"Выйшаw сейбiт на нiвы свая..." - думаю штораз пра дворнiкаw, якiя ад душы засяваюць першы лёд пяском. Быw бы w мяне маленькi брацiк, можна было б апавесцi, што з гэтага насення wзыходзяць гарадскiя будынкi. Але w мяне няма брацiка i я ведаю: з марожанага пяску вырастаюць гарадскiя эльфы.
Дзе w шкляных шарах спеюць электрычныя семкi, дзе аранжавыя выпарэннi вулак падымаюцца ад чорнага асфальту w фiялетавае неба мiж слупоw каштанаw, што сплялiся са стваламi лiхтарняw, - там, калi ты станеш у цёмным дворыку тварам да праспекта, то абавязкова пабачыш яго - неонавае дыханне майго гораду.
Яно мяне атруцiла. Вiбруе ваконнае шкло а палове ночы. Чуеш? Гэта растуць абрубленыя пальцы дрэваw ды цагляныя рыфы дамоw. Абдымi мяне, не пусцi. Яно wцягвае мяне w сябе, я не хачу, каб яно дыхала мною.
Электрычны агонь лiхтарняw не растапляе лядзяных крышталiкавых матылёw, але абпальвае крылы начным сняжынкам. Зiмовыя святлафоры выдыхаюць каляровую пару. Звiняць тралейбусныя драты, хоць транспарт даwно не ходзiць. У неонавым дыханнi гораду гушкаюцца гарадскiя эльфы.
- Як пачуваешся? - пытаецца Недапанк Гоблiн.
- Пачуваюся - крышталёвай вазай! Якую выставiлi на гаwбец. Спачатку w мяне натрэсла лiсця, зараз - снег!.. Мне празрыста-празрыста! I сняжынкi падаюць на самае дно, на самае дно мяне!
Мiра - з гарадскiх эльфаw. Гэта лёгка пазнаць па кароткiх фiялетавых валасах вожыкам, троху даwжэйшай спаднiцы з шыкоwным скураным пасам ды сапраwдным завостраным кордам на iм i даwжэзных ботах з заклёпкамi.
- Што рабiцьме сёння? - закахана пытаецца Гоблiн.
- Шукацьме вочы сцяны. Ну, вушы w сценаw ёсць, значыць, шукацьме вочы.
Яны iдуць у пераход, сядаюць на кукiшкi да сцяны i чакаюць Эwку. Эwку, якая w футры й белым фартушку збiрае грошы "На православное просвещение". Мiра вiтальна wзмахвае кордам, Недапанк Гоблiн уздымае джынсавую пальчатку з абрэзанымi пальцамi. Эwка wсмiхаецца. Га! Яна насамрэч радая iх бачыць!
Мiра апавядала б гэтую гiсторыю так. Па дарозе са школы чалавечых ёлупняw (дзе я вучуся засяроджвацца w нiрване, не зважаючы на вонкавыя раздражняльнiкi) у падземных калiдорах, як заwсёды забiтых зданямi, што пруць праз цябе, нiбыта i ты бясплотны, - я заwважыла двох п'яных оркаw, якiя чаплялiся да... я не разгледзела, да якога вiду (людзей, эльфаw, зданяw...) належыць паненка. Хоць жыццё смяротных толькi троху даwжэйшае за wзмах крылаw начнога мятлiка, парушаць яго гармонiю... Карацей, Гоблiн пачуw баявы крык Мiры, убачыw, якая яна каляровая i тоненькая w прыцемках пераходу, нiбы карцiнка з японскага анiмэ... П'яныя боwдзiлы, што былi пераконвалi Эwку пазычыць грошай са скарбонкi, утаропiлiся w блiскучы Мiрчын корд. Ну, тут i падышоw Гоблiн, сказаw iм... што належала (...паганая оркская гаворка - прашыпела Мiра), боwдзiлы звалiлi...
Давялося знаёмiцца.
Не, ён не ралявiк. Не, ён не супраць ралевiкоw. Не, ён дакладна не эльф. Не праваслаwны. Не праваслаwны эльф. Не, калi б ты згалiла валасы, а пад iмi - шышакi, а вушы такiмi лапырамi, цябе не назвалi б эльфам, толькi Гоблiнам. Так, Эwку трэба правесцi. "Дзякуй, я сама..." Так, я пачакаю.
Мiра i Гоблiн спявалi w пераходзе. Гэта было жахлiва. Гэта было смешна. Грошы аддалi Эwцы. Толькi набылi пiва. Стамiлiся.
- Ад таго, што w брук утапталi лiсце сотняw восеняw, ён не стаw мякчэйшым, - кажа Мiра.
- А ты стала б, каб у цябе wтоптвалi лiсце?..
- Я стала б жорсткай...
- А ён рассыпаецца...
- Дык гэта ж ад абцасаw, не ад лiсця!
- Як дарэчна, што брук, i лiсце, i абцасы - анiчога не адчуваюць, - пасмiхаецца Гоблiн.
- Як недарэчна, што за iх адчуваю я!
Ну вядома, Эwцы больш пасуе першае iмя. Дэлёран. Эльфiйка (выгукнула Мiра). Узбечка (паправiла Эwка). Яна мала размаwляе, яна слухае. (А табе не патрапiць, што ты з намi? - Мяне бацюшка добраславiw... - Ну, у цябе й бацюшка! - А мо ён са страчанага эльфiйскага калена?..) Але wжо wсе ведаюць, што маленькая Ева жыла w горным Эдэме, якi нейк сутоннем перакiнуwся w Пекла. Яе выправiлi да стрыечнай бабулi, сюды, дзе яна i бiлася ва wспамiнах, як мятлiк мiж шыбамi, - што пiсаць на паштоwках ДАДОМУ: Эдэм цi Пекла. А калi бабуля памерла, здаецца, так i не заwважыwшы мятлiка w шыбах, i знайшлiся яе wнукi, суседка прапанавала Эwцы прытулак пры царкве i iмя Эwка.
У Эwчыным свеце гэты гул гарадскi б'ецца аб царкоwны ганак. Цябе абступаюць i вядуць святыя з фрэсак - i калi падымеш вочы, то бачыш: ты стаw на самае дно сусвету. На розных яго паверхах праведнiкi мiж рыштаванняw вiтаюць стварэнне Зямлi. Словы пахнуць свежай фарбай. (А святыя, як дзецi, выглядаюць у вакенцы, прыклаwшы рукi да wнутранай паверхнi абразоw!) У трапяткiм дыханнi свечак струменяцца твары жывыя i маляваныя, тыя, што застыглi w мядовым бурштыне, у сотах нiмбаw. Гусцее мядвянае золата - i на вуснах Эwкi - кроплi салодкай вечнасцi.
Вось гэтага Гоблiнавы бацькi Эwцы дараваць не могуць - аёй! - яна адмовiлася ад Радзiмы. Гоблiн сказаw iм: а што, так складана адмовiцца ад Пекла? Ну, i сам патрапiw у такi Чысцец!..Нiбыта wжо даwно прадаw i тату, i маму, i аднакласнiкаw з нацыянальнай гiмназii, i дзядулю, i сваю няiсную Радзiму, бытта яе хтось купляе, няiсную...
Калi б Мiра апраналася трохi... iнакш (сказала мама). Калi б Эwка хоць бы размаwляла па-нашаму (скрывiwся тата). У цябе хоць ёсць сябры-хлопцы? (Схамянуwся дзед.)
Мiра размаwляе - па-iхняму... Яна так i сказала аднойчы на wроку w школе ёлупняw: гэтая мова - эльфiйская, i w вашую арганiзацыю я не пайду, бо мы, эльфы... (Настаwнiца паклiкала дырэктара. Дырэктар паклiкаw Мiрчыну мацi. Мiрчына мацi запрасiла дырэктара на каву... Дырэктар паклiкаw настаwнiцу...) ...I Мiра засталася w школе афiцыйнай эльфiйкай.
А Гоблiн не стаw тлумачыць бацькам, што эльфiйская мова - уваходзiць у гульню, што несмяротных эльфаw не турбуюць праблемы смяротныхёлупняw, што Мiру нiхто нiколi не wбачыць на пляцы, бо эльфы хоць i гуляюць, ды не прайграюць, а ён, iдыёт Гоблiн, iзноw пацягнецца туды сцвярджаць мужнасць без надзеi на перамогу... за ручку з мамай (каб не забралi злыя мiлiцыянты).
Дзядуля Гоблiна змагаwся за незалежнасць, бацькi Гоблiна змагалiся за незалежнасць (таму яны i пабралiся, таму i нарадзiлi Гоблiна, згубiwшы недзе па дарозе змагання сваю любоw: сёння яны нат не глядзяць адно аднаму w вочы, бо не могуць бачыць, не хочуць верыць у паразу недакахання), цяперака Гоблiн мусiць бiць тое залатое яечка (знутры?). А ён не хоча.
Яго прыпляснула тым чорным квадратам пляцу. Чорным квадратам страху з чорнымi ж фiгуркамi w скуранках па перыметры (яны маюць рацыi, а мы не маем). Гоблiн не хоча быць нацыяналiстам, не хоча гадаваць нацыяналiста, не хоча вучыцца нелюбовi. Ён хоча быць панкам. Ён хоча да Мiры i Эwкi, таму што яны жывыя i каляровыя. Ён хоча пiва.
- Што новага?
- Учора якая злiва! Мiж буйкоw лiхтароw ледзь дагнала Ноеw аwтобус! Уяwляеш - на воглых крэслах дрэмлюць залюляныя стомай звяры, i толькi мне да пары няма пачвары. Знiчка шаснула ля самага твару - па той бок шкла - Ноеw недапалак. Ной кiруе да iншай зоркi - адной з пяцi, што на этыкетцы над Араратам. А мне wсё свярбiць пытанне: што сказаць кантралёру - у мяне ж нi квiтка, нi пары. "Таварыш, панiмаеця, патоп. А што калi за дажджом, на зялёным пагорку, хтось чакае мяне з парасонам. Уявiце ягоную пысу, калi аwтобус прыедзе, а мяне няма".
"Я чакаw бы цябе з парасонам", - хацеw сказаць Гоблiн, але ненатуральна вялiкiя, анiмэшныя вочы Мiры глядзелi не на яго, мiма.
Таму што w клубе паляцеw комп. Да каханай, у электронны вырай. Мацi не дала спаднiцу на новы эльфiйскi строй. Дырэктар чырванее, калi Мiра праходзiць побач. А яшчэ ёй не падабаецца сцэнар гульнi. Клубнiкаw да халеры, эльфаw - няма. I той хлопчык - такi мiлы, думала - эльф, добра, што ён сам усё зразумеw. Калi эльфiйка пакахае гоблiна... во гэта будзе сцэнар. Яны, ёлупнi, не зразумелi, хоць - ге-ге - "оркi" ажывiлiся!.. Дый не пацягнеш у клуб Гоблiна i Эwку - яны сапраwдныя, а тыя - цьфу! - пластылiнавыя.
- Ведаеш, што такое палiмпсест? - пытаецца Гоблiн.
- Ыгы, праходзiлi, - буркае Мiрка.
- Сляды на брудзе - калi здымаць адбiткi wсiх, хто прайшоw за дзень...
- ...атрымаеш набор падэшваw.
- А адбiткi твараw, якiя мiма, штохвiлю?.. Яны адлюстроwваюцца на табе, вось бы iх зняць!
- Людзей усё адно не пабачыш, а анёлы, - Мiра хiснула на Эwку, - слядоw не пакiдаюць.
З цёмнага дворыка можна пабачыць неонавае дыханне гораду. Самае складанае - убачыць анёлаw. Калi гадзiнамi стаiш у пераходзе i больш не можаш нi чытаць, нi малiцца... i абрастаеш iхнiмi адбiткамi, пражываеш чужыя iмгненнi ...матузок, мабiльнiк, пудранка, яцябеколькiчакала... недапалкi абарваных дыялогаw... ведаеце, за кожным крочыць анёлак, а я не бачу... разводы w гразюцы - сляды крылаw?.. Я згубiлася w чужых тварах: гэта я - я сыходжу - утрымай мяне зараз! Прыбой цягнiка метро прыносiць новых мяне, i я танчу на паверхнi елачнага шарыка - у перакуленым дэфармаваным шкляным свеце вечнага пераходу (на святочным стале памiж гадамi).
i раптам за два крокi як той выбух пад вокнамi хаты паwзабытая мова пасмiхаецца мне w вочы маiмi вачымаi гэтае татава wлюбёнае слоwца i як цябе клiчуць красуня i кiдае w скарбонку скамячаную паперку i твой язык нiбы абуw замалыя чаравiкi i пракульгаw адно Ева добраславi Божа (Гоблiн, ты ведаеш: гэта здрада цi вернасць?) i малiтва за жывых i малiтва за памерлых верую памажы майму нявер'ю- i у малiтвах тыя самыя ймёны
* * *
Я думаю, Гоблiн не вiнаваты, ён проста праглынуw атрутную сняжынку. Ён не ведаw, што нельга запiваць гэты горад пiвам.
Iнакш бы ён нiколi не сказаw Мiры, што эльфы - смяротныя, аднойчы яны робяцца пераходнымi зданямi i пруць праз цябе - i ад кожнага смярдзiць дохлым эльфам, як ад Гоблiнавых бацькоw, - i Мiра хутка абрасце чужымi адбiткамi, а калi пачне здымаць iх лушпiнка за лушпiнкай, скурка за скуркай, - то знойдзе там яшчэ аднаго дохлага эльфа. Гэта пэwна, Гоблiн надыхаwся хваробнымi неонавымi выпарэннямi: таму ён сказаw Эwцы, што яна - скамянелы мятлiк у мёртвым бурштыне, што ёй не вылузнуцца, бо яе вера - толькi ролевая гульня, а яму, Гоблiну, гуляць абрыдла...
Ён яшчэ шмат сказаw бы, але ж... гэтае wсёдараванне w празрыста-чорных Эwчыных слязiнах... Ды гэтыя акварэльныя вочы Мiры, што больш не бачаць смяротнага ёлупня Гоблiна, бо wзiраюцца w цямрэчу новага Лiхалесся.
Гоблiн пабег, штурхаючы мiнакоw, усведамляючы, што раз яны не бясплотныя, значыць, ён стаw часткай iхняга свету. Ён думаw, што заwтра зможа прыдумаць гiсторыю сабе w апраwданне... але Эwкi i Мiры w пераходзе больш не будзе. Дома ён выхапiw з шафы вялiкую дзядулеву крышталёвую вазу i некалькi разоw кiнуw на падлогу. Але яна не разбiлася, адляцеw толькi малы аскепак, i бяссiлы Гоблiн паставiw вазу на месца, адвярнуwшы пабiтым месцам у цень...
Сонца лiзнула маю шыбу i прымерзла. Так да самай каляднай адлiгi: у мяне на вакне - язык сонца, а над табою - сонца нямое.
Не пусцi мяне. Я wздых майго Бога ("...I дзьмухнуw у твар чалавеку дыханнем жыцця..."), у якога патрэба - дыхаць людзьмi. Таму гэта так важна - утрымай мяне, каб мой атрутны горад не дыхаw мною зноw. Бо я згублюся мiж людзей-скрыпак, людзей-смыкоw, людзей-там-тамаw, людзей-арфаw, людзей-дудак, людзей-свiсткоw... Я буду зноw зазiраць у твары, шукаючы...
Як добра, што туды нельга вярнуцца. Хтосьцi новы блукае w зарасцях лядзяных пальмавых галiнаw тралейбуснага шкла. Якая палёгка, што я не вярнуся туды. Мне не давядзецца адвярнуцца, праходзячы паwз Эwку, не павiтацца, сутыкнуwшыся з Гоблiнам. Я нiколi неwбачу ДАРОСЛУЮ Мiру.
Я iмкнуся да дасканаласцi. I сняжынкi на маiм палiто ператвараюцца w шарыкi вады: прыгожае набывае форму дасканалага. I wсё-ткi, калi ласка, дазволь мне застацца сняжынкай.