Са сьме́хам пака́зваеш ты ўнiз, туды́ вунь, дзе ро́ссып
прыпарто́вых дамо́ў, на вакно́ до́ма каля́ Гарадзко́й Бо́йнi,
той, дзе мясьнiкí до́раць акра́ўкi найсьвяжэ́йшага мя́са
дзетвары́ грэ́цкай, iталья́нскай i гiшпа́ньскай.
I з гэ́тага ўро́схрыст вакна́ мост - гэ́та пту́шка.
Вятры́ цябе́ ня бу́дзяць. I пе́рад табо́й
крок свой мая ́спыня́е Рэджы́на. Па́даючы.
* - наколькi разумею, верш прысьвечаны бабулi аўтаркi, разам зь якой яны ў 1976-м перажылi землятрус у горадзе Мэдуна (па вяртаньнi першай з Сыднэю ў Iталiю); бабуля звалася Рэджынай (у пер. зь iт. Каралева), а таксама мела мянушку Онда (у пер. зь iт. Хваля).