ТАКАРЧУК Юры [Георгiй Клiменцьевiч; 26.11.1910, Ашмяны Вiленскай губ., цяпер Гродзенскай вобл. - 31.7.1942, Табольск ?], журналiст. Быў карэспандэнтам газ. 'Комсомольѓская правда' ў Беларусi. Апошняя пасада - галоўны рэдактар грамадска-палiт. вяшчання Беларускага радыё. Арыштаваны 26.11.1936. Асуѓджаны 15.11.1937 на 10 гадоў пазбаўлення волi. Загiнуў у Табольскай турме. Рэабiлiтаваны 26.1.1955.
Лiт.: Маракоў Л. Вынiшчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускiх лiтаратараў // ЛiМ. 1999, 10 снеж.
ТАЛОЧКА Уладзiслаў [псеўданiм: Дрыгавiч; 6(18).2.1887, Гродна - 13.11.1942, Вiльня], рыма-каталiцкi святар, гiсторык, лiтаратурны крытык. У 1896-1904 вучыўся ў Гродзенскай гiмназii. З кастр. 1906 - у Вiленскай духоўнай каталiцкай семiнарыi. Пасвечаны ў святары ў 1909. У 1909-14 вывучаў тэалогiю i фiласофiю ў Каталiцкiм ун-це ў Iнсбруку (Аўстрыя). З 1914 у Вiльнi; праводзiў святарскую дзейнасць у касцёле св. Стафана i ў былым бернардзiнскiм касцёле. Адным з першых пачаў ужываць бел. мову ў набажэнствах. Супрацоўнiчаў з лiтоўскiмi культурнiцкiмi i рэлiгiйнымi выданнямi ('Draugija', Коўна; 'Vadovas', Сейны). Публiкаваў матэрыялы гiстарычнай тэматыкi ў вiленскiм каталiцкiм час. 'Dwutygodnik Diecezjalny'. Падтрымлiваў выданне першай бел. каталiцкай газ. 'Biełarus'. У 1915 адзiн з арганiзатараў Вiленскага камiтэта дапамогi пацярпелым ад вайны i бел. дзiцячага прытулку 'Золак'. У 1916-18 выкладаў рэлiгiю ў першых бел. школах Вiльнi, а таксама на курсах для непiсьменных i для рабочых. Па пытаннях бел. культуры, гiсторыi, рэлiгii шмат друкаваўся ў газ. 'Homan' (1916-18). Удзельнiк Беларускага з'езда Вiленшчыны i Гродзеншчыны (25-27.1.1918). Уваходзiў у склад Лiтоўскай Тарыбы. З 1917 звязаны з нацыянальна-рэлiгiйнай арганiзацыяй 'Хрысцiянская дэмакратычная злучнасць'; рэгулярна выступаў у яе друкаваным органе газ. 'Krynica'. Супрацоўнiчаў з нямецкiм, iтальянскiм, лiтоўскiм, украiнскiм, польскiм друкам. За адстойванне iдэй экуменiзму быў празваны 'Усходнiм агенцтвам'. Адзiн з вядучых аўтараў час. 'Przegląd Wileński'. З 1920-х г. пераследаваўся польскiмi свецкiмi i духоўнымi ўладамi. 15.12.1938 загадам вiленскага ваяводы выселены з Вiльнi. Жыў у Беластоку. У Вiльню вярнуўся пасля пачатку 2-й сусветнай вайны. Пахаваны на вiленскiх могiлках Роса.
Тв.: Багушэвiч i Арэшчыха // Запiсы БНТ. Сш. 1. Вiльня, 1938; Беларуская думка ХХ ст. Мн., 1998.
Лiт.: Гарбiнскi БРД; ЭГБ, т. 6-1.
ТАМАШЧЫК Уладзiмiр Данiлавiч [у царкоўным жыццi Васiль; 15.4.1900, в. Вялiкiя Азяраны Гродзенскага пав., цяпер Ваўкавыскi р-н Гроѓдзенскай вобл. - 9.6.1970, Нью-Йорк], праваслаўны святар, рэлiгiйны дзеяч, публiцыст. Вучыўся ў школе ў Гродне. З пачаткам 1-й сусветнай вайны сям'я Т. эвакуiравалася ў глыб Расii. Са снеж. 1915 жыў у Омску, дзе скончыў сярэднюю школу (1920). У 1921 вярнуўся ў Беларусь. Жыў у маёнтку Дубляны пад Вялiкай Бераставiцай. У 1920-я г. далучыўся да бел. нацыянальнага руху. Арыштаваны польскiмi ўладамi ў 1927; прыгавораны да 3 гадоў турмы. З 1930 - у Чэхаславакii. Вучыўся на агранамiчным ф-це Пражскага полiтэхнiчнага iнстытута, пасля сканчэння якога ў 1934 запрошаны на пасаду асiстэнта Пражскага iнстытута заалогii. Быў сакратаром старшынi Рады БНР В.Захаркi. У гады 2-й сусветнай вайны на кароткi час вярнуўся ў Дубляны. Пазней пераехаў у Беласток, дзе працаваў нам. рэдактара бел. газ. 'Новыя дарогi', удзельнiчаў у нацыянальным падполлi. З 1944 - у эмiграцыi. Пасля вайны жыў i працаваў у Мюнхене. Быў абраны старшынёй Цэнтральнага беларускага камiтэта ў Германii. 23.4.1949 у Канстанцы (Германiя) пастрыгся ў манахi i прыняў iмя Васiль. 19.12.1949 у бел. царкве св. Мiкалая ў Розенгайме ўзведзены вышэйшымi духоўнымi ўладамi Украiнскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў сан епiскапа. У 1951 скончыў Украiнскую багаслоўскую акадэмiю ў эмiграцыi. На свяшчэнным Саборы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў 1951 абраны адмiнiстратарам БАПЦ у ЗША, Канаѓдзе i Еўропе. З 2-й паловы 1951 - у ЗША. Жыў у Нью-Йорку, дзе арганiзаваў епiскапальны цэнтр БАПЦ у Паўн. Амерыцы. Некаторы час узначальваў Беларускi iнстытут навукi i мастацтва. Выступаў з малiтвамi ў Сенаце ЗША у сувязi з угодкамi абвяшчэння БНР. Быў асабiста знаёмы з прэзiдэнтамi ЗША Л.Джонсанам i Р.Нiксанам. Садзейнiчаў арганiзацыi новых прыходаў БАПЦ i школ беларусаведы.
Лiт.: Кiпель В. Беларусы ў ЗША. Мн., 1993; Гарбiнскi БРД.
ТАМIЛЬЧЫК Мiтрафан Лукiч [1896, в. Хадасевiчы Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. - 5.7.1938, Мiнск, НКВД], фiзiк. У 1928 скончыў БДУ. У 1931-33 аспiрант БелАН. З 1936 выкладчык Беларускага полiтэхнiчнага iнстытута. Арыштаваны 4.3.1938. 26.5.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 4.2.1958.
Кр.: НАРБ, IКР.
ТАНК Максiм [сапр.: Скурко Яўген Iванавiч; iншыя псеўданiмы: Аўгень Бура; А.Гранiт; 4(17).9.1912, в. Пiлькаўшчына Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - 7.8.1995, Мiнск], паэт, грамадскi дзеяч. Вучыўся ў Вiлейскай рускай гiмназii i Радашковiцкай беларускай гiмназii, дзе ўступiў у члены падпольнай камсамольскай арганiзацыi. За ўдзел у забастоўцы ў пачатку 1929 выключаны з гiмназii. Нейкi час вучыўся ў Вiленскай беларускай гiмназii, з якой выключаны за непаслушэнства, потым - у Вiленскай рускай гiмназii. Разам з аднакласнiкам ў 1931 выпусцiў рукапiсны час. 'Пралом', дзе змясцiў свае першыя вершы. З 1932 актыўна публiкаваўся ў нелегальным друку. Арыштаваны ў сак. 1932; трапiў у вiленскую турму Лукiшкi. Вызвалены праз месяц. Восенню 1932 нелегальна перайшоў польска-савецкую мяжу. Неўзабаве вярнуўся ў Зах. Беларусь на падпольную работу. Неаднойчы арыштоўваўся. З перапынкамi правёў у турмах каля двух гадоў. У канцы 1933 у Лукiшках выдаваў падпольны час. 'Краты'. З 1936 член КПЗБ. Супрацоўнiчаў у легальных выданнях 'Poprostu', 'Наша доля', 'Беларускi летапiс', 'Калоссе'. Кнiгi Т. 'На этапах' (1936) i 'Нарач' (1937) канфiскоўвалiся ўладамi. Стаў вядучым паэтам зах.-бел. лiтаратуры. Пасля з'яднання Зах. Беларусi з БССР працаваў у газ. 'Вiленская праўда', вiлейскай абл. 'Сялянскай газеце'. У час вайны працаваў у газ. 'За Савецкую Беларусь', у рэдакцыi газеты-плаката 'Раздавiм фашысцкую гадзiну'. У 1948-67 галоўны рэдактар час. 'Полымя'. У 1967-90 - старшыня праўлення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Народны паэт Беларусi (1968). Акадэмiк АН Беларусi (1972). Iмем Т. названы Беларускi дзяржаўны педагагiчны ун-т i вулiца ў Мiнску.
Тв.: Зб. тв.: У 6 т. Мн., 1978-81.
Лiт.: Калеснiк У. Паэзiя змагання: Максiм Танк i заходнебеларуская лiтаратура. Мн., 1959; Бугаёў Д. Паэзiя Максiма Танка. Мн., 1964; Рагойша В. Паэтыка Максiма Танка. Мн., 1968; Калеснiк У. Максiм Танк: Нарыс жыцця i творчасцi. Мн., 1981; Арочка М. Максiм Танк: Жыццё ў паэзii. Мн., 1984; Верабей А. Максiм Танк i польская лiтаратура. Мн., 1984; Мiкулiч М. Паэзiя рэчаiснасцi: У свеце Максiма Танка. Мн., 2001; Лiс А. На разломе эпохi // Полымя. 2000, ? 9; БП, т. 6; ЭГБ, т. 6-1.
ТАПЧЭЎСКI Фелiкс Фелiксавiч [псеўданiмы: Хвэлька з Рукшэнiц; Юрка (?); каля 1838, фальварак Будзiшча (Лёсава) Полацкага пав. Вiцебѓскай губ., цяпер Ушацкi р-н Вiцебскай вобл. - 17(29).12.1892, в. Ухвiшча Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Полацкi р-н Вiцебскай вобл.], паэт. У 1849-52 вучыўся ў Лепельскiм павятовым вучылiшчы. Служыў у канцылярыi Вiцебскага земѓскага суда. У 1861 звольнiўся з суда i ўладкаваўся валасным пiсарам у мяст. Ула Лепельскага пав. (цяпер Бешанковiцкi р-н). У крас. 1863 звольнены. Жыў у маёнтку сваёй сястры Красны Стаў каля Велiжа (цяпер Смаленская вобл.). Арыштаваны ў лют. 1864; зняволены ў Вiцебскай турме. Т. iнкрымiнавалася сувязь з паўстанцкiм атрадам О.Грабнiцкага, якi фармiраваўся на Лепельшчыне. Але ўлады не змаглi гэтага даказаць. У апошняй чвэрцi ХIХ ст. валодаў фальваркам Лёсава паблiзу Рукшанiц (Рукшэнiц). Працаваў кiраўнiком спраў у маёнтку Ухвiшча памешчыцы А.Сялявы. У гэты перыяд разгарнулася творчая дзейнасць Т. Пiсаў ён гумарыстычныя творы, якiя шырока разыхоѓдзiлiся ў рукапiсах. Аўтографы не захавалiся. Некаторыя з вершаў трапiлi ў рукапiсную 'Беларускую хрэстаматыю' Б.Эпiмах-Шыпiлы: 'Саўсiм не тое, што было', 'Грошы i праца', 'Ён i яна', 'Вечарынка', 'Панскае iгрышча' (гэты верш у 1899 быў апублiкаваны I.Сiроткам у газ. 'Виленский вестник'; твор, вядомы пад псеўданiмам Юрка, прыпiсваўся iншым аўтарам, асаблiва настойлiва А.Гурыновiчу). З вершам 'Панскае iгрышча' спрачаўся Ф.Багушэвiч, якi ў 1894 змясцiў 'Адказ' яго аўтару ў сваiм 'Смыку беларускiм'. Пахаваны Т. ў в. Рукшанiцы Полацкага пав., цяпер в. Глыбачка Ушацкага р-на.
Тв.: У кн.: Беларуская лiтаратура ХIХ ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988.
Лiт.: Лойка А А. Гiсторыя беларускай лiтаратуры: Дакастрычнiцкi перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн., 1989; Кiсялёў Г. Вакол загадкi 'Хвэлькi з Рукшэнiц' // Кiсялёў Г. Радаводнае дрэва. Мн., 1994; БП, т. 6; ЭГБ, т. 6-1.
ТАРАШКЕВIЧ Бранiслаў Адамавiч [псеўданiмы: Адам Навука; 'Тарас на Парнасе'; Я.Тарас; Тарас Язычнiк; Тарас Навiна (?); Biaiorusin; 8(20).1.1892, засценак Мацюлiшкi Вiленскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiльнюскi р-н, Лiтва - 29.11.1938, Мiнск, НКВД], грамадскi i палiт. дзеяч, мовазнавец, перакладчык, публiцыст. У 1911 скончыў 2-ю Вiленскую гiмназiю, у 1916 - гiсторыка-фiлалагiчны ф-т Петраградскага ун-та. У бел. друку выступаў з 1913. У 1916-18 на кафедры рускай мовы i славеснасцi Петраградскага ун-та. З 1917 адзiн з лiдэраў БСГ, з 1918 - Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi. У 1918 Т. выдаў 'Беларускую граматыку для школ', якая адыграла значную ролю ў нацыянальнай асвеце. У 1919 выкладчык бел. i грэчаскай моў у МВПI. У тым жа годзе Т. быў арыштаваны бальшавiкамi. У 1920 старшы рэферэнт дэпартамента асветы Сярэдняй Лiтвы. У 1921-22 дырэктар Вiленскай беларускай гiмназii. Адзiн з кiраўнiкоў i заснавальнiкаў ТБШ. У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма, узначалiў у iм Беларускi пасольскi клуб. Актыўна выѓступаў з трыбуны сейма ў абарону iнтарэсаў бел. народа. У 1925 старшыня БСРГ. Арыштаваны 14.12.1927. У маi 1928 на 'Працэсе 56-i' асуджаны на 12 гадоў турмы. У 1928 абраны акадэмiкам АН Беларусi. У 1930 вызвалены паводле распараджэння прэзiдэнта Польшчы. Зноў арыштаваны 5.2.1931. У лiст. 1932 асуджаны на 8 гадоў катаржнай турмы. Падчас знаходжання ў турме пераклаў на бел. мову паэму А.Мiцкевiча 'Пан Тадэвуш'. З вер. 1933 па абмене палiтвязнямi жыў у СССР. Працаваў у Мiжнародным аграрным iнстытуце ў Маскве. Арыштаваны НКВД 5.5.1937. 5.1.1938 'двойкай' НКВД i Пракуратуры СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 26.1.1957. Iмем Т. названы вулiцы ў Маладзечне i Радашковiчах, лiцэй у Бельску (Польшча).
Тв.: Беларуская граматыка для школ. Вiльня, 1918; Заходняя Беларусь - плацдарм iмперыялiстычнай iнтэрвенцыi. Мн., 1931; Как живут крестьяне за границей. Л., 1935; Выбр.: Крытыка, публiцыстыка, пераклады. Мн., 1991.
Лiт.: Лiс А. Бранiслаў Тарашкевiч. Мн., 1966; Бергман А. Слова пра Бранiслава Тарашкевiча: Гiстарычны жыццяпiс. Пераклад з польскай. Мн., 1996; Валахановiч А.I., Мiхнюк У.М. Споведзь у надзеi застацца жывым. Мн., 1999.
ТАЎБIН Юлiй [Юдаль Абрамавiч; псеўданiмы: Андрэй Адхонны; Амсцiслаўцы (з А.Куляшовым); Клiм Качкiн (з З.Астапенкам); Мсцiслаўцы (з А.Куляшовым i З.Астапенкам); крыптанiмы: У.Х. i Ю.Т. (з У.Хадыкам); Ю.Т. i А.К. (з А.Куляшовым); 2(15).9.1911, Астрагожск Варонежскай губ., цяпер Варонежская вобл., Расiя - 30.10.1937, Мiнск, НКВД], паэт, перакладчык. Нарадзiўся ў сям'i аптэкара. У 1921 пераехаў з бацькамi ў Мсцiслаў. Вучыўся ў сямiгодцы, скончыў Мсцiслаўскi педагагiчны тэхнiкум (1928). Першыя вершы з'явiлiся ў друку ў 1926 на старонках час. 'Маладняк Калiнiншчыны' (Клiмавiчы). Увосень 1930 выйшаў першы зборнiк вершаў Т. 'Агнi'. Тагачасная крытыка ставiлася да Т. насцярожана; яго абвiнавачвалi ў рабскiх адносiнах да старой буржуазнай лiтаратуры. У 1931-33 вучыўся на лiтаратурным ф-це МВПI. Стаў членам БелАППа. Арыштаваны ў канцы лют. 1933; 10.8.1933 прыгавораны да двух гадоў высылкi. Адбываў яе ў Цюменi. Настойлiва вывучаў англiйскую мову; многа перакладаў з яе. Перакладаў таксама асобныя творы Г.Гейнэ, У.Маякоўскага. 4.11.1936 паўторна арыштаваны i этапаваны ў Мiнск. 29.10.1937 выязная сесiя Ваеннай калегii Вярхоўнага суда СССР прысудзiла паэта да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 29.8.1956.
Тв.: Каб жыць, спяваць i не старэць...: Вершы. 1928-1930. Мн., 1931; Тры паэмы. Мн., 1931; Мая другая кнiга: Вершы. Мн., 1932; Таўрыда: Паэма. Мн., 1932; Выбр. вершы. Мн., 1957; Вершы. Мн., 1969.
Лiт.: Бечык В. Голас маладосцi // ЛiМ. 1973, 8 сак.; Грахоўскi С. Жыве ў памяцi маёй: Успамiны // Дзень паэзii - 73. Мн., 1973; Азгур З. Пад небам i пад дахам майстэрнi: (Успаѓмiны) // Полымя. 1974, ? 2; Бярозкiн Р. Пра Юлiя Таўбiна // Бярозкiн Р. Кнiга пра паэзiю. Мн., 1974; Маракоў Л. Лiст з таго свету // Голас Радзiмы. 1999, 26 жн.
ТАЎЛАЙ Валянцiн Паўлавiч [псеўданiмы: Усяслаў Барвiнец; Бунтар; Янка Бунтар; К.Бунтарны; Былы вучань; Васiль; М.Гарустовiч; Горны; Янка Дванаццаты; Павел Менскi; Мсцiвец; Юрка Назубiч; Iлюк Прышчэпа (з Я.Брылём); Паўлюк Сiрата; В.Тарскi; Чырвоны звястун; крыптанiмы: А.С. i В.Т. (з А.Салагубам); В.Т.; 26.1(8.2).1914, Баранавiчы - 27.4.1947, Мiнск], паэт, лiтаратураѓзнавец. Вучыўся ў Слонiмскай настаўнiцкай семiнарыi; у 1925 выключаны за адмову запiсацца палякам. Вучыўся ў Вiленскай беларускай гiмназii; у лют. 1928 за ўдзел у арганiзацыi вучнёўскай забастоўкi пад палiцэйскiм канвоем адпраўлены да бацькоў. Друкавацца пачаў у 1928, калi з'явiлiся пубѓлiкацыi ў прэсе i выйшла кнiга 'Непераможная'. За падпольную дзейнасць арыштаваны 28.8.1929; знаходзiўся ў зняволеннi ў Слонiмскай i Гродзенѓскай турмах. З кастр. 1930 у БССР. У 1930-32 працаваў у газ. 'Звязда', вучыўся на газетным аддзяленнi лiтфака БДУ. У снеж. 1932 накiраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь. Адзiн з рэдактараў 'Беларускай газеты' i яе дадатку 'Лiтаратурная старонка', у снеж. 1933 адзiн з арганiзатараў Лiтаратурнага фронту сялянска-рабочых пiсьменнiкаў Зах. Беларусi. Арыштаваны 4.1.1934 пры спробе пераходу польска-савецкай мяжы. Асуджаны на 8 гадоў турмы; змешчаны ў Гроѓдзенскi астрог. У 1939-41 працаваў у лiдскай раённай газ. 'Уперад'. Член СП Беларусi з 1941. Па iнфармацыi У.Калеснiка, у гады вайны быў у партызанах, па заданнi якiх у 1943 перабраўся ў Навагрудак, дзе загадваў аддзелам культуры акруговай управы Беларускай самапомачы. У вер. 1943 арыштаваны СД у Лiдзе па дарозе з Вiльнi. Вызвалены з дапамогай бел. паэтаў, палiтычных i вайсковых дзеячоў. У 1955 час. 'Баявая ўскалось' (Канада) у ? 1 надрукаваў да артыкула 'Памяцi сябра Паўлюка Сiраты' фотаздымак (датаваны: '1944 г. Менск'), на якiм бачым разам 'Беларускi Парнас' (так падпiсаны фотаздымак), удзельнiкаў II Усебеларускага кангрэса: Т., Т.Лебяду, Хв.Iлляшэвiча, А.Чэмера (А.Анiшѓчыка), С.Хмару, А.Салаўя, У.Сядуру, М.Сяднёва. З канца лета 1944 Т. адказны сакратар навагрудскай раённай газ. 'Звязда'. У 1945-47 старшы навуковы супрацоўнiк i нам. дырэктара Лiтаратурнага музея Янкi Купалы. Пахаваны на Вайсковых могiлках у Мiнску.
Тв.: Творы. Мн., 1961; Аўтабiяграфiя // Пра час i пра сябе. Мн., 1966; Выбр. вершы i паэмы. Мн., 1967; Пiлую вершам краты. Мн., 1984.
Лiт.: Калеснiк У. Аповесць пра Таўлая // Полымя. 1964, ? 10; 1965, ? 8-9; Арочка М. Валянцiн Таўлай. Мн., 1969; Валянцiн Таўлай: Дакументы, успамiны, артыкулы. Мн., 1984; БП, т. 6; ЭГБ, т. 6-1.
ТАЧЫЦКI Адольф Герасiмавiч [1897, в. Брусы Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мяѓдзельскi р-н Мiнскай вобл. - 4.3.1938, Мiнск, НКВД], педагог. Брат I.Тачыцкага. На момант арышту працаваў выкладчыкам у Мiнскiм тарфяным тэхнiкуме. Арыштаваны 31.10.1937. Прыгавораны 15.2.1938 да расстрэлу.
Кр.: НАРБ, IКР.
ТАЧЫЦКI Iван Герасiмавiч [12.8.1895, в. Брусы Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - 4.3.1938, Мiнск, НКВД], глебазнавец. Брат А.Тачыцкага. У 1925 скончыў Горацкi сельскагаспадарчы iнстытут. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнiкам, кiраўнiком аддзела ў Iнстытуце аграглебазнаўства i ўгнаенняў БелАН. Арыштаваны 31.10.1937. Прыгавораны 15.2.1938 да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 6.9.1957.
Кр.: НАРБ, IКР.
Лiт.: Возвращенные имена.
ТРАЕЦКI Аляксей [1900 - 23.9.1937, Мiнск, НКВД], празаiк, драматург, паэт. Пачаў друкавацца ў 1925 (вершы i байкi на вясковыя тэмы). У 1926 яго апавяданнi былi змешчаны ў 'Маладняку'. Да канца 1920-х г. досыць актыўна публiкаваў байкi, вершы, апавяданнi. У 1930 у трох нумарах 'Узвышша' была надрукавана аповесць Т. 'Старасельѓшчына'. Потым яго iмя знiкла са старонак перыядычнага друку i толькi ў 1935 з'явiлася апавяданне 'Храбрацы'. У 1934 асобным выданнем выѓйшла камедыя 'Нашы Казыры', якая ў 1936 была апублiкавана ў Харкаве па-ўкраiнску. У сааўтарстве напiсаў п'есу 'Гонар', якая была пастаўлена ў БДТ-2 9.12.1934. Арыштаваны 6.5.1937. Расстраляны.
Тв.: Нашы Казыры: Камедыя. Мн., 1934.
Лiт.: БП, т. 6.
ТРАМПОВIЧ Павел Вiктаравiч [1(13).6.1889, Пскоў - 3.1.1956, Кiеў], медык, грамадскi дзеяч, публiцыст. Нарадзiўся ў сям'i выхадцаў з Беларусi. З 1908 вучыўся ў Псiханеўралагiчным iнстытуце Пецярбургскага ун-та. Зблiзiўся з эсэрамi; браў удзел у палiт. дэманстрацыях, за што неаднаразова затрымлiваўся. У 1910 эмiграваў у Германiю. Вучыўся на медыцынскiм ф-це Баварѓскага ун-та. З-за цяжкiх матэрыяльных умоваў мусiў перапынiць вучобу. У 1912 залiчаны ў Кiеўскi ун-т, якi скончыў у 1917. У 1918 член Народнага сакратарыята Беларусi, Рады БНР. Жыў у Растове-на-Доне, Харкаве. З 1925 асiстэнт, дацэнт, загадчык кафедры медыцынскага ф-та БДУ. Навуковы сакратар медыцынскай секцыi Iнбелкульта (1925), нам. старшынi камiсii прыроды i прадукцыйных сiл Беларусi Iнбелкульта (1928). Публiкацыя ў 1925 артыкула Т. 'Шляхi беларускай iнтэлiгенцыi' выклiкала рэзкую рэакцыю ЦК КП(б)Б: адбылося пасяджэнне Бюро ЦК; быў зняты з пасады рэдактар 'Савецкай Беларусi' I.Шыпiла i абноўлены склад рэдакцыi газеты. 26.10.1925 у 'Савецкай Беларусi' надрукаваны артыкул 'Далейшыя шляхi беларускай iнтэлiгенцыi (Адказ рэдакцыi т. Трамповiчу)', дзе былi пералiчаны памылкi аўтара, падкрэслiвалася немагчымасць 'яднання на грунце нацыянальнай справы', бо адзiны правiльны падыход да ўсiх пытанняў - класавы. Арыштаваны ДПУ БССР 9.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Пастановай калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 прыгавораны да 5 гадоў высылкi ў Астрахань. Пасля вызвалення ў 1945-50 працаваў хiрургам у Магiлёве-Падольскiм Вiннiцкай вобл., потым у Кiеве. Рэабiлiтаваны 10.6.1988.
Тв.: Шляхi беларускай iнтэлiгенцыi // Савецкая Беларусь. 1925, 21 кастр. (перадрук: Спадчына. 1998, ? 3).
Лiт.: Васiлеўская Н. Жыццёвы шлях Паўла Трамповiча // Спадчына. 1998, ? 3; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 6-1.
ТРУСЕВIЧ Станiслаў Станiслававiч [псеўданiм: Казiмiр Залеўскi; 1870, в. Вераскава Наваѓгрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - 25.8.1918, Масква], удзельнiк рэвалюцыйнага руху, публiцыст. Вучыўся ў Варшаўскiм ветэрынарным iнстытуце, з якога выключаны ў 1889 за ўдзел у студэнцкiх хваляваннях. У 1891-92 вёў агiтацыю сярод настаўнiкаў i сялян Навагрудскага, Лiдскага, Слуцкага пав. Арыштаваны. Жыў у Мiнску пад наглядам палiцыi. У 1894 пад яго кiраўнiцтвам створана Мiнская сацыял-дэмакратычная арганiзацыя. Адзiн з заснавальнiкаў Рабочага саюза Лiтвы, Сацыял-дэмакратыi Каралеўства Польскага i Лiтвы. У 1900 дэлегат Парыжскага кангрэса 2-га Iнтэрнацыянала. Неаднаразова арыштоўваўся i ссылаўся. З 1906 у эмiграцыi. У 1911 у зборнiку 'Общественное движение в России в начале ХХ в.' (Кн. 7, т. 4, ч. 2) апублiкаваў артыкул 'Национальное движение', дзе прывёў звесткi пра бел. культуру. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 вярнуўся ў Расiю. У 1917-18 загадчык аддзела газ. 'Известия ВЦИК', рэдактар час. 'Вестник жизни'. Публiкаваўся ў газ. 'Правда'. Аўтар брашуры 'Искусство и пролетариат' (1918) i артыкулаў, дзе аналiзаваў ролю творчай iнтэлiгенцыi ў рэвалюцыйным руху.
Лiт.: Корнилович Э.А. Старейший профессионал // Корнилович Э.А. Люди революционного подвига. Мн., 1985; ЭГБ, т. 6-1.
ТУМIЛОВIЧ Янка [Iван Людвiгавiч; 6(19).9.1905, в. Сялiба Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бярэзiнскi р-н Мiнскай вобл. - 21.1.1938, ГУЛАГ], паэт. Паходзiў з сялянскай сям'i. У 1927 скончыў БДУ. Жыў у Мiнску. Працаваў выкладчыкам гiсторыi, у рэдакцыях часопiсаў. Выступаць з вершамi ў друку пачаў у 1925. Член лiтаб'яднання 'Маладняк'. У 1926 разам з Я.Бобрыкам i А.Звонакам выдаў паэтычны зборнiк. Публiкаваўся ў час. 'Маладняк', газ. 'Савецкая Беларусь', 'Чырвоны сцяг', 'Звязда', 'Чырвоная змена', 'Камунар Магiлёўшчыны'; калектыўным зборнiку 'Дэкламатар' (1928). У пераважнай большасцi вершы Т. - гэта ўзоры пралеткультаўскага рамантызму 1920-х г. У 1927 стаў адным з заснавальнiкаў 'Пралетарска-сялянскай беларускай лiтаратурнай суполкi' ('Проблiск'). З 1930 пубѓлiкацыi Т. знiкаюць са старонак перыядычнага друку. Магчыма, гэта звязана з хваляй рэпрэсiй у 1930. У 1930-я г. працаваў выкладчыкам Вышэйшай школы палiт. асветы, у рэдакцыi газ. 'Пiянер Беларусi'. Арыштаваны 11.10.1936; 20.6.1937 Вярхоўным судом СССР прыгавораны да 7 гадоў пазбаўлення волi. Памёр у лагеры каля бухты Нагаева пад Уладзiвастокам. Справа спынена 8.1.1940.
Тв.: Пунсовае ранне: Вершы / У сааўтарстве. Мн., 1926; Полымя. 1960, ? 6; Анталогiя беларускай паэзii: У 3 т. Т. 2. Мн., 1961.
Лiт.: Звонак А. Сцiплая песня // Полымя. 1960, ? 6; БП, т. 6; ЭГБ, т. 6-1.
ТУРБОВIЧ Дора Рыгораўна [? - 20.12.1937, Мiнск, НКВД], гiсторык. У 1931-33 вучылася ў аспiрантуры БелАН. Потым працавала асiстэнтам ў Iнстытуце аспiрантуры БелАН. Арыштавана 2.3.1937. Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР прыгаворана да расстрэлу. Рэабiлiтавана 29.12.1966.
Лiт.: Возвращенные имена.
ТЭЙФ Майсей Саламонавiч [4(17).9.1904, Мiнск - 23.12.1966, Масква], паэт, празаiк. Пiсаў на iдыш i бел. мовах. Скончыў вячэрнюю школу ў Мiнску. У 1923 паступiў у БДУ. З 1924 вучыўся на вячэрнiм аддзяленнi i працаваў на шпалернай фабрыцы. Першыя вершы Т. датаваны 1920; публiкавацца пачаў з 1925. У 1928 паступiў на аддзяленне яўрэйскай мовы i лiтаратуры. Другога Маскоўскага дзяржаўнага ун-та. Падрабляў начной карэктарскай працай. Пасля сканчэння вучобы ў 1933 вярнуўся ў Мiнск. Шмат працаваў; на працягу 1920-30 выдаў 11 кнiг; перакладаў на яўрэйскую мову творы бел. i рускiх паэтаў; пiсаў драматычныя творы, якiя ставiлiся на сцэне Яўрэйскага тэатра ў Мiнску. Арыштаваны 23.4.1938. Вызвалены перад вайной. У 1941 мабiлiзаваны; вайну правёў на фронце, старшы сяржант артылерыйскай часцi; атрымаў баявыя ўзнагароды. Пасля дэмабiлiзацыi ў 1945 жыў у Маскве. Зноў арыштаваны ў 1951. Да 1956 знаходзiўся на спецпасяленнi ў Варкуце. Пасля рэабiлiтацыi ў 1956 вярнуўся ў Маскву. З 1961 да 1964 рэдактар аддзела паэзii час. 'Савецiш Геймланд'.
Тв.: Выбр.: Вершы, балады, паэмы. М., 1965 / Яўр.; Вершы; Балады; Паэмы. М., 1985 / Яўр.
Лiт.: Хоцiмскi А. Крыху аб творчасцi i бiяграфii М. Тэйфа // ЛiМ. 1937, 6 жн.; БП, т. 6.
ТЭРАЎСКI Уладзiмiр Васiлевiч [11(23).11.1871, мяст. Раманава Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Ленiна Слуцкага р-на Мiнскай вобл. - 10.11.1938, Мiнск, НКВД], дырыжор, кампазiтар, фалькларыст. Скончыў Слуцкае духоўнае вучылiшча (1889). У 1892-95 служыў у войску. У другой палове 1890-х г. жыў на Урале, кiраваў аматарскiмi харавымi калектывамi. Спяваў у капэле Дз.Агрэнева-Славянскага. Вярнуўся ў Беларусь у пачатку 1900-х г. Узначальваў царкоўны хор Старажоўскай царквы, аматарскi хор Мiнскага таварыства цвярозасцi; выкладаў спевы ў пачатковых школах. У 1914 стварыў Мiнскi беларускi хор, якi ў 1917 увайшоў у склад Першага Беларускага таварыства драмы i камедыi. У 1918-19 кiраваў харавой капэлай у Беларускiм савецкiм тэатры; уваходзiў у склад Таварыства працаўнiкоў беларускага мастацтва. Улетку 1920 арыштаваны польскiмi акупацыйнымi ўладамi ў Асiповiчах. Пасля ўтварэння Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Мiнску (БДТ-1) яго галоўны хормайстар. Арыштаваны ЧК у 1921 разам з У.Фальскiм; прыгавораны да расстрэлу, замененага 5-гадовым зняволеннем. У 1923 вызвалены. Кiраваў харавымi калектывамi БДУ, МБПТ, саюза паштавiкоў-тэлеграфiстаў. Стварыў музыку да спектакляў БДТ-1: 'Бязвiнная кроў' У.Галубка (1918), 'Каваль-ваявода' Е.Мiровiча (1925) i iнш. Найбольш вядомай стала музыка да спектакля 'На Купалле' М.Чарота (1921). Напiсаў песнi i рамансы на словы Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулi, М.Чарота i iнш. Запiсваў i гарманiзаваў народныя песнi, частка якiх апублiкавана ў зборнiках 'Беларускi спеўнiк з нотамi на тры галасы паводле народных мелодый' (1921), 'Беларускi лiрнiк' (1922), 'Вайсковы зборнiк' (1926). Браў удзел у рабоце музычнай секцыi Iнбелкульта. Пасля 1930 звольнены з працы, абвiнавачаны ў нацыянал-дэмакратызме. Служыў у царкоўным хоры Старажоўскай царквы Мiнска. Арыштаваны 17.8.1938. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ў 1957.
Лiт.: Травень М. Уладзiмiр Тэраўскi - ахвяра бальшавiзму // Бацькаўшчына. 1956. ? 30; Гесь А., Ляхоўскi У. 'Калi песня жыве беларуса, будзе жыць беларускi народ!': Жыццё i творчы шлях Уладзiмiра Тэраўскага // Мастацтва. 1966, ? 12; ЭГБ, т. 6-1.