Аннотация: Мелодыi сэрца i Сусвету  Калi проста ноты, то ѓсё тут зразумела: запiсаны пэѓным   спосабам музычны твор, але зорныя ноты - гэта ѓжо загадка,   таямнiца, урэшце, ёмкая i прыгожая паэтычная метафара. Не   сказаць, што Анатолю Кудласевiчу падуладны мелодыi Сусвету, аднак   бездакорны слых, скiраваны да зорак, у яго ёсць, i тыя далёкiя   нябесныя мелодыi, праходзячы праз яго сэрца, злiваюцца з шалёнымi   рытмамi сучаснага жыцця. Напэѓна, гэта таму, што чалавек увогуле   iстота больш касмiчная, чым зямная. Космас чалавек носiць у сабе, а   "Зорныя ноты" - мiкракосмас чалавечай душы, на шляхах пошуку i   эксперыменту, ад самай нiзкай ноты да самай высокай, якую аѓтар   здолеѓ узяць у творчай неабсяжнасцi часу. Цiкавыя разважаннi   маладога паэта пра сваю кнiгу, i найперш адметным, неардынарным   пазнаннем свядомасцi i быцця, адсутнасцю прапiсных, банальных   iсцiн.  - Выпадковасцяѓ, кажуць, не iснуе, а падобнае   прыцягваецца да падобнага. Я гэтак жа, як i вы, шукаю адказы на   бiблейскiя пытаннi: хто я? чаго жыву на зямлi? Што чакае нас пасля   смерцi? Напэѓна, у гэтым вечным пошуку i незаспакоенасцi   чалавечая наканаванасць. Што для мяне творчасць? Перш за ѓсё -  iнструмент самапазнання i самаѓсведамлення, iнструмент   самаарганiзацыi i разумення свету. Творчасць, як бiнокль, рассоѓвае   межы рэчаiснасцi, стварае прастору любовi, бо тварыцць можна   толькi ѓ полi Любовi i станавiцца саѓдзельнiкам Тварца. Калi мяне   мучаць нейкiя пытаннi, я заглыбляюся ѓ сябе, i, нiбы адказам на   балючую тэму, нараджаецца верш; у творчым прарыве адкрываюцца   нязведанныя тайны бацця - прыходзiць радасць, а гэтым пачуццём,   як вядома, патрэбна дзялiцца. Таму паэты i выносяць на суд чытачоѓ   свае вершы - яны дзеляцца радасцю.  Анатоль Кудласевiч сцвярджае: паэт - сейбiт гармонii, наколькi   сам спасцiгае яе. Паэт не адкрывае нiчога новага, проста прамаѓляе   вечныя iсцiны для свайго часу: знаходзiць новыя вобразы, каб i яго   сучаснiкi пачулi ѓ сэрцах голас забытай Праѓды. Ён вяртае людзям   тое, чаго яны нiколi не гублялi: проста дапамагае адчуць у душы   бясконцыя рытмы жыцця. Не ведаю, наколькi "Зорныя ноты"   адпавядаюць гэтай мэце, але вершы ѓ кнiзе i па энергетычнай насычанасцi, i па здабытай думцы, i па мастацкай вартасцi, i па   эстэтыцы - вельмi розныя. Анатолю Кудласевiчу хацелася ахапiць   усю гаму спазнаных пачуццяѓ i пошукаѓ, для чаго малады аѓтар смела   эксперыментуе, вельмi часта разлiваючы сваю шчырую паэзiю ѓ   незвычайныя па форме "сасуды", а ѓ вынiку зборнiк атрымаѓся дужа   меладычным, напоѓненым да краёѓ арыгiнальным i цiкавым зместам.   Вiктар ГАРДЗЕЙ 
 |