| 
 
 
 
  Свабода... даволi сумная рэч
  Часам.
  Свабода ад цябе
  Асаблiва.
  Мне казалi: свабода - гэта
  Асэнсаваная неабходнасць.
  Значыць, быць без цябе -
  Свабода.
  Я ўсведамляю, што абавязаны
  Паважаць тваё права
  На свабоду
  Ад мяне.
      2002, снежань, 24, аўторак, 11:09
  
    
   
 
  |