| 
 | 
| 
 | ||
| Адкрытыя каханню ўсе шляхi. Праход свабодны праз усе пасты. Будуючы нябачныя масты, Далёкiя злучае берагi. I моц яго не ведае мяжы, Ды толькi ёсць (хоць гэта не метал) I на яго iржа, таму сказаў Яшчэ далёкi продак: "Беражы Заўжды сваё каханне, чалавек, Каб не пражыць дарэмна доўгi век..." 1998, жнiвень, 17, панядзелак, 2:18 | 
| 
 |