ХАДЫКА Уладзiмiр Марцiнавiч [псеўданiм: Лухалi (з С.Лiхадзiеўскiм i М.Лужанiным); крыптанiм: У.Х. i Ю.Т. (з Ю.Таўбiным); 21.12.1904 (3.1.1905), в. Цiтва Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - 1.7.1940, ст. Ер, Паўночлаг], паэт, перакладчык. Нарадзiўся ў мнагадзетнай сям'i ўраднiка Марцiна Хадыкi. Скончыў на выдатна Дудзiцкую пачатковую школу (на радзiме бацькi); у 1923 - агульнаадукацыйныя курсы ў Мiнску. Першыя вершы ў перыядычным друку апублiкаваў у 1926; тады ж выйшаў i першы зборнiк паэзii 'Сунiцы'. Член лiтаб'яднання 'Маладняк'; удзельнiк 1-га Усебеларускага з'езда 'Маладняка' (1925). У 1926-27 служыў у Чырвонай Армii ў Навазыбкаве (Браншчына). Нейкi час быў сакратаром Дудзiцкага сельсавета. Працаваў настаўнiкам пачатковых класаў у в. Асака Дуѓдзiцкага сельсавета. У 1928 спрабаваў паступiць у БДУ, але не быў дапушчаны да экзаменаў, бо не меў поўнай сярэдняй адукацыi. З 1929 працаваў сакратаром час. 'Полымя'. У 1930-я г. жыў з лiтаратурнай працы. Друкаваўся ў 'Маладняку', 'Звяздзе', 'Савецкай Беларусi', iншых выданнях. Член СП Беларусi з 1934. Пераклаў на бел. мову раман К.Гарбунова 'Ледалом', кнiгу выбр. тв. У.Бахмецьева 'Людзi i рэчы', драматычныя творы М.Горкага, раман М.Шолахава 'Цiхi Дон' i iнш. У 1935 апублiкаваў зборнiк вершаў 'Радасны буѓдзень'. Ужо ў канцы 1920-х г. стаў абвiнавачвацца крытыкай у страце сацыяльнай пiльнасцi i ў буржуазным нацыяналiзме. Падрыхтаваны ў 1932 да выдання ў Маскве зборнiк вершаў на рускай мове не выйшаў з-за адмоўнага водгука Г.Шэнгелi. Арыштаваны 26.11.1936. У 1937 асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волi. Накiраваны ў лагер Нова-Iванаўка Кемераўскай вобл. Працягваў пiсаць у зняволеннi, запiсваючы вершы на паперы для курэння i потым зашываючы рукапiсы ў каўнер кажуха. Быў пераведзены на каменаломнi ў Новасiѓбiрскай вобл. Паводле ўспамiнаў сведкаў, расцiснуты каменнай глыбай у вапняковым кар'еры.
Лiт.: Шушкевiч С. Уладзiмiр Хадыка // Шушкевiч С. Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2; Грахоўскi С. Другому сэрцу перадам // ЛiМ. 1980, 4 студз.; Маракоў Л. Уладзiмiр Хадыка // Роднае слова. 2002. ? 10.
ХАРЛАМПОВIЧ Павел Васiлевiч [4.2.1884, в. Рагачы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. - ?], нумiзмат, музейны работнiк. У 1920-25 член Мiнскага таварыства гiсторыi i старажытнасцяў. У 1920-х г. быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея. У 1925 адзiн з арганiзатараў гiсторыка-археалагiчнай i этнаграфiчнай секцый Iнбелкульта. Выкладаў у БДУ. У 1929 пазбаўлены працы, арыштаваны. У 1931 сасланы на Поўнач.
Тв.: Справаздача Беларускага дзяржаўнага музея // Асвета. 1925, ? 3; Праскiя грошы ў беларускiх манетных скарбах // Гiст.-арх. зборнiк. ? 1. Мн., 1927; Манетныя скарбы, знойдзеныя ў Беларусi, у зборах Беларускага дзяржаўнага музея // Тамсама; Пяцiгоддзе Беларускага дзяржаўнага музея // Наш край. 1927, ? 1.
Лiт.: Вяргей В.С. Археалагiчная навука ў Беларускай ССР 1919-1941 гг. Мн., 1992.
ХАРУЖАЯ Вера Захараўна [псеўданiмы: Антолька; Вера; Веранiка Карчэўская; Алеся Шыпшына; Падпольнiк; Г.С.Корнилова; Польская камсамолка; 14(27).9.1903, Бабруйск - снеж. 1942, Вiцебск], дзяячка вызваленчага руху ў Зах. Беларусi, адзiн з арганiзатараў антыфашысцкага падполля ў Вiцебску, публiцыстка. У 1919 скончыла Мазырскую адзiную працоўную школу 2-й ступенi. У 1919 настаўнiчала на Палессi. У 1920 удзельнiчала ў антыпольскiм партызанскiм руху. Працавала загадчыкам палiтаддзела Мазырскага i Бабруйскага павятовых камiтэтаў камсамола. У 1922-23 у апараце ЦК КСМБ. Член рэдкалегiй газ. 'Малады араты', супрацоўнiца час. 'Полымя', газ. 'Чырвоная змена'. У 1923 скончыла Цэнтральную савецка-партыйную школу ў Мiнску. З лют. 1924 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусi. З чэрв. 1924 сакратар ЦК КСМЗБ, член ЦК КПЗБ. Выступала ў нелегальным друку, на мiтынгах, пiсала тэксты ўлётак i адозваў. Арганiзавала выданне падпольнай газ. КСМЗБ 'Малады камунiст'. Арыштавана 15.9.1925. На судовых працэсах, якiя праходзiлi ў Брэсце (1927) i Беластоку (1928), прыгаворана да 8 гадоў турмы. З катаржнай турмы ў Фардоне (Быдгашчанскае ваяв.) вяла перапiску з паплечнiкамi па барацьбе i роднымi. У 1930-х г. частка яе лiстоў была сабрана ў кнiгу 'Лiсты на волю' i выдадзена на бел., рускай, польскай мовах. У 1932 у вынiку абмену палiтвязнямi вярнулася ў Мiнск. Для выдавецтва ЦК КПЗБ пiсала адозвы, артыкулы, брашуры. Завяршыла пачатыя ў турме публiцыстычныя брашуры 'За Чырвоны Кастрычнiк на Заходняй Беларусi', 'Мы - маладая гвардыя рабочых i сялян', 'Увага, школьнiкi' (выдадзены ў 1933 на бел., украiнскай i польскай мовах). З пачаткам вайны ў атрадзе В.Каржа. З вясны 1942 у апараце ЦК КП(б)Б у Маскве. У вер. 1942 накiравана ў варожы тыл. Арыштавана 13.11.1942. Закатавана нацыстамi. Герой Савецкага Саюза (1960).
Тв.: Письма на волю. М., 1962; Славная дочь белорусского народа: Письма, статьи В.Хоружей и воспоминания о ней. 2 изд. Мн., 1962; Статьи и письма о комсомоле. 2 изд. Мн., 1975.
ХАРЫК Iзi [Iсаак Давыдавiч; псеўданiм: А.С.Земѓбiн; 6.3.1896, па iншых крынiцах 17.3.1898, мяст. Зембiн Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], паэт. У 1919 добраахвотна ўступiў у Чырвоную Армiю, удзельнiчаў у грамадзянскай вайне ў Расii. Лiтаратурную дзейнасць пачаў у 1920 публiкацыямi ў яўрэйскiх газетах. У 1921-23 вучыўся ў Вышэйшым лiтаратурным iнстытуце iмя В.Брусава ў Маскве. У 1922 у Мiнску выйшла першая кнiжка вершаў 'Трапятанне'. З 1925 друкаваўся ў час. 'Штэрн'. У 1927 скончыў яўрэйскае аддзяленне педагагiчнага ф-та 2-га Маскоўскага дзяржаўнага ун-та. Пераехаў у Мiнск, працаваў рэдактарам яўрэйскага час. 'Штэрн'. У 1931 абраны членам ЦВК БССР. Член СП Беларусi з 1934. Член прэзiдыумаў СП БССР i СССР. Да 1936 у Мiнску, Маскве i Кiеве выйшла 13 яго кнiг на яўрэйскай мове. З 1928 сталi з'яўляцца пераклады яго вершаў на бел. мову. З пачатку 1930-х г. выѓступаў з артыкуламi i нарысамi таксама ў беларускамоўных выданнях. Вершы 'Над Бярозай' i 'Хлеб' былi пакладзены на музыку С.Палонскiм. Перакладаў на яўрэйскую мову творы Я.Коласа, М.Чарота, З.Рымашэўскага. Член-карэспандэнт БелАН з 1936. Адзiн з аўтараў 'Пiсьма беларускага народа вялiкаму Сталiну' (1936). Арыштаваны 5.6.1937; Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Была рэѓпрэсавана i сям'я паэта. Рэабiлiтаваны 13.6.1956.
Тв.: Адданасць: (Выбр. тв). М., 1970 / Яўр. Пер.: Выбр. тв. Мн., 1958; Выбранае. Мн., 1969.
Лiт.: Лынькоў М. Таленавiты паэт // Маладосць. 1958, ? 6; Броўка П. Пра паэта i таварыша // ЛiМ. 1973, 23 сак.; Хведаровiч Л. Сугучнасць часу // Беларусь. 1976, ? 3; БП, т. 6.
ХАТУЛЁЎ Пятро [Пётр Фёдаравiч; крыптаѓнiмы: П.Х.; П.Х-ў; 29.6.1912, Вiцебск - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], крытык. Пачаў выступаць на старонках бел. перыядычнага друку ў 1932. У 1934 скончыў МВПI. Працаваў у рэдакцыi газ. 'Лiтаратура i мастацтва'. На працягу 1934-36 апублiкаваў, пераважна на старонках 'Лiтаратуры i мастацтва', артыкулы, рэцэнзii, нататкi пра творчасць А.Александровiча, П.Броўкi, Э.Самуйлёнка, Ю.Таўбiна, У.Хадыкi, I.Шапавалава i iнш. Выѓступаў супраць вульгарызатарскага падыходу да лiтаратуры, заклiкаў улiчваць асаблiвасць гiстарычнага часу i не шукаць ворагаў у XIX ст. Арыштаваны 3.10.1936. Расстраляны разам з групай бел. пiсьменнiкаў. Рэабiлiтаваны 29.9.1966.
Тв.: 'Мая другая кнiга' Юлiя Таўбiна // ЛiМ. 1932, 15 чэрв. / Сааўт. I. Малец; Заўвагi пра творчасць П.Броўкi // Полымя рэвалюцыi. 1934, ? 4.
Лiт.: Карабан С. Нарысы гiсторыi беларускай савецкай крытыкi 20-30-х гадоў. Мн., 1971; Мушынскi М. Беларуская крытыка i лiтаратуразнаўства (20-30-я гады). Мн., 1975; БП, т. 6.
ХАЦКЕВIЧ Рыгор Мiкiтавiч [27.2.1911, в. Ратуцiчы Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - 9.8.1979, в. Дакудава Крупскага р-на Мiнскай вобл.], паэт, празаiк, педагог. У 1930 скончыў Барысаўскi педтэхнiкум; потым завочна вучыўся ў МВПI. У 1930 настаўнiчаў у Чэрвеньскiм р-не; у 1931-33 супрацоўнiк чэрвеньскай раённай газеты. У 1933-36 настаўнiчаў у г.п. Крупкi. Першы верш Х. надрукаваны ў 1930 у газ. 'Пiянер Беларусi'. У 1932 выйшаў першы зборнiк. Арыштаваны ў 1936 у г.п. Крупкi. Паўтара года знаходзiўся ў Мiнску пад следствам. Асуджаны на 5 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў на Поўначы (да 1946). Пасля вайны вярнуўся ў Беларусь. У 1947-50 выкладаў бел. мову i лiтаратуру ў Нягневiцкай сямiгодцы Барысаўскага р-на; у 1950-53 у Крупскiм р-не. У 1953 выехаў у Днепрапятроўск (Украiна); працаваў настаўнiкам. У 1959 рэабiлiтаваны; вярнуўся ў Беларусь. Жыў на Барысаўшчыне, у Мiнску, у Крупскiм р-не; настаўнiчаў. У 1960-70-х г. актыўна выступаў у перыядычным друку з вершамi i нарысамi. Пiсаў для дзяцей; пераѓкладаў з рускай i ўкраiнскай моў. Пахаваны ў в. Дакудава.
Тв.: Налiвайся, колас: Вершы. Мн., 1932; Наш пяты клас: Вершы. Мн., 1962; На золку: Аповесць. Мн., 1972; Бяроза на ўзлеску: Вершы i паэма. Мн., 1977; Хмара над лесам: Аповесць. Мн., 1980.
Лiт.: БП, т. 6.
ХВЕДАРОВIЧ Мiкола [сапр.: Чарнушэвiч Мiкалай Фёдаравiч; iншыя псеўданiмы: С.Старобiнскi; Сабасцян Старобiнскi; Себасцян Старобiнскi; Н.Федаровiч; 24.3(6.4).1904, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер горад Мiнскай вобл. - 20.8.1981, Мiнск], паэт, празаiк, перакладчык, брат пiсьменнiка Н.Чарнушэвiча. У 1915-18 жыў у прытулку для дзяцей бежанцаў у Калузе, вучыўся ў гарадскiм вучылiшчы. Вярнуўшыся з бежанства, вучыўся ў вучылiшчы мяст. Цiмкавiчы, потым у Капыльскай працоўнай школе 2-й ступенi. У 1918 уступiў у камсамол. З 1921 у часцi асобага прызначэння. У 1923 сакратар камсамольскай ячэйкi ў Цыраўскай воласцi i загадчык хаты-чытальнi. У 1924 камiсар Слуцкага ваенкамата па дапрызыўнай падрыхтоўцы. З артыкуламi ў друку пачаў выступаць у 1924. Першы верш ('Ураджайнае') надрукаваў у 1925. У 1929 выйшла першая кнiга ('Настроi'). У 1928 скончыў рабфак у Мiнску, у 1931 - БДУ. Паралельна з вучобай працаваў адказным сакратаром час. 'Весткi ЦК КП(б)Б', потым у 'Партыйным работнiку' i 'Бальшавiку Беларусi'. У 1932-33 рэдактар двухтыднёвiка 'Чырвоная Беларусь'. Член СП Беларусi з 1934. У 1933-34 загадчык кабiнета маладога аўтара СП БССР. У 1934-37 адказны сакратар час. 'Полымя рэвалюцыi', сакратар час. 'Минск'. Быў членам лiтаратурных аб'яднанняў 'Маладняк' i БелАПП. Арыштаваны 3.8.1938. Асуджаны (16.7.1940) на 8 гадоў пазбаўлення волi. Знаходзiўся ў зняволеннi ў лагерах на Кольскiм паўвостраве, удзельнiчаў у будаўнiцтве Манчагорска, з 1941 ва Усцьвытлагу (пасёлак Ваяжэль Комi АССР). З 1946 працаваў у Каршынах Узбекскай ССР. Паўторна арыштаваны 22.5.1949; сасланы (3.8.1949) у Енiсейск Краснаярскага краю. У 1956 вярнуўся ў Беларусь. Займаўся лiтаратурнаю творчасцю. На бел. мову пераклаў творы А.Пушкiна, паэму 'Вiцязь у тыгравай шкуры' Ш.Руставелi (з А.Звонакам), п'есы М.Стэглiка, А.Палявога, А.Талбузiна. Рэабiлiтаваны 28.9.1955.
Тв.: Пасля навальнiцы: Выбранае. 1925-1961. Мн., 1965; Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1974; Крынiчка: Вершы. Мн., 1978; Любiстак: Выбранае. Мн., 1984.
Лiт.: Ермаловiч М. У страi паэзii // ЛiМ. 1958, 12 лiп.; Александровiч С. Незабыўнае, блiзкае // ЛiМ. 1961, 12 мая; Яго ж. Яго шчодрае i шчырае сэрца // ЛiМ. 1981, 28 жн.; БП, т. 6.
ХВЕЦЬКА Люцыян [22.11.1889, в. Малышоўка Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Сакольскi пав. Падляшскага ваяводства - 1944, Стоўбцы], рыма-каталiцкi святар, рэдактар, выдавец, публiцыст, педагог. У 1904 скончыў Сакольскае гарадское вучылiшча. Здаў экзамен на аптэкарскага вучня ў экзаменацыйнай камiсii Пецярбургскай навучальнай акругi. У 1907-14 вучыўся ў Магiлёўскай духоўнай каталiцкай семiнарыi ў Санкт-Пецярбургу. Працягнуў вучобу ў Мiтрапалiтальнай духоўнай каталiцкай акадэмii, якую скончыў у 1915 са ступенню магiстра тэалогii. Падчас вучобы ў акадэмii сябра бел. культурна-асветнага гуртка. Пасвечаны ў святары 31.5.1915 бiскупам Я.Цепляком. Адзiн з заснавальнiкаў 'Хрысцiянска-дэмакратычнай злучнасцi'. Iнiцыятар выдання i першы рэдактар-выдавец бел. каталiцкай газ. 'Krynica'. Заснавальнiк бел. выдавецкай каталiцкай суполкi. Служыў вiкарыем пракафедральнага касцёла ў Петраградзе. Да 1918 прафесар лiтургiкi ў духоўнай каталiцкай семiнарыi. Пасля закрыцця бальшавiкамi семiнарыi прызначаны адмiнiстратарам пракафедральнага касцёла. Арыштаваны ДПУ па справе бiскупа Я.Цепляка 10.3.1923. Быў прапанаваны ў мемарандуме ад 15.3.1923 бел. сеймавых паслоў-католiкаў Папе рымскаму на пасаду бiскупа-суфрагана Вiленскай дыяцэзii. У вынiку абмену палiтвязнямi 1.2.1925 дэпартаваны ў Польшчу. У 1925-26 выкладаў Закон Божы ў Шыманове пад Варшавай. Пры падтрымцы бiскупа Э.Ропа з канца 1920-х г. да 1931 працаваў рэктарам Мiсiянерскага iнстытута ў Люблiне. З 1932 пробашч парафii Шчытнiкi Пiнскай дыяцэзii. Прафесар пастаральнай тэалогii i выкладчык бел. мовы ў Пiнскай каталiцкай семiнарыi. У 1933-39 скарбнiк дыяцэѓзiяльнай курыi i вiцэ-старшыня дыяцэзiяльнай рады. У гады 2-й сусветнай вайны заставаўся на Пiншчыне. Памёр у 1944 [?] у Стоўбцах.
Лiт.: Źnič (Рым). 1965, ? 81; Гарбiнскi БРД.
ХМАРА [Сiняк] Сяргей [чэрв. 1905, Пiнск - 5.9.1992, Канада], журналiст, паэт, дзеяч бел. эмiграцыi. У час польскай акупацыi Заходняй Беларусi працаваў настаўнiкам. Арганiзаваў тайны клуб маладых пiсьменнiкаў. Быў арыштаваны дэфензiвай i зняволены (1927, 1939). Падчас 2-й сусветнай вайны знаходзiўся ў Слонiме, працаваў у БНС, прымаў удзел у нацыянальным партызанскiм руху, кiраўнiк падпольнай арганiзацыi 'Бел. народная грамада' . У канцы вайны апынуўся ў Берлiне, дзе заснаваў палiт. групу пад назвай 'Двупагоня'. Пасля вайны выдаваў сатырычны часопiс у Гамбургу. Адтуль у 1949 пераехаў у Канаду, дзе выдаваў газ. 'Беларускi Эмiгрант' (пасля 'Беларускi Голас'), якую рэдагаваў да канца жыцця. Таксама выдаваў лiтаратурныя i сатырычныя газ. 'Народны Шлях', 'Сiгналы', 'Маланка'. Быў iнiцыятарам стварэння Канадскага этнiчнага клуба журналiстаў i пiсьменнiкаў; ад снеж. 1976 быў яго першым старшынём.
Тв.: Жураўлiным шляхам. Вiльня, 1939.
Лiт.: Чэмер А. Сяргей Хмара. Вiльнюс, 1998; Лiс А. Лiтаратура Заходняй Беларусi // Гiсторыя беларускай лiтаратуры ХХ стагоддзя. Мн., 1999. Т. 2.
ХОДЗЬКА Аляксандр [30.8.1804, мяст. Крывiчы Вiлейскага пав. Мiнскай губ., цяпер г. п. Мядзельскага р-на Мiнскай вобл. - 27.12.1891, Парыж], паэт, фалькларыст, славiст, усходазнавец. Сын Яна Ходзькi. Вучыўся ў Вiленскай гiмназii. У 1820 паступiў на аддзяленне лiтаратуры i мастацтваў Вiленскага ун-та. Удзельнiк Таварыства фiларэтаў, за што ў 1823 быў арыштаваны i да 1824 знаходзiўся пад следствам. У 1825 скончыў Вiленскi ун-т; кандыдат фiласофii. Прадоўжыў вучобу ў Санкт-Пецярбургу ў Вучэбным аддзяленнi жывых моў пры Азiяцкiм дэпартаменце Мiнiстэрства замежных спраў. У час вучобы ў Санкт-Пецярбургу зблiзiўся з А.Мiцкевiчам, А.Пушкiным, В.Жукоўскiм. У 1829 выдаў зборнiк 'Паэзiя', некаторыя песнi i балады якога заснаваны на бел. фальклоры. У зборнiк увайшлi таксама пераклады новагрэчаскiх песень. У 1841 выехаў на адпачынак у Iталiю i Францыю. З 1842 жыў у Парыжы. У 1857-83 прафесар славянскiх лiтаратур Калеж дэ Франс. Перакладаў са славянскiх на ўсх. мовы. Запiсваў успамiны А.Мiцкевiча, дапамагаў яму выдаваць iх. Перапiсваўся з А.Кiркорам, К. i Я.Тышкевiчамi. Першы з еўрапейцаў прааналiзаваў фальклор туркменаў, эпас Кёр-Аглы. Даследаваў iранскi фальклор; напiсаў працу, прысвечаную курдскай мове; падрыхтаваў размоўнiк турэцкай мовы. Кнiгi Х. выходзiлi ў Расii, Францыi, Англii, Германii.
Тв.: Дерар, восточная повесть в стихах. СПб., 1839; Specimens of the popular poetry of Persia. London, 1842; Grammaire de la langue persane. Paris, 1883.
Лiт.: Грицкевич В.П. Вклад воспитанника Вильнюсского университета Александра Ходзько в развитие востоковедения // Научные труды высших учебных заведений Литовской ССР. История. Т. 20, вып. 1. Вильнюс, 1980; Грыцкевiч В.П., Мархель У.I. Пан Ян са Свiслачы з сынамi // Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мядзельскага р-на. Мн., 1998. PSB; АЗБ.
ХОДЗЬКА Дамiнiк Цэзары [1800, маёнтак Яварова Вiленскага пав., цяпер Лiтва - 1863, Вiльня], лiтаратар, фалькларыст, этнограф. Вучыўся ў Вiленскiм ун-це. Быў членам Таварыства фiларэтаў; сябраваў з Я.Чачотам i Т.Занам. Арыштоўваўся ў 1823 па справе фiларэтаў. Настаўнiчаў у Вiльнi i на Случчыне. Быў членам Вiленскай археалагiчнай камiсii. Першым распрацаваў бiяграфiю З.Даленгi-Хадакоўскага, якую надрукаваў у энцыклапедыi Я.Глюксберга, потым у час. 'Athenaeum' (1842. Т. 1, 4), 'Teka Wileńska' (1857, ? 2). Аўтар працы пра рэкi Лiтвы i Беларусi, рукапiс якой перадаў Вiленскай археалагiчнай камiсii. У 1845 апублiкаваў успамiны пра жыццё i дзейнасць Ю.Крашэўскага, Яна Ходзьку i iншых. Вывучаў гiсторыю Вiленскага ун-та; у 1862 выйшла ў свет яго праца 'Збор некаторых успамiнаў... да гiсторыi Вiленскага ун-та. Вiленская акадэмiя ў часы езуiтаў'.
Лiт.: PSB; АЗБ.
ХОДЗЬКА Язэп [Юзаф, Iосiф Iванавiч; 6.12.1800, мяст. Крывiчы Вiлейскага пав. Мiнскай губ., цяпер г. п. Мядзельскага р-на Мiнскай вобл. - 21.2.1881, Тыфлiс, цяпер Тбiлiсi], геадэзiст, географ. Сын Яна Ходзькi. Вучыўся ў Вiленскай унiверсiтэцкай гiмназii i на фiзiка-матэматычным ф-це Вiленскага ун-та, якi скончыў у 1821. Па рэкамендацыi прафесара ун-та Ю.Снядэцкага залiчаны ў Корпус ваенных тапографаў. Праводзiў трыянгуляцыйныя работы на захадзе Латвii, у Лiтве, у Гродзенскай i Мiнскай губ. Лiдэры паўстання 1830-31 меркавалi прызначыць Х. камендантам Вiльнi. Даведаўшыся пра гэта, расiйскiя ўлады 15.3.1831 затрымалi Х. i накiравалi яго далей ад Радзiмы - на правядзенне тапаграфiчных работ на Дунаi i Басфоры. Склаў ваенны агляд румынскiх княстваў Малдавii i Валахii. У 1839 накiраваны служыць на Каўказ. У 1845 распачаў Закаўказскую трыянгуляцыю, якая была скончана ў 1853. У 1869 Рускае геаграфiчнае таварыства ўзнагародзiла яго вялiкiм Канстанцiнаўскiм медалём.
Лiт.: Грыцкевiч В.П., Мархель У.I. Пан Ян са Свiслачы з сынамi // Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мядзельскага р-на. Мн., 1998; Жизнь и деятельность геодезиста и географа генерал-лейтенанта Иосифа Ивановича Ходзько, 1800-1881. Материалы Международной научной конференции, 21 декабря 2000 г. Мн., 2001.
ХОДЗЬКА Ян [Барэйка; псеўданiм: Ян са Свiслачы; 24.6.1777, мяст. Крывiчы Вiлейскага пав. Мiнскай губ., цяпер г. п. Мядзельскага р-на Мiнскай вобл. - 10.11.1851, Мiнск], пiсьменнiк, драматург, грамадскi дзеяч. Бацька Язэпа Ходзькi. Атрымаў хатнюю адукацыю, вучыўся ў школах Вiльнi. З 1793 цывiльна-вайсковы камiсар Ашмянскага пав., з 1795 асэсар суда ў Паставах, з 1798 падсудак, з 1808 падкаморы Вiлейскага пав., з 1811 старшыня Галоўнага цывiльнага суда ў Мiнску. Адзiн з арганiзатараў масонскiх лож у Мiнску i Вiльнi. Дом Х. ў Мiнску стаў асяродкам культуры, дзе арганiзоўвалiся канцэрты i тэатральныя пастаноўкi. Пасля звальнення з дзяржаўнай службы пераехаў у Вiльню, дзе працаваў у Камiсii па спадчыне князёў Радзiвiлаў. Быў членам таварыстваў дабрачыннасцi i шубраўцаў. Захапiўся праблемамi асветы ў краi. У артыкуле ў час. 'Dzieje dobroczynności' (1820. ? 1) выказаўся за пашырэнне адукацыi сярод народа; iдэю народнай школы i асветы развiў у аповесцi 'Пан Ян са Свiслачы' (1821). У вынiку Х. быў абраны ганаровым членам Вiленскага ун-та i прызначаны iнспектарам школ Вiленскай, Магiлёўскай i Вiцебскай губ. У 1826 арыштаваны i зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасцi. Вярнуўся ў Вiльню вясной 1830. Знаходзiўся пад наглядам палiцыi. За ўдзел у паўстаннi 1830-31 зноў арыштаваны ў 1830. Сасланы на Урал. Вярнуўшыся ў 1834 з ссылкi, жыў з арандатарства ў Мiнскай губ. Пiсаў мемуары. Пахаваны ў Заслаўi.
Тв.: Pisma rozmaite autora 'Pana Jana ze Świsłoczy'. T. 1-12. Wilno, 1837-42.
Лiт.: Chodźko D. Jan Chodźko: Obrazek życiorysowy // Teka Wileńska. 1858, ? 5; Turska H. Język Jana Chodźki. Wilno, 1930; Грыцкевiч В.П., Мархель У.I. Пан Ян са Свiслачы з сынамi // Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мядзельскага р-на. Мн., 1998; PSB; АЗБ.
ХОМIЧ Павел Сямёнавiч [17.10.1893, Ваўкавыск - 10.3.1942, Ленiнград, НКВД], рыма-каталiцкi святар, рэлiгiйны i грамадскi дзеяч. Паходзiў з сялянскай сям'i, у якой бацька быў праваслаўным, а мацi - каталiчкай. 22.10.1905 прыняў каталiцкае веравызнанне. У 1907-10 вучыўся ў Ваўкавыскiм гарадскiм 4-класным вучылiшчы. Скончыў у Петраградзе Магiлёўскую духоўную каталiцкую семiнарыю i Мiтрапалiтальную духоўную акадэмiю. У час вучобы наведваў культурна-асветны гурток бел. студэнтаў-клерыкаў. Пасвечаны ў святары ў 1916. Быў прызначаны вiкарыем на станцыi Вырыца Царскасельскай чыгункi. Пазней выконваў святарскiя абавязкi на Пскоўшчыне. У пачатку 1920-х г. пробашч парафii св. Кацярыны ў Ленiнградзе. Пазней - у парафii св. Казiмiра. Арыштаваны 2.6.1926. Прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Адпраўлены на Салаўкi, дзе заставаўся да лiп. 1933. З 21.7.1932 да 25.4.1933 знаходзiўся ў турме АДПУ у Ленiнградзе ('на Шпалерцы'). У час допытаў ад яго патрабавалi адмовiцца ад духоўнага сану. Стаў хварэць псiхiчна. З 28.6.1938 жыў у ваколiцах Кастрамы. У 1939 нелегальна вярнуўся ў Ленiнград. 1.3.1942 прыгавораны Ваенным трыбуналам да расстрэлу.
Лiт.: Гарбiнскi БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998.
ХОМЧАНКА Васiль Фёдаравiч [12.1.1919, в. Канiчы Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Касцюковiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - 4.11.1992, Мiнск], празаiк. Пiсаў на бел. i рускай мовах. У 1935 скончыў сямiгодку ў мяст. Бялынкавiчы Касцюковiцкага р-на. Першы верш надрукаваў у 1934 у газ. 'Пiянер Беларусi'; першае апавяданне з'явiлася ў 1937 у час. 'Iскры Iльiча'. У 1936 паступiў на рабфак пры БДУ. Арыштаваны НКВД БССР 6.4.1937; прыгавораны да 4 гадоў пазбаўлення волi. Адпраўлены ў Нiжне-Амурскi лагер: будаваў чыгунку, пiлаваў лес. Выпадкова вызвалены ў 1941. У вайну на фронце. Вучыўся ў Буйнакскiм ваенна-пяхотным вучылiшчы (1944); быў камандзiрам мiнамётнага ўзвода. Вайну скончыў у Аўстрыi. Каб паступiць у Ваенна-юрыдычную акадэмiю ў Маскве, утаiў судзiмасць. Вучыўся ў акадэмii ў 1947-51. Да лiтаратурнай творчасцi вярнуўся ў 1954, калi апублiкаваў ва ўладзiмiрскiм лiтаратурным альманаху апавяданне 'Анiсаў бор'. Пiсаў апавяданнi на рускай мове, потым зноў вярнуўся да творчасцi па-беларуску. У 1959 выпусцiў у Мiнску кнiгу 'Наша вячэра'. Член СП Беларусi з 1960. Служыў у армii да снеж. 1968. Рэабiлiтаваны ў 1969. У 1972-85 працаваў загадчыкам рэдакцыi прозы выдавецтва 'Мастацкая лiтаратура'. З 1985 на творчай рабоце. Напiсаў аповесць пра Ф.Багушэѓвiча. Творы Х. перакладалiся на лiтоўскую, рускую, украiнскую, iншыя мовы. З 1990 член Рады СП Беларусi; узначальваў Камiсiю СП па вяртаннi спадчыны рэпрэсаваных пiсьменнiкаў. У апошнiя гады жыцця пiсаў апавяданнi i аповесцi, у якiх звярнуўся да падзей перыяду сталiнскiх рэпрэсiй.
Тв.: Выбранае: (Апавяданнi). Мн., 1975; Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1979; Пры апазнаннi - затрымаць. Мн., 1983.
Лiт.: Голубева Л. Пра дзяцей i для дзяцей // Полымя. 1970, ? 4; Дзюбайла П. На шляху да сiнтэзу // Полымя. 1978, ? 12; БП, т. 6.
ХУРСIК Сымон Аляксеевiч [псеўданiм: С. Багун; 31.1(13.2).1902, в. Снусцiк Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - 31.3.1972, Караганда], празаiк, перакладчык. У 1925 скончыў у Мiнску Белпедтэхнiкум. Настаўнiчаў у мяст. Валынцы на Полаччыне i ў Полацку; працаваў у рэдакцыi газ. 'Чырвоная Полаччына'. У 1930 атрымаў дыплом лiтаратурна-лiнгвiстычнага аддзялення педагагiчнага ф-та БДУ. Першае апавяданне апублiкаваў у 1924 у газ. 'Савецкая Беларусь'. Аўтар дзвюх кнiжак апавяданняў. У газ. 'Чырвоная Полаччына' друкаваў вершы. Пераѓклаў на бел. мову аповесць А.Серафiмовiча 'Горад у стэпе' (Мн., 1930), з польскай - апавяданне А.Гараўскага 'Алёнка' (Маладняк. 1930, ? 6-7). Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'; прыгавораны 10.4.1931 да 5 гадоў высылкi ў Йашкар-Алу. Працаваў настаўнiкам у Марыйскай i Чувашскай АССР, у Казахстане. Ваяваў у гады вайны на 4-м Украiнскiм i 1-м Беларускiм франтах; быў двойчы кантужаны. Пасля вайны вярнуўся да настаўнiцкай працы. Зноў арыштаваны 21.6.1947; высланы ў пас. Айдабул Какчэтаўскай вобл. Рэабiлiтаваны 13.10.1958. З 1964 жыў у Карагандзе. Да творчай працы не вярнуўся.
Тв.: Першы паўстанак: Апавяданнi. Мн., 1925; Шляхамi навальнiц: Апавяданнi. Мн., 1930; Чорны мост: Аповесць // Маладняк. 1929, ? 11-12; 1930, ? 1, 2; Янка з Палесся // Анталогiя беларускага апавядання: У 2 т. Мн., 1967. Т. 1.
Лiт.: Навумовiч У. З кагорты маладнякоўцаў // ЛiМ. 1972, 10 сак.; Скрыган Я. Бiяграфiя // Скрыган Я. Некалькi хвiлiн чужога жыцця. Мн., 1979; БП, т. 6.