.
  Лiт.: Янка Купала: Энцыклапедычны даведнiк. Мн., 1986; Колас Г. Каранi мiфаў: Жыццё i творчасць Янкi Купалы. Мн., 1998; Сачанка Б. 'Сняцца сны аб Беларусi...': Загадка смерцi Янкi Купалы // ЛiМ. 1988. 19, 26 жн.; Яго ж. 'У сведкi запiсы паклiча...' // ЛiМ. 1989. 20 студз.; БП, т. 3.
  
  КУПЦЭВIЧ Фелiкс Пiлiпавiч [псеўданiм: Алесь Валожка; Алесь Валошка; 21.10.1900, Гродна - 31.3.1938, Мiнусiнск, ГУЛАГ], крытык, празаiк, паэт, перакладчык. Падчас 1-й сусветнай вайны знаходзiўся ў бежанстве ў Калузе i Петраградзе. У 1918 вярнуўся ў Гродна. У 1920 разам з Чырвонай Армiяй пакiнуў Гродна. З 1924 працаваў у статыстычным аддзеле ЦК КП(б)Б. У 1925 сакратар Крычаўскага райкама КП(б)Б; загадчык аддзела прапаганды Калiнiнскага акругкама КП(б)Б (цэнтр - Клiмавiчы). Друкавацца пачаў у 1920. У 1926 публiѓкаваў апавяданнi ў час. 'Маладняк Калiѓнiншчыны'. Даследаваў творчасць Ц.Гартнага, А.Дудара, М.Зарэцкага, К.Чорнага. У 1926 накiраваны на работу ў Латвiю. Пасля вяртання ў 1927 нам. рэдактара газ. 'Звязда'. З 1929 вучыўся на лiтаратурным аддзяленнi Iнстытута чырвонай прафесуры ў Маскве. Па абвiнавачаннi ў бел. нацыянал-дэмакратызме ў 1930 выключаны з iнстытута. Арыштаваны ДПУ БССР 29.8.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'; вызвалены 4.10.1930. Працаваў у Маскве на завоѓдзе. Арыштаваны 9.4.1933 па справе 'Беларускай народнай грамады'. Асуджаны на 5 гадоў зняволення; накiраваны ў Мiнусiнскi лагер. Арыштаваны ў лагеры 23.11.1937; прыгавораны да расстрэлу. Рэѓабiлiтаваны ў 1956.
  Тв.: Аб манiстычным разуменнi твор+часцi Цiшкi Гартнага // Узвышша. 1928. ? 6; Лiтаратурная хлестакоўшчына... // Там жа. 1929. ? 1; Супраць эклектызму // Там жа. 1929. ? 3; Пра 'Вераснёвыя ночы' К. Чорнага // Там жа. 1929. ? 5; Белорусская художественная периодика // Печать и революция. 1929. ? 11.
  Лiт.: Мушынскi М. I. Беларуская крытыка i лiтаратураѓзнаўства: 20-30-я гады. Мн., 1975; Мiхнюк У. 'Забраны ў астрог мы з забранага краю' // Полымя. 1999. ? 5; БП, т. 6; ЭГБ, т. 4.
  
  КУРДЗIН Дзмiтрый Iванавiч [псеўданiмы: А.Сапёлка; Антон Сапёлка; 1(13).10.1899, в. Дзмiтрычукi Каменскага пав. Пензенскай губ., цяпер Каменскi р-н Пензенскай вобл., Расiя - 12.12.1937, Вiцебск, НКВД], драматург, паэт. Вучыўся ў Саратаўскiм ветэрынарным iнстытуце, якi скончыў у 1925. Накiраваны ў Беларусь. Служыў ваенным ветэрынарным урачом у Мiнску, потым у Вiцебску. Выкладаў у Вiцебскiм ветэрынарным iнстытуце. Лiтаратурную дзейнасць пачаў як паэт, выступiўшы з вершамi ў перыядычным друку ў 1925. Пiсаў на рускай i бел. мовах. Сапраўдную лiтаратурную вядомасць К. прынесла п'еса 'Мiжбур'е', якая ўпершыню была паѓстаўлена Е.Мiровiчам у 1929 (БДТ-1). П'есу з поспехам ставiлi тэатры Масквы, Ленiнграда, Баку, Смаленска, Ульянаўска, Саратава i iнш. У 1932 была пастаўлена яго п'еса 'Контратака', у 1934 - 'Чалавек вырашае' (БДТ-2). Аўтар п'ес 'Азеляненне цэха' (1935) i 'Алюр. Тры крыжы'. Арыштаваны 12.8.1937; расстраляны. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: У блiндажы: Апавяданне // ЛiМ. 1934. 6 крас.; Мiжбур'е: П'еса. Другi акт // Хрэстаматыя па гiсторыi беларускага тэатра i драматургii. Т. 2. Мн., 1975.
  Лiт.: Хомчанка В.I. I снiўся яму белы конь... // ЛiМ. 1986. 14 лiстап.; БП, т. 3.
  
  КУЧЫНСКI Аляксей Сцяпанавiч [4(16)2.1892, в. Выдранка Чэрыкаўскага пав. Магiѓлёўскай губ., цяпер Краснапольскi р-н Магiлёўскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], дзяржаўны i грамадскi дзеяч, педагог, рэдактар. Скончыў гарадѓское вучылiшча, здаў экстэрнам экзамены на званне сельскага настаўнiка. З 1909 працаваў у школах Рагачоўскага пав. У 1916 скончыў Вiцебскi настаўнiцкi iнстытут. Мабiлiзаваны ў армiю. Удзельѓнiк Лютаўскай i Кастрычнiцкай рэвалюцый. Са снеж. 1917 у Мсцiслаўскiм пав.; працаваў у дзяржаўных i партыйных органах. Рэдактар газ. 'Думы бедняка'. З 1922 у Смаленску; працаваў у губкаме РКП(б); у рэдакцыi газ. 'Рабочий путь', быў рэдактарам газ. 'Смоленская деревня'. З мая 1929 у Беларусi, в. а. рэдактара газ. 'Рабочий', з 1930 нам. рэдактара газ. 'Савецкая Беларусь'. Выконваў абавязкi рэктара БДУ. Арыштаваны 7.2.1937. Выязной сесiяй Ваеннай калегii Вярхоўнага суда СССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 4.7.1957.
  Лiт.: ЭГБ, т. 4.
  
  КУШАЛЬ Францiшак Вiнцэнтавiч [16.2.1895, в. Пяршаi Мiнскага пав., цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. - 25.5.1968, ЗША], вайсковы i палiт. дзеяч, публiцыст. Муж паэтэсы Н.Арсенневай. У 1916 скончыў Вiленскае пяхотнае вучылiшча; накiраваны на Зах. фронт; штабс-капiтан. У 1919 арыштоўваўся польскiмi ўладамi за бел. дзейнасць, у тым лiку за распаўсюджванне лiтаратуры. У 1919-21 уваходзiў у Беларускую вайсковую камiсiю. З 1922 на службе ў польскiм войску. З пачаткам 2-й сусветнай вайны ўдзельнiчаў у абарончых баях супраць нямецкiх войск у раёне Львова; камандзiр батальёна. 22.9.1939 iнтэрнаваны ў СССР. Са снеж. 1941 начальнiк падафiцэрскай школы палiцыi ў Мiнску. З лiп. 1942 у Беларускiм корпусе самааховы; галоўны вайсковы рэферэнт. Са снеж. 1943 уведзены ў склад БЦР; начальнiк аддзела вайсковых спраў. З сак. 1944 шэф галоўнага камандавання Беларускай краёвай абароны. Удзельнiчаў у выданнi час. 'Беларус на варце'. З 1944 у Германii. У 1947 заснаваў Аб'яднанне беларускiх ветэранаў. Потым пераехаў у ЗША. У 1952-54 узначальваў Беларуска-амерыканскае задзiночанне; удзельнiчаў у выданнi газ. 'Беларус'. Адзiн з заснавальнiкаў газ. 'Бацькаўшчына'. Выступаў у друку з публiцыстычнымi матэрыяламi; аўтар успамiнаў пра дзеячаў бел. культуры.
  Тв.: Спробы стварэння беларускага войска. Мн., 1999; Сорак два гады таму: (Жменя ўспамiнаў аб Алесю Гаруну) // На суд гiсторыi: Успамiны, дыялогi. Мн., 1994.
  Лiт.: ЭГБ, т. 4.
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  Маракоў Леанiд Уладзiмiравiч
  
  Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.
  
  Энцыклапедычны даведнiк
  
  Том 1
  
  Абрамовiч-Кушаль
  
  Том I:
  Прадмова, бiяграфii i пералiк асноўных твораў (калi адшуканы) рэпрэсаваных лiтаратараў, навукоўцаў, работнiкаў асветы, грамадскiх i культурных дзеячаў Беларусi, а таксама лiтаратура цi iншыя крынiцы iнфармацыi пра лёс пакутнiкаў (персаналii на лiтары А - К).
  
  Том II:
  Бiяграфii i пералiк асноўных твораў рэпрэсаваных лiтаратараў, навукоўцаў, работнiкаў асветы, грамадскiх i культурных дзеячаў Беларусi, а таксама лiтаратура цi iншыя крынiцы iнфармацыi пра лёс пакутнiкаў (персаналii на лiтары Л - Я).
  
  Том III:
  Бiяграфii рэпрэсаваных беларускiх лiтаратараў, навукоўцаў, работнiкаў асветы, грамадскiх i культурных дзеячаў Беларусi, звесткi i факты пра якiх на час выхаду першых двух тамоў не былi ўдакладнены i сiстэматызаваны, або наогул адшуканы ў самы апошнi момант, а таксама папраўкi i ўдакладненнi да персаналiяў I i II тамоў.
  
  
  
  Карэктары:
  Алег Гардзiенка (беларуская i руская мовы),
  Уладзiмiр Свяжынскi (лiтоўская мова),
  Васiль Сёмуха (польская мова),
  Аксана Спрынчан (беларуская i руская мовы)
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"