| 
 
Яшчэ адна 
  Мiне мяне вясна
  Яе мне не заўважыць не з табою.
  Адчуўшы дотык скурай - не душою,-
  Пазбаўлюся залiшне цёплых строяў,
  Адзначу пыл на сцежцы ля вакна,
  Замену снега чыстаю вадою...
  Прамчыцца незаўважанай стралою
  Яшчэ адна вясна...
  Яшчэ адна, мiж летам i зiмою
  Тры месяцы, якiя не з табою...
  Яшчэ адна мiне мяне вясна.
      2003, травень, 7, серада, 21:36
 |