|
|
||
| ||
|
Я не ведаю, Як сказаць табе, Не збудзiўшы спалоху i крыўды, Што кахаю, Дазволу не маючы, За спiной адчуваю крылы... Як сказаць табе, Што i дзень - не дзень, Як не ўбачу вачэй прамянiстых, Што над горадам Зруйнаваны цень, Стала неба над iм празрыстым, Як сказаць табе: Ты - як сонца, Што ўзыходзiць над шэранню стылай... Я кахаю, Дазволу не маючы, За спiной адчуваю крылы... 1998, сакавiк, 16, панядзелак У версii для друку (чэрвень 1998) рэдактар змянiў апошнi радок на "За спiною - крылы..." |
|