| 
 | 
| 
 | ||
| 
 | ||
| клiн па небе плыве жураўлiны шэрым полем ды чорныя кропкi панi Восенi крок нетаропкi поўнiць сумам такiя хвiлiны чуеш воклiч самотны з аблокаў птушак поўдзень далёкi чакае чуеш воклiч - тых жораў гукае хто застаўся мiж гэтых балотаў клiн паволi плыве памiж хмараў кропкi меншаюць цiха i плаўна клiч згасае над кiнутым краем толькi хмары над цiхiм абшарам год раскрыты на перадапошняй главе жураўлiны клiн па небе плыве 1997, лiстапад, 4, аўторак, 22:54 | 
| 
 |