| 
  | 
||
  | ||
| 
 Жыццё маё, пазбаўленае колераў, Па звыклым рэчышчы, гадзiна за гадзiнай, Цякло кудысьцi па забытым горадзе, Няздатнае падняцца з каляiны. I раптам мiж няўклюднасцi самнамбулаў Мой позiрк выхапiў цябе - i лёд разбiўся. I колеры, якiх я быў пазбаўлены, Прыйшлi ў мой свет - i свет вакол змянiўся. А ты... прапала, быццам не было. Ды засталося каляровым шкло... 1997, снежань, 24, серада, 15:00  | 
  |