Курчанкова Кристина : другие произведения.

Трыялет. Вярнуся

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:


   вярнуся
   трыялет
   А. А.
   Прачнуцца. Разляпiць павекi i прарвацца праз сетку маланак, праз змрок грымотаw, праз гэты дождж i гэтую нясцерпную ноч. Калыханка капытоw па брукаванцы, калыханка капытоw... Дзынькнула маланка, скача па бруку: згубiw талер, потым, потым, потым.
   Прачнуся, прачнуся... Шоргат плашча люляе, цалуе. Нельга застацца, паддацца, закалыхацца. Тады - брук, брук, брук.
   Талер танчыць на дарозе вогненнае колца. Гэта той самы талер? Цi новы... Якая рознiца? Гэтая ноч закончыцца, i тады - позна, позна, позна...
   Брукаванка скруцiцца w кола балотнай змяюкай. Рэзка, нiбы маланка скочыць да цябе - уджалiць, апячэ агнём, улiе атруту, закалыхае пад запозненыя грымоты.
   Не, кола - гэта пярсцёнак... валасоw вакол пальца. Я паспею, заwтра я абавязкова паспею. Заwтра мы wцячэм у тваю светлую краiну (вось я i пераканаюся, цi iснуе яна насамрэч). Успамiнаю, прачынаюся, смяюся, iзноw наперад, нельга спазнiцца.
   Дзе там мой талер? Вогкi свет, вогкi плашч, вогкi конь, вогкi брук. Я прачнуся. Наступны раз я паспею. Наступны.
   Неба разляпiла цяжкiя павекi. Проста грукат капытоw разбудзiw дзень. Проста разышлiся хмары. Памiж iмi - вока, не, сонца. Вока з бяльмом.
   Вогненныя саламандры танчаць на мокрых камянях, абкружаюць, будуюць з бруку сцены. Гэта прачнуwся горад: iзноw вiтае вогнiшчам на пляцы. Хто сёння? Не мае значэньня. Паспеw?
   I я прачнуся.
   В. В.
   - Як добра, што ты вярнуwся.
   - Ты нешта казала?
   - Калi сонца адлятае w вырай, надыходзiць зiма. Хiба не бачыш: усё неба w снезе?
   - Гэты снег чорны.
   - Чалавечая стома апранаецца w крышталiкi i круцiцца, сыплецца на неба.
   - Гэта такая гульня? Апавядай яшчэ.
   - Восень бяжыць рудым сабакам. Кульгае, стамiwся. Пакармi яго сваiм сумам. Не бойся, адламi кавалак.
   - Дзiвачка. А раптам ён шалёны?
   - Ты - дзiвак. Цалуеш толькi вачыма.
   - Я баяwся, ты не дазволiш.
   - I не дазволю! А ты не глядзi.
   - Я таксама магу так гуляць... Час заснуw у тваiх зрэнках. Скруцiwся пухнатай коткай ды салодка вуркоча.
   - Глядзi, глядзi! Зараз кiпцi выпусцiць. Ты яго малаком паiw?..
   - Каго?
   - Час.
   - Iзноw смяешся!? Хто ты такая, каб з мяне смяяцца!
   - Хто я? Табе лепш вiдаць. Ты мяне прыснiw...
   - Прыснiw! Вось я зараз сябе разбуджу. Што рабiцьмеш, калi я прачнуся? Да iншага снiцца пойдзеш?
   - Што ты! У кожнае вогнiшча зазiрну, каб у твой сон вярнуцца. Не прачынайся!
   - Не прачнуся.
   С. В.
   Страчанае пахне дымам, кусае за вочы, праз дыханне залятае w цела, уецца, заляцаецца да сэрца. Пакiдае попел.
   - Што снiw?
   - Ведаеш, звычайныя лiпкiя жахi. Некуды iмчаw, некага ратаваw, не бачыw мэты. Замкнёнае кола... Табе сумна?
   - Чаму?
   - Тут, у нас, табе сумна? Мая краiна... Не смейся...
   - Твая краiна дзiwная. Як i wсе, акрамя маёй.
   - Можа, гэта твая краiна дзiwная. Як i ты.
   - Не, мая простая. Простая. Пляц, брукаванка, на пляцы - царква. Насупраць касцёл. Пасярэдзiне - рынак, жыдоwскiя лаwкi. На wскрайку - мячэт. Габрэi ходзяць у сiнагогу.
   - Я не веру.
   - Ты там быw.
   - Можа, я гэта прыснiw?
   Страчанае пахне морам. Пеняцца слёзы прыбою, змешваюць пясок з крышталiкамi солi. Стогнуць галодныя кiрлi.
   - Быw у мяне знаёмы жыдок малады...
   - Прыгожы?!
   - Як анёл, толькi смуглявы. Мусiць, усё на свеце ведаw... казаw... Паслухай, не зайздросць. Дзiwныя рэчы казаw: быццам час можна скруцiць у клубок. У кола. Вось так.
   Страчанае абвiлося вакол пальца залатым пярсцёнкам. Найкаштоwнейшая аздоба: пярсцёнак вогненных валасоw.
   - I што тады?
   - Не ведаю. Пэwна, можна вярнуцца, знайсцi страчанае. Ты ад'язджаеш заwтра?
   Страчанае сядзела w пустых клетках i бясшумна цiwкала. Увесь пакой застаwлены пустымi клеткамi. Клеткi на стале, на сценах, на падлозе. Клеткi на клетках. Дрыготкае святло гайдала ценi клетак на тваiм твары. Твой твар - у клетцы.
   Не, страчанае нiчым не пахне. На тое яно i страчанае.
   А. А.
   Прачнуцца. Разляпiць павекi i прарвацца праз сетку маланак, праз змрок грымотаw, праз гэты дождж i гэтую нясцерпную ноч. Калыханка капытоw па брукаванцы, калыханка капытоw... Дзынькнула маланка, скача па бруку: згубiw талер, потым, потым, потым.
   Прачнуся, прачнуся... Шоргат плашча люляе, цалуе. Нельга застацца, паддацца, закалыхацца. Тады - брук, брук, брук.
   Талер танчыць на дарозе вогненнае колца. Гэта той самы талер? Цi новы... Якая рознiца? Гэтая ноч закончыцца, i тады - позна, позна, позна...
   Брукаванка скруцiцца w кола балотнай змяюкай. Рэзка, нiбы маланка скочыць да цябе - уджалiць, апячэ агнём, улiе атруту, закалыхае пад запозненыя грымоты.
   Не, кола - гэта пярсцёнак... валасоw вакол пальца. Я паспею, заwтра я абавязкова паспею. Заwтра мы wцячэм у тваю светлую краiну (вось я i пераканаюся, цi iснуе яна насамрэч). Успамiнаю, прачынаюся, смяюся, iзноw наперад, нельга спазнiцца.
   Дзе там мой талер? Вогкi свет, вогкi плашч, вогкi конь, вогкi брук. Я прачнуся. Наступны раз я паспею. Наступны.
   Неба разляпiла цяжкiя павекi. Проста грукат капытоw разбудзiw дзень. Проста разышлiся хмары. Памiж iмi - вока, не, сонца. Вока з бяльмом.
   Вогненныя саламандры танчаць на мокрых камянях, абкружаюць, будуюць з бруку сцены. Гэта прачнуwся горад: iзноw вiтае вогнiшчам на пляцы. Хто сёння? Не мае значэння. Паспеw?
   I я прачнуся.
   D. В.
   Даруй. Я не хацела. Я не хацела выстудзiць твае пакоi. Ну хiба я вiнаватая, што ты баiшся агню?
   Гэта wсё ягоныя кпiны: агонь больш не грэе цябе. Спальвае нават прысак, малюнак, узгадка, намёк, нават слова, што вырастае w шчылiнках на сцяне, у каменнай кладцы, ва wзорах паркавых сцежак. Вочы твае змерзлi ад астылага попелу.
   Агонь не свецiць. Агонь блiснуw аднойчы залатой манетай на бруку, i з таго часу заwсёдная цемра - твая верная сяброwка. Гэта не я асляпiла цябе. Не расплюшчвай вочы, ты ведаеш: паwсюль змрок, цень, надвячорак.
   Затое табе не трэба баяцца пажару, маланкi ды святой iнквiзыцыi. Што табе губляць: агонь не зробiць балюча, цябе wжо спалiлi аднойчы.
   Я не хацела.
   Агонь абкруцiцца вужакай, прытулiцца коткай, зарагоча крумкачом, рассыплецца дарагiмi пацеркамi, зайграе w срэбны рог небяспеку, выпадзе снегам, узыдзе валошкай, згатуе вячэру, пацалуе далонi, разгладзiць зморшчынкi, дасць аплявуху, прынясе w жменi ваду, падаткне wночы коwдру, скоцiцца знiчкай, прынясе чысты кубак.
   I збярэ твае слёзы.
   Тады ты iзноw сядзеш на каня. Узгадаеш простую малiтву. I праз агонь, вечар i брук паспрабуеш дагнаць сваё сонца (вярнуць залаты талер). Пакуль не закалыхае брук, пакуль стома не вылiецца дажджом, пакуль час не абаwецца пярсцёнкам залатых валасоw вакол пальца. Пакуль ты не разарвеш капытамi брукаванку, што замкнулася w кола. Пакуль ты не вернешся да мяне.
   А я пачакаю. Я пасябравала з рудымi саламандрамi. I мне wжо амаль не балюча танчыць з iмi. Я пацярплю. Можа быць, сёння ты паспееш дагнаць сваё сонца.
   E. A.
   - Надзвычай радыя бачыць вас, шаноwны пане. Вы паспелi. Узнагарода не доwга будзе чакаць вас.
   - Мая жонка...
   - Так, мае вiншаваннi. Вас выдралi з кiпцюроw д'ябла.
   - Мая жонка...
   - Не трэба падзякаw. Мы былi там. Мы бачылi. Яна набыла wсiх птушак у горадзе...
   - Так, i адпусцiла iх. Мая жонка...
   - I адпусцiла iх!
   - Капрызы маладой панi.
   - Паганскiя рытуалы.
   - Не, яна хрысьцiянка. Гэта...
   - Яна не каталiчка.
   - Гэта проста звычай яе краiны.
   - Я i кажу, дзiкiя, паганскiя, барбарскiя рытуалы. Шаноwны, гэта вядзьмарства. Але вы не wсё ведаеце. Яна хавала цыганоw i габрэяw!
   - Хацела толькi wратаваць iх ад вогнiшча.
   - Проста яна такая самая.
   - Яна - цыганка? Габрэйка? Яе валасы...
   - Рудыя, як ва wсiх вядзьмарак.
   - Калi б я толькi быw...
   - Мы марнуем час. Вас адмыслова выправiлi з гораду. Мы wсё разумеем. Ваш узрост... Я казаw, што на такую пасаду патрабуецца больш сталы ваяр. Будзьце wдзячныя. Каб за вас не сказалi слова... не будзем згадваць тут тыя высакародныя, паважаныя iмёны. Вашыя папрокi не да месца. Вось - дастаwце гэта да заwтра. Калi зберацеся неадкладна, абавязкова паспееце. Шчаслiвай дарогi, шаноwны спадар.
   - Я мог паспець. Я быw павiнен...
   - Вы павiнны паспець да заwтра.
   - Што?..
   А. А.
   Прачнуцца. Разляпiць павекi i прарвацца праз сетку маланак, праз змрок грымотаw, праз гэты дождж i гэтую нясцерпную ноч. Калыханка капытоw па брукаванцы, калыханка капытоw... Дзынькнула маланка, скача па бруку: згубiw талер, потым, потым, потым.
   Прачнуся, прачнуся... Шоргат плашча люляе, цалуе. Нельга застацца, паддацца, закалыхацца. Тады - брук, брук, брук.
   Талер танчыць на дарозе вогненнае колца. Гэта той самы талер? Цi новы... Якая рознiца? Гэтая ноч закончыцца, i тады - позна, позна, позна...
   Брукаванка скруцiцца w кола балотнай змяюкай. Рэзка, нiбы маланка скочыць да цябе - уджалiць, апячэ агнём, улiе атруту, закалыхае пад запозненыя грымоты.
   Не, кола - гэта пярсцёнак... валасоw вакол пальца. Я паспею, заwтра я абавязкова паспею. Заwтра мы wцячэм у тваю светлую краiну (вось я i пераканаюся, цi iснуе яна насамрэч). Успамiнаю, прачынаюся, смяюся, iзноw наперад, нельга спазнiцца.
   Дзе там мой талер? Вогкi свет, вогкi плашч, вогкi конь, вогкi брук. Я прачнуся. Наступны раз я паспею. Наступны.
   Неба разляпiла цяжкiя павекi. Проста грукат капытоw разбудзiw дзень. Проста разышлiся хмары. Памiж iмi - вока, не, сонца. Вока з бяльмом.
   Вогненныя саламандры танчаць на мокрых камянях, абкружаюць, будуюць з бруку сцены. Гэта прачнуwся горад: iзноw вiтае вогнiшчам на пляцы. Хто сёння? Не мае значэння. Паспеw?
   I я прачнуся.
   В. В.
   - Як добра, што ты вярнуwся.
   - Ты нешта казала?
   - Калi сонца адлятае w вырай, надыходзiць зiма. Хiба не бачыш: усё неба w снезе?
   - Гэты снег чорны.
   - Чалавечая стома апранаецца w крышталiкi i круцiцца, сыплецца на неба.
   - Гэта такая гульня? Апавядай яшчэ.
   - Восень бяжыць рудым сабакам. Кульгае, стамiwся. Пакармi яго сваiм сумам. Не бойся, адламi кавалак.
   - Дзiвачка. А раптам ён шалёны?
   - Ты - дзiвак. Цалуеш толькi вачыма.
   - Я баяwся, ты не дазволiш.
   - I не дазволю! А ты не глядзi.
   - Я таксама магу так гуляць... Час заснуw у тваiх зрэнках. Скруцiwся пухнатай коткай, ды салодка вуркоча.
   - Глядзi, глядзi! Зараз кiпцi выпусцiць. Ты яго малаком паiw?..
   - Каго?
   - Час.
   - Iзноw смяешся!? Хто ты такая, каб з мяне смяяцца!
   - Хто я? Табе лепш вiдаць. Ты мяне прыснiw...
   - Прыснiw! Вось я зараз сябе разбуджу. Што рабiцьмеш, калi я прачнуся? Да iншага снiцца пойдзеш?
   - Што ты! У кожнае вогнiшча зазiрну, каб у твой сон вярнуцца. Не прачынайся!
   - Не прачнуся.
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"