Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

З-И

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

  ЗАБЕЛА Мiкалай Мiхеевiч [3.10.1862, Чэрыкаўскi пав. Магiлёўскай губ. - 1885, Усх. Сiбiр], народнiк, фалькларыст. У час вучобы ў Магiлёўѓскай гiмназii ўдзельнiчаў у гуртках 'самаразвiцця'; у 1877 далучыўся да гуртка Л.Залкiнда. Быў членам 'Народнай волi'. Вывучаў i збiраў фальклор. Вёў агiтацыю сярод сялян на бел. мове. Вучыўся ў Кiеўскiм ун-це; стварыў там 'Камуну магiлёўцаў'. У 1882 член нарадавольскага гуртка У.Бычкова. Арыштаваны ў крас. 1883. У 1884 высланы ва Усх. Сiбiр. У час ссылкi патануў у рацэ Селенга.
  Лiт.: ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ЗАБЕЛА Тодар Iванавiч [крыптанiм: З.Т.; сак. 1896, в. Чабусы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Любанскi р-н Мiнскай вобл. - пасля 27.7.1935, Елабуга, Татарская АССР], гiсторык. У 1920 настаўнiчаў на вёсцы; з 1921 у Мiнску. У 1925 скончыў БДУ. У 1925-28 вучыўся ў аспiрантуры БДУ пад кiраўнiцтвам У.Пiчэты. З 1928 навуковы супрацоўнiк Iнбелкульта, потым БелАН. З 1929 архiвiст у Магiлёўскiм дзяржаўным архiве. Даследаваў гiсторыю сялянства i сельскай гаспадаркi, гарадоў Беларусi 16-18 ст. Арыштаваны ДПУ БССР 24.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Паводле пастановы калегii АДПУ ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Елабугу, дзе i памёр. Рэабiлiтаваны 15.11.1957.
  Тв.: Землеўласнiк i земляроб па Статуту Лiтоўскаму 1588 г. Мн., 1928; Панская гаспадарка на Беларусi i быт падданага сялянства ў другой палове XVIII сталецця. Мн., 1928; Места Берасцейскае ў XVI ст.: (сацыяльна-эканамiчны нарыс). Мн., 1930.
  Лiт.: Iофе Э. Даследчык эпохi феадалiзма // ПГКБ. 1987, ? 2; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 3.
  
  ЗАЙЦАЎ Вячаслаў Кандратавiч [18.9.1917, в. Ахлябiнiна Уфiмскага р-на, Башкортастан - 19.4.1992, Уладзiмiр, Расiя] - лiтаратуразнавец, перакладчык, касмолаг. Скончыў Уфiмскi механiчны тэхнiкум (1935), Ленiнградскi ун-т (1951). Уступiў у КПСС. З 1951 выкладчык, дацэнт кафедры славянскай фiлалогii Ленiнградскага ун-та. Кандыдат фiлалагiчных навук (1954). З 1964 жыў у Мiнску, працаваў навуковым супрацоўнiкам Iнстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы АН БССР. Аўтар прац па праблемах харвацкай i сербскай лiтаратуры. Вывучаў бел. культуру эпохi Адраѓджэння. Даследаваў касмiчныя рэмiнiсцэнцыi ў помнiках старажытных лiтаратур, займаўся тэмай 'Космас i Бiблiя'. У маскоўскай газ. 'Известия' быў абвешчаны 'саюзнiкам заходнiх багасловаў'. Значны рэзананс сярод акадэмiчнага грамадства меў яго ўдзел у фiльме заходненямецкага рэжысёра Э. фон Дэнiкена 'Успамiны пра будучыню'. Абарона доктарскай дысертацыi навукоўца не адбылася. У 1974, падчас кампанii пераѓследу ў АН БССР апаѓзiцыйна настроеных супрацоўнiкаў, публiчна выйшаў з КПСС. За два гады да пенсii быў звольнены з iнстытута. Распачаў лектарскую дзейнасць у гарадах СССР. За публiчныя эсхаталагiчныя выступы арыштаваны КДБ 23.11.1978. У сак. 1979 Iнстытут судовай псiхiятрыi (Масква) вынес дыягназ - шызафрэнiя. Вярхоўны суд БССР 15.6.1979 накiраваў яго на прымусовае лячэнне ў Казанскi спецыяльны псiхiятрычны шпiталь. Пасля неаднаразовых зваротаў казанскiх псiхiятраў Вярхоўны суд БССР 18.1.1982 спынiў прымусовае лячэнне i З. быў вызвалены. Крымiнальная справа ў адносiнах да яго была спынена 14.9.1992.
  Тв.: Между Львом и Драконом: Дубровницкое Возрождение и эпическая поэма И.Гундулича 'Осман'. Мн., 1969; Боги приходят из космоса // Байкал. 1967, ? 5-6; 1968, ? 1; Франциск Скорина и гуманистическая мысль в Белоруссии XV- XVI вв.: Автореф. дисс. д-ра филог.н. Мн., 1970.
  Лiт.: Букчин Семен. И увидел я отверстое небо... Судьба ученого Вячеслава Зайцева // Букчин С. Хроника суверенного болота. Мн., 1996; БП, т. 6; Скалабан В. Зайцаў Вячаслаў // Дэмакратычная апазыцыя; БЭ, т 6.
  
  ЗАЛЕСКI Бранiслаў Францавiч [псеўданiм: Lićwin; 9(21).6.1820, мяст. Вызна Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер г. п. Чырвоная Слабада Салiгорскага р-на Мiнскай вобл. - 2.1.1880, Мантан, Францыя], мастак, лiтаратар. У 1840-я г. вучыўся ў Дэрпцкiм (Тартускiм) ун-це; браў удзел у нелегальных студэнцкiх гуртках. Арыштаваны ў 1846; у 1847 саѓсланы ў салдаты ў Арэнбург; потым у Хiву, Туркестан. Лёс звёў яго з Т.Шаўчэнкам (перапiсвалiся ў 1853- 59). Разам з iм З. ўдзельнiчаў як мастак у экспедыцыях па Аральскiм краi i ў горы Каратау. У 1856 вярнуўся на Радзiму; жыў у Слуцкiм пав., пад Баранавiчамi, Мiнскам, Гродна. У пачатку 1860 эмiграваў; жыў у Дрэздэне, Рыме, Парыжы. Дапамагаў паўстанцам 1863-64 у закупцы зброi. Стварыў шэраг малюнкаў пра паўстанне. Выпусцiў iлюстраваныя выданнi 'Жыццё кiргiзскiх стэпаў' (1865), 'Польскiя выѓгнаннiкi ў Арэнбургу' (1866). З 1866 быў сакратаром польскага Гiсторыка-лiтаратурнага таварыства i рэдактарам яго 'Штогодѓнiкаў'. З 1873 член-карэспандэнт Акадэмii ўмеласцi ў Кракаве. Аўтар прац 'Адмена прыгоннiцтва ў Лiтве' (1868), 'З жыцця лiтвiнкi' (пра мастачку А.Скiрмунт, 1876). Пiсаў успамiны.
  Тв.: (Из заметок Шевченко) // Т.Г.Шевченко в воспоминаниях современников. М., 1962.
  Лiт.: Александровiч С. Старонкi братняй дружбы. Мн., 1960. С. 173-181; Грыцкевiч В. Сябар Кабзара па ссылцы // Грыцкевiч В. Нашы славутыя землякi. Мн., 1984; PSB; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ЗАМОЦIН Iван Iванавiч [крыптанiмы: I.З.; И.З.; 20.10(1.11).1873, в. Крывулiна Бежацкага пав. Цвярской губ., цяпер Бежацкi р-н Цвярской вобл., Расiя - 25.5.1942 (?), Горкi, цяпер Нiжнi Ноўгарад, Расiя], лiтаратуразнавец, паэт. У 1893 скончыў Пскоўскую гiмназiю, у 1897 Пецярбургскi гiсторыка-фiлалагiчны iнстытут. Працаваў у гiмназiях Пецярбурга i Варшавы. З 1904 прыват-дацэнт Варшаўскага, потым Пецярбургскага ун-таў. У 1908 прафесар Варшаўскага, у 1917-22 Данскога ун-таў. Яркi прадстаўнiк культурна-гiстарычнай школы ў лiтаратуразнаўстве; яшчэ да рэвалюцыi яго працы былi вельмi папулярныя. З 1922 у Мiнску, прафесар БДУ, з 1931 МВПI. З 1925 адначасова працаваў у Iнбелкульце, потым БелАН. Падрыхтаваў 1-ае акадэмiчнае выданне твораў М.Багдановiча. Акадэмiк БелАН (1928), член-карэспандэнт АН СССР (1929), доктар фiлалагiчных навук (1934). У 1931-33 дырэктар Iнстытута лiтаратуры i мастацтва БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 4.4.1938; 5.8.1939 па пастанове калегii АДПУ СССР асуджаны да зняволення ў лагерах тэрмiнам на 8 гадоў. Знахоѓдзiўся ў Комi АССР. Памёр у турэмным шпiталi ў Горкiм. Рэабiлiтаваны 18.4.1956. На будынку Беларускага педагагiчнага ун-та ў Мiнску ўстаноўлена шыльда ў гонар З.
  Тв.: Творы: Лiтаратурна-крытычныя артыкулы. Мн., 1991.
  Лiт.: Гаварушка Я. З лiтаратурнай спадчыны I. I. Замоцiѓна // ЛiМ. 1987, 20 лют.; БП, т. 2.
  
  ЗАН Тамаш [Zan Tomasz; 21.12.1796, в. Мясата Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. - 19.7.1855, маёнтак Кахачын каля Оршы], паэт-рамантык, удзельнiк рэвалюцыйнага руху, даследчык прыроды. Вучыўся ў Мiнскай гiмназii, Маладзечанскiм павятовым вучылiшчы. У 1820 скончыў фiзiка-матэматычны ф-т Вiленскага ун-та (паралельна займаўся на лiтаратурным ф-це). Адзiн з арганiзатараў тайных вiленскiх студэнцкiх таварыстваў - фiламатаў, фiларэтаў, прамянiстых. Арыштаваны царскiмi ўладамi ў 1823; у 1824 сасланы ў Арэнбург. У ссылцы даследаваў прыроду Урала, стварыў мiнералагiчны музей у Арэнбургу. Вёў дзённiк. З 1837 у Пецярбургу, бiблiятэкар у Горным ун-це. З 1841 на Радзiме. Ажанiўшыся, пасялiўся ў маёнтку Кахачын. Яго польскамоўныя творы заснаваны на бел. фальклорным матэрыяле. Магчыма, пiсаў таксама па-беларуску.
  Тв.: Tryolety i wiersze miłosne. Warszawa, 1922; Z wygnania. Wilno, 1929. Бел. пер.: Фiламаты i фiларэты: Зборнiк. Мн., 1998.
  Лiт.: Dunajówna M. Dzieciństwo i lata szkolne Tomasza Zana. Wilno, 1932; Gawalewicz M. Poeta promienisty. Warszawa, 1911; Калинкович Н. 'Дело ? 26' // Нёман. 1990, ? 4; Цвiрка К. Дарогамi Т.Зана // Полымя. 1992, ? 5-6; PSB; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ЗАРЭЦКI Мiхась [сапр.: Касянкоў Мiхаiл Яўхiмавiч; 20.11.1901, в. Высокi Гарадзец Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Талачынскi р-н Вiцебскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], празаiк, драматург, перакладчык, крытык. Дзяцiнства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам - адсюль паходзiць i псеўданiм. Вучыўся ў Аршанскiм духоўным вучылiшчы i Магiлёўскай духоўнай семiнарыi (у 1917 пакiнуў семiнарыю пасля 2 гадоў вучобы). У 1919 настаўнiчаў на Магiлёўшчыне. У 1920-27 палiтработнiк Чырвонай Армii. Публiкавацца пачаў у 1922. З 1924 член лiтаб'яднання 'Маладняк', уваходзiў у Цэнтральнае Бюро арганiзацыi. У 1926-27 рэдагаваў час. 'Маладняк'. У 1927 стаў адным з iнiцыятараў утварэння новага лiтаб'яднання 'Полымя'. У жн. - кастр. 1927 у складзе дэлегацыi бел. лiтаратараў наведаў Латвiю, Чэхаславакiю, Германiю, Францыю. Адзiн з iнiцыятараў тэатральнай дыскусii ў лiст. 1928 [артыкулы 'Два экзамены (Да пытання аб тэатральнай крытыцы)', 'Чым пагражае нам Белдзяржкiно? (Да крытыкi тэматычнага плана)']. Выступленнi З. ў друку былi расцэнены як праявы нацыянал-дэмакратызму. Разам з А.Александровiчам i А.Дударом ён заявiў пра выхад з БДУ (публiкацыя ў 'Савецкай Беларусi' 4.12.1928). У 1929 выключаны з ВКП(б). Член СП Беларусi з 1934. Працаваў загадчыкам аддзела лiтаратуры i мастацтва БелАН. Арыштаваны 3.11.1936. Расстраляны. Многiя рукапiсы З. загiнулi, у прыватнасцi, гiстарычная драма 'Рагнеда' (1929), працяг рамана 'Крывiчы'. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: Зб. тв. Т. 1-4. Мн., 1989-1992.
  Лiт.: Мушынскi М. Нескароны талент: Праўдзiвая гiсторыя жыцця i творчасцi Мiхася Зарэцкага. Мн., 1991; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ЗАРЭЧНЫ Людвiг [сапр.: Галубовiч; 17.5.1915 - 15.9.1964, Зах. Германiя], бел. вайсковы дзеяч, выдавец, святар. У 1920-30-х гг. быў сакратаром Вярхоўнага Суда БССР, працаваў на iншых пасадах, удзельнiчаў у бел. антысавецкiм падполлi. У 1930-х г. рэпрэсаваны. На пачатку нямецка-савецкай вайны служыў у Чырвонай Армii, трапiў у палон. Падчас нямецкай акупацыi дзейнiчаў на Смаленшчыне, маёр Беларускае Краёвае Абароны. У 1950 арганiзаваў антыбальшавiцкую вайсковую арганiзацыю 'Беларускi вызвольны рух' (БВР), якая напачатку дзейнiчала канспiратыўна. Выдаваў газ. 'Незалежная Беларусь'. У 1954 увайшоў у канфлiкт з прэзiдэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады Р.Астроўскiм. Пасля гэтага арганiзацыя раскалолася. Спрабаваў арганiзаваць 'Трэцюю сiлу' на эмiграцыi, але беспаспяхова. Пазней адышоў ад актыўнай дзейнасцi, стаў святаром 'Беларускай (Лiтоўскай) Рэфармаванай Каталiцкай Субожнi'. Пiсаў вершы. Памёр пры нявысветленых абставiнах. Пахаваны ў Глядбаху (Зах. Германiя).
  Лiт.: С.I. Памёр палкоўнiк Зарэчны // Беларускi Голас (Таронта). 1964, ? 121, кастр.; Антысавецкiя рухi.
  
  ЗАХАРКА Васiль Iванавiч [1.4.1877, в. Дабрасельцы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскi р-н Гродзенскай вобл. - 14.3.1943, Прага], палiт. дзеяч, публiцыст. З 1895 настаўнiк царкоўнапрыходскай школы. У 1898-1902, 1904-17 на вайсковай службе. Член БСГ; член ЦК Беларускай партыi сацыялiстаў-федэралiстаў. На 1-м Усебеларускiм з'ездзе 1917 абраны членам Рады. Арыштаваны бальшавiкамi ў студз. 1918. З 21.2.1918 у складзе Народнага сакратарыята (урада) БНР, скарбнiк. Пасля займаў розныя мiнiстэрскiя пасады. У чэрв. 1920 старшыня Надзвычайнай беларускай дыпламатычнай мiсii ў Маскве. З лiст. 1923 жыў у Празе. Пасля 2-й Усебеларускай канферэнцыi ў Берлiне (10.10.1925) не прызнаў Мiнск адзiным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адражэння Беларусi. Застаўся ў эмiграцыi ў Празе, захаваўшы непарыўнасць традыцыi БНР. Нам. старшынi Рады БНР, з 8.3.1928 да 6.3.1943 Прэзiдэнт Рады. Па некаторых звестках, збiраў архiў БНР, далучыў да гэтай справы Л.Геѓнiюш. Праводзiў актыўную кампанiю зваротаў i петыцыяў у Лiгу Нацый i iншыя мiжнародныя органы ад iмя БНР. Аўтар прац 'Галоўныя моманты беларускага руху' (1926, часткова апублiкавана ў кнiзе: Byelorussian statehood: Reader and bibliography. New York, 1988), 'Беларусь - роль i значэнне на ўсходзе Еўропы' (не апублiкавана).
  Тв.: Дзве культуры i дзве экспансii // Iскры Скарыны. 1934, ? 4.
  Лiт.: Генiюш Л. Споведзь. Мн., 1993; Глагоўская Г. Васiль Захарка - другi Прэзiдэнт БНР // Спадчына. 1994, ? 1; ЭГБ, т. 3.
  
  ЗАЯЦ Леанард Iосiфавiч [сак. 1890, в. Даўгiѓнава Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. - 23.9.1935, Уфа, НКВД], палiт. дзеяч, публiцыст, мемуарыст. Скончыў Пецярбургскi ун-т. Працаваў у падатковых i крэдытных установах: у 1914-16 у Вiльнi, у 1916-17 у Мiнску. Член партыi бел. эсэраў. На 1-м Усебеларускiм з'ездзе 1917 абраны членам Рады. З лютага 1918 у складзе Народнага сакратарыята БНР. Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 загадчык канцылярыi i дзяржаўны сакратар у Народнай Радзе БНР. Аўтар публiцыстычных артыкулаў i ўспамiнаў пра дзеячаў бел. культуры. Удзельнiк 2-й Усебеларускай канферэнцыi 1925 у Берлiне, дзе прызнаў Мiнск адзiным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусi. З 1925 у БССР. Кансультант Народнага камiсарыята фiнансаў. Падпаў пад 'чыстку апарату', звольнены. Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Высланы на 5 гадоў ва Уфу. Паўторна арыштаваны НКВД 25.7.1935; памёр у зняволеннi. Рэабiлiтаваны 10.6.1988.
  Тв.: Максiм Багдановiч // Шлях паэта: Зборнiк успамiнаў i бiяграфiчных матэрыялаў пра Максiма Багдановiча. Мн., 1975.
  Лiт.: ЭГБ, т. 3.
  
  ЗВОНАК Алесь [сапр.: Пётр Барысавiч; iншыя псеўданiмы: Алесiн; П.Алесiн; Сашка Звонак; 1(14).2.1907, Мiнск - 2.2.1996, Мiнск], паэт, драматург, перакладчык, тэатразнавец. У 1925 скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Мiнску. Першыя вершы апублiкаваў у 1925. Працаваў у таварыстве 'Кнiга - вёсцы', адказным сакратаром полацкай акруговай газ. 'Чырвоная Полаччына'. Кiраваў Полацкай фiлiяй 'Маладняка'. Пасля ў Мiнску; рэдактар лiтаратурных перадач Беларускага радыё (1927-29), адказны сакратар i рэдактар аддзела паэзii час. 'Маладняк' (1929-31). Адначасова вучыўся на лiтаратурна-лiнгвiстычным аддзяленнi педагагiчнага ф-та БДУ, якое скончыў у 1931. У тым жа годзе стаў студэнтам 3 курса лiтаратурнага ф-та МДУ; потым перайшоў у аспiрантуру Тэатральнага камбiната. Накiраваны ў Ленiнградѓскую акадэмiю мастацтвазнаўства, дзе спецыялiзаваўся па гiсторыi тэатра 20 ст. Член СП Беларусi з 1935. У 1935-36 напiсаў дысертацыю па гiсторыi бел. тэатра, тэкст якой знаходзiўся ў Белдзяржвыдавецтве. У той час З. быў навуковым суѓпрацоўнiкам БелАН i загадчыкам аддзела мастацтва ў газ. 'Лiтаратура i мастацтва'. 14.11.1936 арыштаваны; асуджаны на 10 гадоў лагераў i накiраваны ў Магаданскую вобл. Рукапiсы некалькiх манаграфiй З. (у тым лiку пра тэатры У.Меерхольда i У.Галубка) загiнулi. Пасля вызвалення ў 1946 працаваў вольнанаёмным у залатаносных капальнях. Рэабiлiтаваны ў 1954. У канцы 1955 вярнуўся ў Мiнск, займаўся творчай працай. Выступаў у галiне крытыкi, драматургii тэатра i кiно. Пiсаў сцэнарыi навукова-папулярных фiльмаў. Пераѓкладаў на бел. мову творы рускiх, украiнскiх, лiтоўскiх, латышскiх аўтараў. На тэксты вершаў З. напiсаны песнi.
  Тв.: Выбр. тв. Т. 1-2. Мн., 1977; Сябрына: Выбр. тв. Мн., 1987.
  Лiт.: Броўка П. Пра Алеся Звонака // Броўка П. Зб. тв.: У 7 т. Т. 7. Мн., 1968; БП, т. 2.
  
  ЗГIРОЎСКI Антон Антонавiч [24.1(6.2).1906, Мiнск - 1937], акцёр. У 1921 паступiў у Трупу У.Галубка (пазней БДТ-3), напачатку быў дапаможным рабочым. У час вандраванняў тэатра ўдзельнiчаў у канцэртах, спяваў у хоры. З 1926 акцёр. Найбольш значныя ролi: памешчык ('Пiнская мадонна' У.Галубка), Вася Балабан ('Гiсторыя пяцi хвастоў' Л.Левiна), Лундышаў 'Гадзiншчык i курыца' I.Качаргi), Кадлуб-Дабравольскi ('Сяржант Дроб' Э.Самуйлёнка), Юсаў ('Даходнае месца' А.Астроўскага). У 1935 стаў заѓслужаным артыстам Беларусi. Арыштаваны i расстраляны ў 1937. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Лiт.: Звонак А. Антон Згiроўскi // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967; ЭЛiМБел, т. 2; БЭ, т 7.
  
  ЗДАНОВIЧ Аляксандр [26.2.1805, в. Белькавiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - 29.5.1868, Вiльня], гiсторык, педагог, мемуарыст. Бацька I.Здановiча. У 1825 скончыў Iгуменскую павятовую базыльянскую школу. Два гады працаваў прыватным настаўнiкам. Паступiў у Вiленскi ун-т, якi скончыў у 1831 са званнем кандыдата фiласофii. Выкладаў лацiнскую мову i гiсторыю ў Вiленскiм шляхецкiм iнстытуце, потым узначальваў там кафедру агульнай гiсторыi да закрыцця iнстытута ў 1863. Чытаў прыватныя лекцыi, а таксама выкладаў расiйскую гiсторыю ў Вiленскай духоўнай семiнарыi. Маючы багаты вопыт выкладання розных прадметаў, падрыхтаваў падручнiкi i навучальныя дапаможнiкi: 'Храналагiчна-гiстарычны нарыс сучасных дзяржаў ад V стагоддзя да нашых дзён' (Вiльня, 1844), 'Нарыс усеагульнай гiсторыi для дзяцей' (Вiльня, 1861), 'Нарыс польскай гiсторыi для дзяцей' (Вiльня, 1857); пераклаў з рускай на польскую мову падручнiкi 'Гiсторыя сярэднiх вякоў' (Вiльня, 1845), 'Гiсторыя Новага часу' (Вiльня, 1846). Таксама падрыхтаваў i выдаў падручнiкi па французскай мове. У 1849-59 вёў 'Дзённiк' (часткова апублiкаваны: Rocznik Towarzystwa Przyjaciół Nauk w Wilnie, 1918). Быў членам Вiленскай Археалагiчнай камiсii; уваходзiў у склад рэдакцыi газ. 'Kurier Wileński'. У 1863 у сувязi з удзелам у паўстаннi сына затрымлiваўся i падвяргаўся допытам. 3-е выданне кнiгi З. 'Нарыс польскай гiсторыi для дзяцей', якая мела вялiкi ўплыў на грамадскую думку, было канфiскавана i знiшчана.
  Тв.: Rys dziejów literatury polskiej (uzup. i opr. L. Sowiński). T. 1-5. 1874-1878.
  Лiт.: Kościałkowski S. Aleksander Zdanowicz (1805-1868): Zarys biograficzny. Wilno, 1918; Nowy Korbut, t. 9; SHP; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ЗДАНОВIЧ Iгнат Аляксандравiч [1(13).1. 1841, Вiльня - 21.12.1863(2.1.1864), Вiльня], адзiн з кiраўнiкоў паўстання 1863-64, публiцыст. Сын А.Здановiча. Скончыў Вiленскую гiмназiю; у 1858-62 вучыўся ў Пецярбургскiм ун-це, якi скончыў са званнем кандыдата матэматыкi. Пасля накiраваўся вучыцца ў Берлiнскi ун-т. Збiраў успамiны i звесткi пра фiламатаў i фiларэтаў, у 1860 у Парыжы выдаў брашуру 'Успамiн пра фiламатаў i фiларэтаў'. У лют. 1863 вярнуўся ў Вiльню, далучыўся да паўстанцкай арганiзацыi; быў яе касiѓрам. Са жн. 1863 паўстанцкi начальнiк Вiльнi. Арыштаваны царскiмi ўладамi 26.9.1863. Публiчна павешаны на гандлёвай плошчы Лукiшкi ў Вiльнi.
  Тв.: Kilka szczegółów o Filomatach i Filaretach // Promieniści - Filomaci - Filareci. Warszawa etc., 1928.
  Лiт.: Ehrenkreutzówna E. Ignacy Zdanowicz - kasjer i naczelnik powstańczy Wilna // Ateneum Wileńskie. 1933, t. 8; Кiсялёў Г. Героi i музы: Гiстарычныя нарысы. Мн., 1982; Nowy Korbut, t. 9; ЭГБ, т. 3.
  
  ЗЕЛЯЗЕЙ Вiктар Адамавiч [27.5(8.6).1881, Мiнск - пасля 1951, пасёлак Ратамка пад Мiнскам ?], грамадскi i палiт. дзеяч, публiцыст. Працаваў бiблiятэкарам Мiнскай публiчнай бiблiятэкi iмя А.Пушкiна. З 1903 член i адзiн з кiраўнiкоў Беларускай сацыялiстычнай грамады ў Мiнску. У студз. 1906 на яго кватэры адбыўся 2-i з'езд БСГ. Арыштаваны ў пачатку 1908 разам з малодшым братам Сiгiзмундам. Падчас вобыску на яго кватэры знойдзены нелегальная лiтаратура, пячатка БСГ, фальшывы пашпарт. У кастр. 1909 асуджаны Вiленѓскай судовай палатай на ссылку; у студз. 1910 накiраваны ў Кiрэенскi пав. Iркуцкай губ. З ссылкi дасылаў матэрыялы ў 'Нашу нiву'. У 1920-я г. працаваў у Iнбелкульце. Падрыхтаваў даклад 'Утварэнне i праца БСГ', з якiм выступiў на пасяджэннi секцыi рэвалюцыйнага руху. У 1951 жыў у пасёлку Ратамка пад Мiнскам.
  Лiт.: Политическая каторга и ссылка. М., 1934; Коўтун В. 'Шчыру ахвярнасць клаў я для краю...' // Полымя. 1991, ? 7; ЭГБ, т. 3.
  
  ЗМАГАР Алесь [сапр.: Яцэвiч Аляксандр Хведаравiч; iншы псеўданiм: Алесь Валошка; 1.10.1903, в. Цароўка Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Кiрава Слуцкага р-на Мiнскай вобл. - 1995, Фларыда, ЗША], паэт, празаiк, драматург, перакладчык. Брат (па мацi) пiсьменнiка Янкi Золака (А.Данiловiча). Пасля сканчэння народнай школы ў 1914 прадоўжыў вучобу ў Слуцкай класiчнай гiмназii. Друкаваў вершы ў гiмназiчным час. 'Прамень'. У лiст. 1920 разам з бацькам удзельнiчаў у Слуцкiм паўстаннi, за што бацька быў расстраляны бальшавiкамi, а сам З. асуджаны на 2 гады зняволення. Уцёк з месца зняволення. Прыѓехаў у Мiнск. Дзякуючы дапамозе пiсьменнiка Р.Мурашкi З. ўдалося пазбегнуць пераследу ўладаў. У 1925-30 вучыўся на лiтаратурна-лiнгвiстычным аддзяленнi МВПI. Пасля сканчэння вучобы настаўнiчаў на ст. Радашковiчы. У часы нямецкай акупацыi працаваў журналiстам у рэд. 'Беларускай газэты'. Потым настаўнiчаў, быў iнспектарам бел. школ у Радашковiцкiм, Лiдскiм, Шчучынскiм паветах. Як паэт i публiцыст актыўна выступаў на старонках друку. Удзельнiк 2-га Усебеларускага кангрэса (27.6.1944, Мiнск). У 1944 выехаў з Беларусi. Жыў у Аўстрыi, дзе браў удзел у арганiзацыi бел. школ. З 1949 у Францыi. Узначальваў эмiгранцкую арганiзацыю 'Беларускi вызвольны рух'; удзельнiчаў у выданнi час. 'Баявая ўскалось' i 'За волю'. У 1956 эмiграваў у ЗША. Жыў у Клiўленѓдзе, дзе выдаваў газ. 'Незалежная Беларусь'. Быў старшынёй Галоўнай управы Беларускага выѓзвольнага руху. Апошнiя гады правёў у Фларыдзе.
  Тв.: Рэпка: Казачны абразок. Лiнц, 1946; Случчакi: Апавяданне. Зальцбург, 1947; Да згоды: Вершы. Клiўленд, 1962; Вызвольныя шляхi: Артыкулы. Клiўленд, 1965; Лесавiка: Апавяданнi. Клевэланд, 1973; Случчына ў вагнi: Раман. Фларыда, 1986.
  Лiт.: Алесь Змагар // Баявая ўскалось. 1970, ? 8; БП, т. 6; БЭ, т. 7.
  
  ЗМАЧЫНСКI Антон Фадзеевiч [6.11.1902, в. Печышча Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мiнскай вобл. - 5.6.1936, Мiнск, НКВД], мовазнавец. Пасля сканчэння аспiрантуры працаваў ў Iнстытуце мовазнаўства БелАН. Арыштаваны 31.5.1936. Знаходзячыся ў зняволеннi, скончыў жыццё самагубствам.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ЗМУДЗIНСКI Генадзь Яўгенавiч [17(29).1.1897, Нiжняудзiнск Iркуцкай губ., Расiя - 22.9.1938, Мiнск, НКВД], графiк. Вучыўся ў Петраградскай Акадэмii мастацтваў (1914-15). Потым быў мабiлiзаваны ў армiю; удзельнiк 1-й сусветнай вайны. З 1918 у Чырвонай Армii: камандзiр палка, начальнiк разведаддзела брыгады. З 1921 у Мiнску. У 1921 выканаў некалькi плакатаў для Белдзяржвыдавецтва i Галоўпалiтасветы. Аўтар эскiза ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР i граматы да яго (1924), фiрменнай маркi Белдзяржвыдавецтва (1924). Адзiн з заснавальнiкаў школы бел. кнiжнай графiкi. Iлюстраваў школьныя падручнiкi, аформiў шмат кнiг для дзяцей (М.Гарэцкi 'Досвiткi', 1926; А.Нявераў 'Як у нас была вайна', 1927; казку 'Воўк i лес', 1928, i iнш.). Супрацоўнiчаў з газ. 'Звязда' (1927-28), на старонках якой друкавалiся яго плакаты i палiт. карыкатуры. Удзельнiчаў у Першай усебеларускай мастацкай выставе (1925), у Мiжнароднай выставе кнiгi ў Лейпцыгу (1927). Найбольш вядомыя творы станковай графiкi: 'Пагром', 'Мiнская конка', 'Згода нявесты', 'Бежанцы' (1916), 'Араты' (1925). Рэпрэсаваны ў 1938.
  Лiт: Шматаў В.Ф. Беларуская графiка 1917-1941 гг. Мн., 1975; Церашчатава В.В. Беларуская кнiжная графiка 1917-1941. Мн., 1971; ЭЛiМБел, т. 2; БЭ, т. 7.
  
  ЗНАЁМЫ Сяргей [сапр.: Клопаў Сяргей Змiтравiч; крыптанiмы: С.З.; С.Зн.; 14(27).6.1909, в. Звонь Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Ушацкi р-н Вiцебскай вобл. - 20.1.1944 ?], журналiст, празаiк, паэт. Працаваў рабочым на запалкавай фабрыцы ў Нова-Барысаве, рабкарам i рэдактарам газ. 'Чырвоны Бярэзiнец'. Паступiў на рабфак. Стаў членам КПСС (1928). З 1930 вучыўся ў БДУ. У 1929 дэбютаваў у друку вершамi (газ. 'Рабочий'), але як пiсьменнiк больш сцвердзiў сябе ў жанры публiцыстыкi i прозы (аўтар некалькiх кнiг нарысаў). У 1933 скончыў МВПI; працягваў вучобу ў аспiрантуры (па некаторых звестках - без адрыву ад настаўнiцкай працы). У сярэдзiне 1930-х г. аказаўся аб'ектам цкавання. Пасля разгромнай рэцэнзii М.Лынькова была знята з друку новая кнiга З. 'Кантакт'. У 1935 выключаны з партыi. У 1936 працаваў на радыё. Арыштаваны 26.11.1936; асуджаны на 8 гадоў лагераў. Накiраваны на Калыму, адкуль па некаторых звестках у час 2-й сусветнай вайны ўцёк. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: Вiдагоршчы: Падарожныя нататкi ўдзельнiка Чырвонаармейскага аграпаходу. Мн., 1930; Дом ? 31: Вытворча-бытавыя нарысы. Мн., 1930; За дамбаю: Кнiга нарысаў. Мн., 1931; Лес гарыць: Кнiга нарысаў. Мн., 1932; Ганчары: Аповесць. Мн., 1933; Бiяграфiя майго героя: Аповесць. Мн., 1935.
  Лiт.: Маракоў Л. 'Жыццё турмы адведаў кожны...' // ЛiМ. 1999. 9 лiп.; БЭ, т. 7.
  
  ЗНАМЯРОЎСКI Уладзiслаў, рэдактар, выдавец. У 1920-1930-х г. меў у Вiльнi прыватнае выдавецтва. Выдаваў арыгiнальную i перакладную лiтаратуру, падручнiкi, слоўнiкi - усяго каля 20 назваў. Сярод iх 'Беларускi каляндар на 1920 г.', 'Сцэнiчныя творы' Л.Родзевiча, 'Дзед Завала' Ядвiгiна Ш. (2-е выд.), 'Расiйска-беларускi слоўнiк' М. i Г.Гарэцкiх (2-е выд.), 'Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi' У.Iгнатоўскага (4-е выд.), творы Г.Леўчыка. За выпуск у 1928 'Беларускага дэкламатара' З. быў прыцягнуты польскiмi ўладамi да судовай адказнасцi.
  Лiт.: Леўчык Г. Доля i хлеб. Мн., 1980; БЭ, т. 7.
  
  ЗЮЗЬКОЎ Андрэй Iгнатавiч [13(26).9.1904, Шклоў Магiлёўскага пав., цяпер Магiлёўская вобл. - 28.6.1938, Мiнск, НКВД], гiсторык, рэдактар. У 1927 скончыў Камунiстычны ун-т Беларусi. Працаваў у партыйных арганiзацыях у Барысаве i Жыткавiчах. З 1930 у Iнстытуце гiсторыi партыi пры ЦК КП(б)Б: навуковы супрацоўнiк, загадчык аддзела, нам. дырэктара. Адначасова загадчык кафедры гiсторыi партыi ў Беларускiм iнстытуце масавага завочнага навучання. У 1932-37 член сакратарыята рэдкалегii гiсторыi Грамадзянскай вайны на Беларусi. Быў навуковым i палiт. рэдактарам зборнiка дакументаў 'КП(б)Б у рэзалюцыях' (Ч. 1, 1934). Аўтар прац па гiсторыi КП(б)Б, рэвалюцыйнага руху пачатку ХХ ст., Кастрычнiцкай рэвалюцыi i грамадзянскай вайны ў Беларусi. Усе гэтыя працы напiсаны з захаваннем марксiсцка-ленiнскай метадалогii i прынцыпу партыйнасцi. У манаграфii 'Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыi' (1931) змясцiў дакументы з архiва БНР. 26.11.1937 арыштаваны НКВД БССР. 28.6.1938 Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 10.11.1959.
  Тв.: Бальшавiкi - арганiзатары Кастрычнiка ў Беларусi. Мн., 1934; Беларускiя нацдэмы - ворагi народа // Бальшавiк Беларусi. 1937, ? 5.
  Лiт.: Михнюк В. Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919-1941 гг.). Мн., 1985; ЭГБ, т. 3.
  
  ЗЯМКЕВIЧ Рамуальд Аляксандравiч [псеўданiмы i крыптанiмы: Раман Сунiца; Юры Алелькавiч; Саўка Барывой; Шэршань; Р. Зем.; Ром. Зем.; Р-н Сун.; Р. С-ца; 7.2.1881, Варшава - 1943 цi 1944, Асвенцiм ?], бiблiёграф, публiцыст, гiсторык бел. лiтаратуры, перакладчык, калекцыянер кнiг i рукапiсаў. Бацькi паходзiлi са Случчыны. Вучыўся ў Кiеве, атрымаў прафесiю iнжынера-механiка. У 1908 рабiў фальклорна-этнаграфiчныя запiсы на Барысаўшчыне. З 1909 друкаваўся ў 'Нашай нiве' i iншых бел. выданнях. Падрыхтаваў i выдаў першы спецыялiзаваны бiблiяграфiчны даведнiк на бел. мове - 'Беларуская бiблiяграфiя' (1910). У 1913-14 шукаў гiсторыка-лiтаратурныя матэрыялы на Магiлёўшчыне. У 1915-17 жыў у Мiнску, служыў ваенным iнжынерам. Саѓбраў унiкальную бiблiятэку па гiсторыi, мовазнаўстве, лiтаратуры, фальклору, вялiкую калекцыю старабел. рукапiсаў. У сваiх працах прывёў новыя звесткi i апублiкаваў невядомыя рукапiсы бел. пiсьменнiкаў ХIХ - пачатку ХХ ст. Перакладаў з украiнскай i французскай моў. Вядомы польскiя вершы З. Большую частку жыцця правёў у Варшаве, але выязджаў для работы ў архiвах i бiблiятэках у Вiльню, Пецярбург, Львоў, Раперсвiль (Швейцарыя). Арыштаваны гестапа ў акупаванай Варшаве. Магчыма, падтрымлiваў сувязi з польскiм рухам Супрацiўлення. Пад псеўданiмам Шэршань друкаваўся ў газ. 'Новая дарога'. Загiнуў у канцлагеры. Большасць яго багатых збораў, а таксама частка ўласных рукапiсаў (у прыватнасцi, рукапiс кнiгi 'Кароткi нарыс гiсторыi беларускай музыкi') загiнулi.
  Тв.: Адам Ганоры Кiркор: (Бiяграфiчна-бiблiяграфiчны нарыс у 25-летнюю гадаўшчыну смерцi). Вiльня, 1911 /Кiрылiца i лацiнка/; Ян Баршчэўскi - першы беларускi пiсьменнiк ХIХ сталецця: (Успамiны ў 60-ю гадаўшчыну смерцi). Вiльня, 1911 /Кiрылiца i лацiнка/; Цукраварнi на Беларусi. [Мiнск], 1918; Аб беларускай народнай эстэтыцы: Спроба характарыстыкi. Вiльня, [Б. г.].
  Лiт.: Гарэцкi М. Зямкевiч Р. // Гарэцкi М. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. Мн., 1992; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ЗЯНКЕВIЧ Антон Iгнатавiч [1888, Дзiсна Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - 1949, Глыбокае], рыма-каталiцкi святар, грамадскi i культурны дзеяч. Паходзiў з шляхецкай сям'i. Вучыўся ў Сестранцэвiцкiм павятовым вучылiшчы ў Пецярбургу. У 1905 паспяхова здаў уступныя экзамены ў Вiленскую духоўную каталiцкую семiнарыю. Аднак з-за адсутнасцi вольных месцаў прыняты ў лiк семiнарыстаў толькi ўвосень 1907. Падчас вучобы ў Вiльнi далучыўся да бел. нацыянальна-культурнага руху. Пасвечаны ў святары 10.6.1911. Потым вывучаў фiласофiю ў Iнсбруку (Аўстрыя). Доктар тэалогii. З 1917 служыў у Дзiсенскiм дэканаце. У жн. 1918 удзельнiчаў у з'ездзе каталiцкiх святароў Вiленшчыны, якi прыняў пастанову пра шырокае ўжыванне бел. мовы ў набажэнствах у касцёле. На пачатку 1920-х служыў у касцёле св. Стафана ў Вiльнi. З 1924 дэкан i пробашч у парафii Глыбокае. Адзiн з 15 бел. святароў, якiя 19.5.1925 на агульнапольскай канферэнцыi бiскупаў выступiлi ад iмя бел. духавенства з мемарыялам у справе беларусiзацыi нацыянальнага рэлiгiйнага жыцця. У 1928 прызначаны прэфектам рэлiгii ў Глыбоцкай гiмназii iмя Т.Чацкага. У 1931 абраны кансультантам у святарскую сiнадальную раду пры Вiленскай мiтрапалiтальнай курыi. Праследваўся польскiмi ўладамi. У гады 2-й сусветнай вайны па-ранейшаму ўзначальваў Глыбоцкi дэканат.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u swiatyniach. Wilnia, 1929; Stankievič A. Biełaruski chryścijanski ruch. Vilnia, 1939.
  
  ЗЯНКОВIЧ Фелiкс Паўлавiч [2.11.1842, маёнтак Мокры (Макраны) Пружанскага пав. Гродзенѓскай губ., цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. - 7.4.1910, Варшава], удзельнiк паўстання 1863-64, мемуарыст. Падчас вучобы ў Пецярбургскiм ун-це ўдзельнiчаў у студэнцкiм руху. Са жн. 1862 за мяжой, дзе зблiзiўся з польскай рэвалюцыйнай i расiйѓскай дэмакратычнай эмiграцыяй. Удзельнiчаў у марской экспедыцыi паўстанцаў з Англii ў Лiтву. З лiп. 1863 у Вiльнi; сакратар Выканаўчага аддзела Лiтвы. Арыштаваны 7.8.1863. Прыгавораны да расстрэлу, замененага 12 гадамi катаргi. Адпраўлены ў сiбiрскiя руднiкi. У Сiбiры праводзiў прыродазнаўчыя даследаваннi (найперш, бiялагiчныя); удзельнiчаў у падрыхтоўцы паўстання ссыльных. З 1880-х г. на Раѓдзiме; потым выехаў у Варшаву. Напiсаў успамiны пра паўстанне 1863 i марскую экспедыцыю паўстанцаў.
  Лiт.: Oppman A. Jeden z ostatnich // Tygodnik Ilustrowany. 1910, ? 16; Кiсялёў Г. Па слядах аднаго пiсьма М.П.Агарова i А.I.Герцэна // Кiсялёў Г. З думай пра Беларусь. Мн., 1966; Клейн Б. Найдено в архиве. Мн., 1968. С. 38-42; ЭГБ, т. 3.
  
  ЗЯНОВIЧ Сямён [ХVIII ст., Полаччына - 1-я палова ХIХ ст., Сiбiр], паэт. Шляхцiц Полацкага пав. Пiсаў на польскай мове. Прыхiльнiк утапiчнага сацыялiзму. У вершы 'Сапраўдная навука асноў права чалавека ў прыватнасцi i права народаў увогуле' абгрунтоўваў 'натуральную роўнасць' усiх люѓдзей. Вершы З. трапiлi да ўладаў. У канцы ХVIII ст. арыштаваны, абвiнавачаны ў тым, што свае творы 'пра вольнасць i тыранства цара' 'пакiнуў многiм у Беларусi', вёз iх у Санкт-Пецярбург i ў Маскву. За вальнадумства сасланы на вечнае пасяленне ў Сiбiр.
  Лiт.: Мальдзiс, На скрыжаваннi... С. 265-267.
  
  IВАНIШЧАНКА Мiкалай Агеевiч [13.10.1903, в. Лiпавы Ручай Касцюковiцкага р-на Магiлёўскай вобл. - 19.10.1938, Мiнск, НКВД], хiмiк. У 1931-33 вучыўся ў аспiрантуры, у 1936-38 старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута хiмii БелѓАН. Кандыдат хiмiчных навук. Сакратар партбюро БелАН. У 1938 выключаны з КП(б)Б. Арыштаваны 11.7.1938. 11.10.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 22.5.1956.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  IВАНОЎ Мiхаiл Аляксеевiч [12.11.1904, Санкт-Пецярбург - 1955, Сiбiр], кампазiтар. У 1931 скончыў Мiнскi музычны тэхнiкум. У 1931-38 загадчык музычнай часткi Беларускага тэатра рабочай моладзi, адказны сакратар аргкамiтэта Саюза кампазiтараў БССР. Працаваў пераважна ў жанры песнi, раманса (пiсаў на вершы Я.Купалы i М.Багдановiча). Аўтар аперэты 'Зарэчны барок' на лiбрэта А.Жаўрука i А.Ушакова (з С.Палонскiм, пастаўлена ў 1940 Тэатрам музычнай камедыi БССР), дзiцячай оперы 'Мухамор' на лiбрэта В.Таўлая паводле аднайменнай казкi М.Танка (1943), музыкi да спектакляў 'Новы горад' I.Гурскага (1932) у Беларускiм тэатры рабочай моладзi i 'Шлях далёкi' М.Шастакова (1934) у Тэатры юнага гледача БССР. Падчас нямецкай акупацыi заѓставаўся ў Мiнску, у 1941-42 артыст аркестра Мiнскага гарадскога тэатра. Арыштаваны савецкiмi ўладамi ў 1944. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны ў 1988.
  Лiт.: БЭ, т. 7.
  
  IВАНОЎСКI Вацлаў Леанардавiч [псеўданiм: Вацюк Тройца; 25.5(7.6).1880, фальварак Лябёдка Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Шчучынскi р-н Гродзенскай вобл. - 7.12.1943, Мiнск], грамадскi i палiт. дзеяч, выдавец, публiцыст. У 1902 стаў адным з заснавальнiкаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады, потым Беларускай сацыялiстычнай грамады. У 1904 скончыў Пецярбургскi тэхналагiчны iнстытут. Доктар тэхналагiчных навук (1909). Да 1913 на выкладчыцкай рабоце ў Пецярбургу. У 1906-14 стварыў i кiраваў першым бел. выдавецтвам 'Загляне сонца i ў наша ваконца'. Супрацоўнiчаў з газ. 'Наша доля' i 'Наша нiва'. Дзеля таго, каб адрознiць бел. лацiнку ад польскай, iнiцыяваў увядзенне лiтар 'č', 'š', 'ž'. У 1913-15 у Вiльнi; працаваў у Сельскагаспадарчым таварыстве, кiраваў Беларускiм выдавецкiм таварыствам. У 1915 старшыня Беларускага таварыства дапамогi пацярпелым ад вайны. У канцы 1915 - пачатку 1917 жыў у Расii. Удзельнiк 1-га Усебеларускага з'езда 1917. У 1918 мiнiстр асветы ва ўрадзе БНР, якi ўзначальваў А.Луцкевiч. У маi 1919 арыштаваны савецкiмi ўладамi як закладнiк i вывезены ў Смаленск. Пасля вызвалення адмовiўся ехаць у Польшчу, вярнуўся ў Мiнск, дзе працаваў загадчыкам лiтаратурна-выдавецкага аддзела Мiнскага губернскага камiсарыята асветы Лiтоўска-Беларускай ССР. Выдавец час. 'Рунь'. З сак. 1920 рэктар МВПI. З кастр. 1920 дырэктар дэпартамента гандлю ва ўрадзе Сярэдняй Лiтвы. Пасля падпiсання Рыжскай дамовы 1921 адышоў ад палiт. дзейнасцi. У 1922-39 прафесар Варшаўскага полiтэхнiчнага iнстытута. З восенi 1939 выкладчык Вiленскага ун-та. 17.11.1941 прыѓзначаны нямецкай адмiнiстрацыяй бургамiстрам Мiнска. Старшыня Беларускай рады даверу. Падѓтрымлiваў сувязi з Армiяй Краёвай. Забiты членамi спецгрупы НКДБ СССР. Пахаваны на Кальварыйскiх могiлках у Мiнску.
  Лiт.: Вацлаў Iваноўскi, 1880-1943. Мн., 1990; Turonek J. Wacław Iwanowski i odrodzenie Białorusi. Warszawa, 1992; Туронак Ю. Вацлаў Iваноўскi i адраджэнне Беларусi // Маладосць. 1994, ? 8-9; ЭГБ, т. 3.
  
  IГНАТОЎСКI Усевалад Макаравiч [19.4.1881, в. Такары Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкi р-н Брэсцкай вобл. - 4.2.1931, Мiнск], гiсторык, грамадскi i палiт. дзеяч. У 1911 скончыў Юр'еўскi (Тартускi) ун-т. У 1912-14 працаваў выѓкладчыкам у Вiльнi ў прыватнай жаночай гiмназii; у 1914-19 у Мiнскiм настаўнiцкiм iнстытуце. У 1915 стварыў культурна-асветнiцкую арганiзацыю 'Наш край', якая ў 1917 ператварылася ў леваэсэраўскую арганiзацыю 'Маладая Беларусь'. З чэрв. 1917 член ЦК БСГ, у 1918 член ЦК БПС-Р. У перыяд польскай акупацыi ў студз. 1920 на базе 'Маладой Беларусi' стварыў Беларускую камунiстычную арганiзацыю. 31.7.1920 удзельнiчаў у падпiсаннi 'Дэкларацыi аб абвяшчэннi незалежнасцi Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi Беларусь'. З 30.7.1920 член РКП(б). У 1920-я г. займаў шэраг адказных пасад у партыйных i дзяржаўных органах; актыўна ўдзельнiчаў у рэалiзацыi палiтыкi беларусiзацыi. У 1921-30 прафесар БДУ. У 1926-28 старшыня (з 1927 прэзiдэнт) Iнбелкульта; у снеж. 1928 - студз. 1931 прэзiдэнт БелАН, дырэктар Iнстытута гiсторыi. З 1928 акадэмiк БелАН. Працы I. склалi падмурак канцэпцыi гiсторыi Беларусi, у аснову якой пакладзена перыядызацыя паводле прынцыпу дзяржаўнасцi i грамадскага стану бел. зямель. Падчас кампанii супраць нацыянал-дэмакратызму 26.12.1930 зняты з пасады прэзiдэнта БелАН. 16.1.1931 ЦК КП(б)Б выключыла I. з партыi як 'лiдэра нацыянал-дэмакратычнай контррэвалюцыi'. Выклiкаўся на допыты ў ДПУ. Пасля аднаго з iх скончыў жыццё самагубствам. Паводле другой версii быў застрэлены суѓпрацоўнiкамi ДПУ ў сваiм доме. Рэпрэсii былi абрынуты i на сям'ю I. - жонку i двух сыноў.
  Тв.: Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi. Мн., 1919 (5 выд. 1991); Кароткi нарыс нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусi. Мн., 1921; Гiсторыя Беларусi ў ХIХ i ў пачатку ХХ сталецця. Мн., 1923 (3 выд. 1928); 1863 год на Беларусi. Мн., 1930.
  Лiт.: Друшчыц В. Агляд навукова-лiтаратурнай дзейнасцi У.М.Iгнатоўскага // Полымя. 1925, ? 2; Iгнаценка I., Кароль А. Усевалад Iгнатоўскi i яго час. Мн., 1991; У.М.Iгнатоўскi: Старонкi жыцця i навуковай дзейнасцi. Мн., 1991; Акадэмiк У.М.Iгнатоўскi: Матэрыялы навуковых чытанняў, прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння. Мн., 1993; ЭГБ, т. 3.
  
  IЛЬIНСКI Рыгор Андрэевiч [23.3.1876, Санкт-Пецярбург - 1937], мовазнавец. Нарадзiўся ў сям'i выкладчыка семiнарыi, якi да 1870 працаваў на Украiне. Скончыў Пецярбургскую гiмназiю i гiсторыка-фiлалагiчны ф-т Пецярбургскага ун-та. У 1901-03 знаходзiўся ў замежнай навуковай камандзiроўцы. У 1909-15 прафесар Нежынскага гiсторыка-фiлалагiчнага iнстытута, з 1916 - Юр'еўскага (Тартускага), у 1920-24 Саратаўскага, з 1927 - Маскоўскага ун-таў. Член-карэспандэнт Расiйскай АН з 1921, АН СССР з 1925, Балгарскай АН з 1929, Польскай АН з 1930. Даследаваў параўнальную граматыку славянскiх моў, праславянскую мову, гiсторыю i паходжанне славянскага пiсьменства. Шэраг артыкулаў прыѓсвяцiў пытанням бел. мовы: 'Блр. нетра = рас. 'болото' трясина, дебри' (1928), 'Аб канчатку -эй назоўнага склону адзiночнага лiку мужчынскага роду прыметнiкаў i назоўнiкаў ва ўсходнеславянскiх мовах наогул i беларускай паасобку' (1929). Арыштаваны ў 1937; расстраляны. Рэабiлiтаваны пасмяротна.
  Тв.: Праславянская грамматика. Нежин, 1916.
  Лiт.: Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Т. 2. Мн., 1977; Журавлев В.К. Г.А.Ильинский. М., 1962.
  
  IЛЬЮЧОНАК Пётр Вiкенцевiч [31.1(12.2).1891, в. Русцягi Нова-Аляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер Браслаўскi р-н Вiцебскай вобл. - 27.6.1945, Тайшэтлаг], дзяржаўны дзеяч, рэдактар. У 1910-12 рабочы ў Пецярбургу; у 1912-17 у армii. Займаўся распаўсюджаннем нелегальнай лiтаратуры. З лета 1917 у Адэсе, нам. старшынi Беларускага бежанскага камiтэта, член культурнiцкай арганiзацыi 'Беларускi гай'. З 1920 у Мiнску, потым накiраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь. Пасля перапынку зноў накiраваны туды ў 1923. У 1921-22 працаваў у Мiнску ў наркаматах сацзабеспячэння i асветы. У 1924-25 i 1926-28 тэхнiчны рэдактар, нам. старшынi Белдзяржвыдавецтва. У 1925-26 супрацоўнiк паўпрэдства ў Варшаве. У снеж. 1929 выключаны з ВКП(б) у рамках кампанii барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам. Арыштаваны 16.2.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'; 18.3.1931 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Накiраваны ў Тагiл. Паўторна арыштаваны 4.07.1937 i 16.11.1937 прыгавораны дадаткова да 5 гадоў лагераў. Вызвалены 4.10.1942. Зноў арыштаваны i асуджаны ў студз. 1943 Iркуцкiм абл. судом на 10 гадоў лагераў. Памёр у Тайшэтлагу. Рэабiлiтаваны 10.6.1988.
  Лiт.: Колас Г. Здарэнне ля пiўнушкi на Савецкай // Крынiѓца. 1994, ? 7; ЭГБ, т. 3.
  
  IЛЬЯШЭВIЧ Хведар [псеўданiмы i крыптанiмы: Баец; М.Дальны; Святаслаў Залужны; Л.Iскра; I-ч; Хв. I-ч; Каласок; Лявон; Малады; Рабочы; Х.I.; Чырвоная кветка; 17.3.1910, Вiльня - 7.11.1948, Ватэнштэт, Германiя], паэт, празаiк, крытык, гiсторык. Скончыў Вiленскую беларускую гiмназiю. Выкладаў у ёй жа бел. мову. Першыя вершы з'явiѓлiся ў 1925; друкаваўся ў заходнебел. выданнях 'Студэнцкая думка', 'Крынiца', 'Нёман', 'Калоссе', 'Родныя гонi', 'Шлях моладзi', 'Родны край'. Па палiт. матывах двойчы арыштоўваўся польскiмi ўладамi; у 1927 зняволены ў турме на Лукiшках. Пасля вызвалення вучыўся на гiстарычным ф-це Вiленскага ун-та, якi скончыў у 1936 са званнем магiстра фiласофii. У час нямецкай акупацыi кiраваў 'Беларускiм аб'яднаннем' у Беластоку, рэдагаваў газ. 'Новая дарога'. У 1944 выехаў у Германiю. У 1946 у Рэгенсбургу рэдагаваў час. 'Шляхам жыцця', бюлетэнь 'Апошнiя весткi' (Ватэнштэт). Загiнуў у аўтамабiльнай катастрофе. Пахаваны ў Галенсдорфе паѓблiзу Брауншвейга.
  Тв.: Веснапеснi. Вiльня, 1929; Зорным шляхам: Зборнiк вершаў. Вiльня, 1932; Ядвiгiн Ш. (Антон Лявiцкi): Жыццё i лiтаратурная творчасць. Вiльня, 1933; Захварбаваныя вершы. Вiльня, 1936; Drukarnia domu Mamoniczów w Wilnie (1575-1622). Wilno, 1938; Апавяданнi. Ватэнштэт, 1948; Недапетая песня. Б. м., 1982 (2 выд.: Ляймэн, 1987); Творы. Маладзечна, 2000.
  Лiт.: Лiс А. Паэзiя Хведара Iльяшэвiча // Культура беларускага замежжа. Кн. 2. Мн., 1993; Сачанка Б. Беларуская эмiграцыя. 2 выд. Мн., 1991; Савiк Л. Песню нясем мы адну // Паклiканыя. Лiтаратура беларускага замежжа. Мн., 2001.
  
  IМШЭНIК Хведар Пятровiч [крыптанiм: Хв. Iм.; 4.9.1884, в. Хоцiнава Брэст-Лiтоўскага пав. Гродзенскай губ. - пасля 1931 ?, Уфа ?], лiтаратуразнавец, мемуарыст, педагог. Вучыўся ў Жыровiцкiм духоўным вучылiшчы, Лiтоўскай духоўнай семiнарыi (1900-07). Быў супрацоўнiкам газ. 'Наша нiва'. Скончыў Юр'еўскi (Тартускi) ун-т. У час вучобы арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкiх хваляваннях. У 1906-12 член БСГ. Пасля сканчэння ун-та па запрашэннi М.Багдановiча пераѓехаў у Яраслаўль; выкладаў у прыватнай мужчынскай гiмназii. У 1918 разам з Мiнскiм настаўнiцкiм iнстытутам вярнуўся ў Мiнск. Працаваў выкладчыкам фiлалогii i гiсторыi ў Мар'iна-Горскiм сельскагаспадарчым тэхнiкуме. У 1923-24 дырэктар Бабруйскага, у 1924-27 Рагачоўскага, у 1927-30 выкладчык Гомельскага педтэхнiкумаў. Напiсаў успамiны пра М.Багдановiча, 'Нашу нiву'. Арыштаваны 15.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. 10.4.1931 паводле пастановы Калегii АДПУ сасланы на 5 гадоў ва Уфу. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: 'Наша нiва' i дваццацiгадовы юбiлей беларускае перыядычнае прэсы // Полымя. 1926, ? 7; Цiшка Гартны як селькор 'Нашае нiвы' 1908-1910 // Там жа. 1929, ? 1; 15 гадоў цяжкай, але пачэснай працы: (Юбiлей У. М. Iгнатоўѓскага) // Савецкая Беларусь. 1924, 2 лiстап.
  Лiт.: Каханоўскi Г. Таямнiцы за Чортавым мостам // Маладосць. 1992, ? 5; ЭГБ, т. 3.
  
  IСПРАЎНIКАЎ Прохар Iванавiч [16.3.1902, в. Трыбулiнцы Суражскага р-на Вiцебскай вобл. - 30.10.1937, Мiнск, НКВД], журналiст. Працаваў загадчыкам сельгасаддзела газ. 'Вiцебскi пралетарый'. Арыштаваны 3.7.1937. Рэабiлiтаваны 10.6.1958.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"